17.08.2015 У Магілеве затрымлівалі членаў ініцыятыўнай групы Таццяны Караткевіч
Валянціна Шчэтнікава і Алесь Шаўцоў збіралі подпісы ў падтрымку прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч на Віленскім рынку. Удзельнічала і сама Караткевіч - на працягу гадзіны яна размаўляла з магілёўцамі. Пасля яе ад'езду пачаліся праблемы.
17.08.2015 Цэнзура не прапускае лісты да Мікалая Статкевіча
Бялыніцкі журналіст Барыс Вырвіч 15 жніўня атрымаў чарговы ліст ад палітвязня Мікалая Статкевіча. У лісце Мікалай Статкевіч паведаміў, што замест апошняга пісьма ад Барыса Вырвіча ён атрымаў пусты канверт.
16.08.2015 Таццяна Караткевіч у Бялынічах паўдзельнічала ў пікетаванні па збору подпісаў у сваю падтрымку (фота)
Таццяна Караткевіч – пакуль адзіная з прэтэндэнтаў у кандыдаты ў прэзідэнты РБ, якая наведала Бялынічы і прыняла ўдзел у пікетаванні па збору подпісаў у падтрымку свайго вылучэння падчас гэтай выбарчай кампаніі.
16.08.2015 У Бярозе збіраюць подпісы толькі за Таццяну Караткевіч (фота)
Пікеты па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты ў Бярозе праводзілі толькі ініцыятыўныя групы Аляксандра Лукашэнкі і Таццяны Караткевіч. Апошнія дні подпісы за дзеючага прэзідэнта ў пікетах ужо не збіраюць.
16.08.2015 Брэст: салідарнасць з Мікалаем Статкевічам (фота)
Дзень салідарнасці адзначылі дэмакратычныя актывісты ў Брэсце. Яны расклеілі на гарадскіх прыпынках, дошках аб'яваў партрэты палітвязня, экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча. Такім чынам была выказана падтрымка Статкевічу, які пяты год знаходзіцца ў турме.
16.08.2015 У Бабруйску са 106 участкаў 73 размешчаны ў навучальных установах
У двух раёнах Бабруйску сфармавалі 106 выбарчых участкаў: 51 у Ленінскім і 55 у Першамайскім. З іх 36 участкаў дзеляць памяшканне з іншымі, усе "двайняты" знаходзяцца ў навучальных установах.
16.08.2015 Сябра ініцыятыўнай групы Анатоля Лябедзькі дамагаецца роўных умоваў пры асвятленні выбарчай кампаніі
Грамадскі актывіст накіраваў зварот у Смаргонскі райвыканкам і рэдакцыю смаргонскай раённай газеты “Светлы шлях”, у якім патрабуе размяшчэння на іх сайтах інфармацыі пра збор подпісаў у Смаргоні ініцыятыўнай групай Анатоля Лябедзькі.
14.08.2015 Падазраваным хлопцам па справах беларускамоўных графіці абвінавачванняў не прад'явілі, але і не адпусцілі
Сёння каля 19 гадзінаў траіх затрыманых па справе беларускамоўных графіці павінны былі выпусціць з ІЧУ ці прад’явіць ім абвінавачванні. Аднак, ні аднаго, ні другога не адбылося.
14.08.2015 У Брэсцкай вобласці сёлета на прэзідэнцкіх выбарах будзе 36 закрытых участкаў для галасавання
Увогуле ў Брэсцкай вобласці створана 939 участкаў для галасавання на выбарах прэзідэнта Беларусі, і ў параўнанні з папярэднімі выбарамі ў 2010 годзе іх будзе на 47 участкаў менш.
14.08.2015 Баранавічы: прафсаюзны актывіст не губляе надзеі давесці незаконнасць забароны першамайскага пікета
Прычынай адмовы было названа тое, што ў заяве не было сказана, ці будуць ва ўдзельнікаў пікета аўтамабілі і піратэхнічныя сродкі. Рыгор Грык адзначыў, што пра транспарт нават не магло ісці размовы, паколькі ў старым парку горада, дзе планавалася акцыя, ёсць толькі пешаходныя ходнікі.
14.08.2015 У Гродне журналістаў судзяць за матэрыял пра мастацкую выставу “Лялькі”
У Гродне 14 жніўня пачаўся адміністрацыйны працэс па справе журналістаў Алеся Кіркевіча і Алеся Дзянісава. Вядзе працэс суддзя Юрый Казакевіч. Самі журналісты на пачатак разгляду па невядомых прычынах не з’явіліся.
14.08.2015 "Азербайджан ператвараецца ў дыктатуру: не паддацца "ікорнай дыпламатыі"
Ганаровы прэзідэнт FIDH ў The Guardian: "Азербайджан імкліва ідзе да ўстанаўлення ў краіне поўнамаштабнай дыктатуры накшталт рэжыму, дзеючага цяпер у былых савецкіх рэспубліках, Беларусі і Узбекістане".
14.08.2015 Алесь Бяляцкі: Жадаю Юрыю Рубцову пратрымацца мудра і годна
Палітвязня Юрыя Рубцова перавялі ў Бабруйскую калонію №2. Пра ўмовы ўтрымання зняволеных у ёй і пра стасункі адміністрацыі да палітвязняў сайту charter97.org распавялі былыя вязні калоніі — праваабаронца Алесь Бяляцкі і моладзевы лідар Андрэй Кім.
14.08.2015 Салігорцы выказаліся супраць ушчыльнення гарадской забудовы падчас сустрэчы з кіраўніцтвам гораду
Пад ціскам грамадскасці кіраўніку Салігорскага райвыканкаму Аляксандру Рымашэўскаму ўсё ж такі давялося правесці паўнавартасную сустрэчу з жыхарамі гораду, абуранымі ўшчыльненнем гарадской забудовы ў раёне крамы “Лазурыт”. Раней кіраўнік раёну такую сустрэчу з грамадзянамі сарваў.
14.08.2015 Павел Сапелка: МУС адвольна, без дастатковага абгрунтавання скарачае і без таго абмежаваныя правы зняволеных
Турэмныя цэнзары не дазволілі Яўгену Васьковічу даведацца пра магчымасць дыстанцыйнага навучання ў ЕГУ.










