12.08.2015 Iгару Аліневічу ізноў пагражае спагнанне ў калоніі
На гэты раз на Ігара Аліневіча склалі рапарт “за хаджэнне не па форме”. Цяпер чакаецца рашэнне аб меры спагнання за гэтае “парушэнне”.
12.08.2015 Таццяна Караткевіч – у Бабруйску (фота)
Ініцыятыўныя групы ў Бабруйску працягваюць ладзіць вулічныя пікеты па зборы подпісаў. Некаторыя з іх наведваюць прэтэндэнты на прэзідэнцтва. На мінулым тыдні ў Бабруйск прыязджаў Анатоль Лябедзька, а 11 жніўня з выбаршчыкамі сустрэлася Таццяна Караткевіч.
12.08.2015 Створаны электронны каталог на рускай мове рашэнняў Камітэтаў ААН па індывідуальных скаргах
“Гэта першы рускамоўны каталог з магчымасцю пошуку неабходных рашэнняў па розных крытэрах. Да гэтага часу такія каталогі былі толькі на англійскай мове", - адзначыў Кісляк.
12.08.2015 Турэмныя цэнзары не дазволілі Яўгену Васьковічу даведацца пра магчымасць навучання
Ліст з правіламі дыстанцыйнага навучання ў ЕГУ не прапусцілі да зняволенага сябра ГА “БАЖ” Яўгена Васьковіча. Канверт вярнуўся заклеены скотчам, з пазнакай “В. не положено. См. в нутри”
12.08.2015 Праваабаронца праз суд спрабуе даведацца, хто цікавіцца яго прыбыткамі
У судзе Савецкага раёну Гомеля адбылося папярэдняе слуханне справы па скарзе праваабаронцы Леаніда Судаленкі супраць падатковай інпекцыі аб рассакрэчванні інфармацыі адносна прадастаўлення дэкларацыі аб прыбытках і маёмасці.
12.08.2015 У Брэсцкім раёне падчас пікетаў за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі адмыслова ладзяць канцэрты творчых калектываў
Пра гэта распавядаецца ў нататцы “Подпіс – яшчэ не голас, але пазіцыя ўжо бачна”, змешчанай у дзяржаўнай раённай газетай “Зара над Бугам”.
12.08.2015 Парламент лічыць, што моўнае пытанне ў заканадаўстве ўрэгулявана выдатна
Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы разгледзела заяву схода Салігорскай арганізацыі ТБМ аб неабходнасці надання беларускай мове не дэкларатыўнага, а сапраднага дзяржаўнага статусу ды забеспячэння рэальнай роўнасці дзьвюх дзяржаўных моваў ва ўсіх сферах жыцця.
11.08.2015 Віцебскі абласны суд разгледзіць касацыйную скаргу журналіста Зміцера Лупача
Разгляд прызначаны на 11 гадзін 12 жніўня. Зміцер Лупач спрабуе аспрэчыць рашэнне Глыбоцкага райсуду, паводле якога ён аштрафаваны на 25 базавых велічынь.
11.08.2015 Гродзенскі журналіст Андрэй Мялешка просіць міліцыю знайсці інтэрнэт-паклёпнікаў
Ананімны сайт stopopp.com, які невядома каму належыць, спецыялізуецца пераважна на паліванні брудам і абразах гродзенскіх грамадскіх актывістаў і прадстаўнікоў дэмакратычных партый.
11.08.2015 У Лунінцы на “Палессеэлектрамашы” пашпартныя дадзеныя для падпісных лістоў узялі з асабістых спраў работнікаў
Як распавялі грамадскаму актывісту Віталю Каліноўскаму рабочыя лунінецкага прадыпрыемства “Палессеэлектрамаш”, да іх на працоўных месцах падыходзілі іх начальнікі і прапаноўвалі паставіць подпісы за Аляксандра Лукашэнку ў падпісных лістах.
11.08.2015 Бабруйск: назіральніку не паведамілі пра паседжанне ТВК па вызначэнні ўчасткаў для галасавання
Сябры тэрытарыяльнай выбарчай камісіі Першамайскага раёну Бабруйску не паведамілі назіральніку ад БХК Віктару Качану пра час правядзення паседжання па вызначэнні ўчасткаў для галасавання.
11.08.2015 Юрыя Рубцова перавялі ў бабруйскую калонію
Пра перавод ПЦ "Вясна" стала вядома 11 жніўня. Былы палітвязень папраўчай калоніі №2 Алесь Бяляцкі кажа, што Юрыю Рубцову там будзе не проста праз прэсінг з боку адміністрацыі, які ён спазнаў на сабе.
11.08.2015 У раёнках Магілёўскай вобласці – асвятленне выбарчай актыўнасці ініцыятыўнай групы толькі Аляксандра Лукашэнкі
Уласных інфармацыйных матэрыялаў пра іншых прэтэндэнтаў у кандыдаты ў прэзідэнты РБ і пра дзейнасць іх ініцыятыўных груп на старонках дзяржаўных раённых газет Магілёўскай вобласці так і не з’явілася да гэтага часу.
11.08.2015 Баранавічы: першы раз віншавальную тэлеграму Статкевічу прынялі без пярэчанняў і дадатковых кансультацый
"Раней тэлеграмы Мікалаю Статкевічу зусім не хацелі браць, сцвярджаючы, што ў турмы віншавальныя тэлеграмы не прымаюцца, аднак пасля скаргі прынялі. Другі раз таксама не хацелі прымаць на беларускай мове, але ўсё ж прынялі, бо запатрабаваў кнігу скаргаў і прапаноў".
11.08.2015 Салігорская раёнка раскрытыкавала назіральніка за ацэнку працэсу стварэння раённай камісіі
Выканкамаўская газета “Шахцёр” нядоўга трымалася перадвыбарчага нэйтралітэту. Адказная сакратарка выдання Наталля Паўленка вырашыла даць бой невядомым “агалцелым” грамадзянам, каторыя “строчаць артыкулы ў сетцы інтэрнэт і спрабуюць дэзінфармаваць салігорцаў”.










