18.08.2015 Касацыйныя скаргі глыбоцкіх журналістаў Віцебскі абласны суд разгледзіць 19 жніўня
Журналістаў Таццяну Смоткіну і Зміцера Лупача глыбоцкі райсуд пастанавіў пакараць штрафамі за супрацоўніцтва з замежным СМІ без акрэдытацыі. Гэтыя рашэнні яны і збіраюцца аспрэчыць.
18.08.2015 Магія выбараў: на «Трансмашы» людзі падпісваліся за Лукашэнку нават без пашпартоў
Гэта высветлілася падчас збору подпісаў у інтэрнаце завода па вуліцы Крупскай, дзе актывіст Аляксей Паўлоўскі збіраў подпісы за Таццяну Караткевіч пры карэспандэнце «Магілёўскай вясны».
18.08.2015 Самы шматлюдны пікет у Оршы – з удзелам Таццяны Караткевіч (фота)
Пікет прайшоў спакойона. У спрэчкі, але ў тактоўнай форме, кідаўся толькі адзін наведнік – хлопец у майцы са сцягам расійскай імперыі і надпісам “С нами Бог». Ён спытаў у спадарыні Караткевіч, ці мае яна намер далучыць Беларусь да Расіі. Пачуўшы адмоўны адказ, пачаў гаворку на іншую тэму.
18.08.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
"Каментар Эксперта": Таццяна Самбуева распавядае пра праект ваўчарнай дапамогі перасяленцам. “Падзея”: Праваабрончы цэнтар "Вясна" выступіў з заявай, у якой патрабуе спыніць пераслед і неадкладна вызваліць з-пад варты актывістаў затрыманых за графіці ў Менску.
18.08.2015 Дзяржаўны «клопат» пра народ перад выбарамі: у Рэчыцы створаны «дэпутацкія пасты»
«Пасты» створаны «з мэтай вывучэння і ліквідацыі негатыўных тэндэнцый сацыяльна-эканамічнага характару, якія ўплываюць на рэйтынг даверу насельніцтва да ўлады».
17.08.2015 Таццяна Караткевіч наведала магілёўскую турму №4, дзе адбывае пакаранне палітвязень Мікалай Статкевіч
Прэтэндэнт у кандыдаты на пасаду прэзідэнта РБ Таццяна Караткевіч 17 жніўня наведала магілёўскую турму №4 і сустрэлася з начальнікам гэтай установы. Менавіта ў турме №4 зараз адбывае пакаранне палітвязень, кандыдат на пасаду прэзідэнта на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года Мікалай Статкевіч.
17.08.2015 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 10-17 жніўня
Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца актывістамі РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
17.08.2015 Цэнтрвыбаркам рэкамендуе ніжэйстаячым камісіям даваць адказы на мове звароту
Гэта вынікае з адказу на скаргу магілёўскага праваабаронцы Аляксея Колчына, які накіраваў скаргу ў Цэнтрвыбаркам з прычыны таго, што старшыня Магілёўскай абласной выбарчай камісіі Валеры Берастаў на беларускамоўныя скаргі адказвае па-руску.
17.08.2015 Галоўны рэдактар “НАШ Магілёў” просіць міліцыю вярнуць нататнік
"Кожны раз, калі я ездзіў да ўчастковых і забіраў свае кампутары, я запытваў іх - дзе мой нататнік? Яны ні разу не маглі мне даць уцямнага адказу, толькі казалі, што ён на нейкай праверцы, не называючы, у якой установе. Прайшло ўжо 5 месяцаў".
17.08.2015 Падаўжэнне прэвентыўнага нагляду Аўтуховіч абскардзіць ў абласным судзе
Разгледзеўшы справу без ўдзелу Аўтуховіча, суд фактычна пазбавіў яго магчымасці даваць тлумачэнні па справе, заяўляць адводы і хадайніцтвы, задаваць пытанні прадстаўніку упраўлення выканання пакарання, далучаць да матэрыялаў справы іншыя дакументы.
17.08.2015 Праваабарончы цэнтр "Вясна": затрыманых па "справе графіцістаў" кваліфікуем як новых палітычных зняволеных
Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікае спыніць крымінальны пераслед фігурантаў "справы графіцістаў" і неадкладна вызваліць з-пад варты затрыманых.
17.08.2015 Міжнародныя праваабаронцы патрабуюць ад уладаў Азербайджана адмены прысуду Лэйле і Арыфу Юнус
Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў, сумесная праграма FIDH і OMCT, заявіла, што рашуча асуджае гэтыя прысуды, як і вынесеныя раней іншым азербайджанскім праваабаронцам з мэтай падаўлення крытычных галасоў.
17.08.2015 Бабруйск: прыхільнікі Улаховіча завабліваюць выбаршчыкаў песнямі (фота)
З 14 жніўня ў Бабруйску з’явіліся пікеты і сяброў ініцыятыўнай групы Мікалая Улаховіча. Яны абралі месца каля ўваходу на цэнтральны рынак, побач са скульптурай Бабра. У выходныя тут таксама можна было ўбачыць два пікеты ў падтрымку Таццяны Караткевіч і адзін за Анатоля Лябедзьку.
17.08.2015 Баранавічы: гарвыканкам не дазволіў пікет супраць збяднення
"Чыноўнік, спасылаючыся на артыкул “Як жыве горад” у афіцыйнай газеце Баранавіцкага гарвыканкама, сцвярджае, што прыведзеныя ў мэце пікета факты аб росце коштаў, скарачэнні грашовых паступленняў у гарадскі бюджэт, збядненні насельніцтва не адпавядаюць рэчаіснасці".
17.08.2015 На сайтах раённых газет Гродзеншчыны – інфармацыя пра збор подпісаў за Аляксандра Лукашэнку
Інфармацыі пра збор подпісаў за альтэрнатыўных прэтэндэнтаў у дзяржаўных раённых газетах амаль няма. Як выключэнне пра працу ініцыятыўнай групы Анатоля Лябедзькі ёсць згадка ў адной інфармацыі “Ашмянскага весніка”.










