08.02.2021 Ператрусы ў Пінску і Мінску. Хроніка пераследу 8 і 7 лютага
8 лютага праваабаронцы "Вясны" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.
08.02.2021 Amnesty International: Дзеці ў Беларусі — закладнікі рэжыму
Amnesty International выпусціла брыфінг, дзе распавядае, як беларускія ўлады пераследуюць дзяцей і падлеткаў за ўдзел у апазіцыйным руху.
08.02.2021 Маладзечанца Вадзіма Гурмана асудзілі на 3,5 гады калоніі за акцыю 9 жніўня
Восьмага лютага ў судзе Маладзечанскага раёна быў вынесены прысуд Вадзіму Гурману, абвінавачанаму па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу і па арт. 364 КК за тое, што нібыта правакаваў натоўп на актыўныя дзеянні супраць міліцыі і пагражаў гвалтам міліцыянерам на акцыі 9 жніўня.
07.02.2021 Адміністрацыйны пераслед у Беларусі за студзень 2021 года (інфаграфіка)
Праваабарончы цэнтр “Вясна” з дапамогай актывістаў Валанцёрскай службы адсочаваў факты адміністрацыйнага пераследу ў студзені 2021 года.
06.02.2021 "Убачыла хлопца, які ўпаў на зямлю, нахлынулі эмоцыі, ўдарыла па машыне". У Віцебску судзяць "злосную хуліганку"
Дзяўчына распавяла, што хацела аказаць медыцынскую дапамогу хлопцу, які ўпаў на зямлю пры ўцёках ад АМАПу. У яе не атрымалася гэта зрабіць — «нахлынулі эмоцыі, ўдарыла па машыне».
06.02.2021 Затрыманнне мадэратара чату «Хата Белсату» і іншыя факты пераследу 6 лютага
У суботу, 6 лютага, затрыманы Аляксей Пахілка, які з’яўляўся адміністратарам тэлеграм-рэсурсаў «Шэры Кот», «Хата Белсату», «Дзянісаўская», паведамляе тэлеграм-канал БелСАТ.
06.02.2021 У Юліі Слуцкай, Арцёма Сарокіна і яшчэ сямі палітвязняў з’явіліся еўрапейскія “хросныя”
“Хросных” атрымалі Юлія Слуцкая, Кацярына Андрэева, Вітольд Ашурак, Арцём Сарокін, Сяргей Крыўчэня, Арцём Міцук, Кім Самусенка, Аляксандр Цярэшка і Уладзіслаў Гуліс.
06.02.2021 Патрабуем спыніць пераслед праваабаронцаў Сяргея Драздоўскага, Алега Граблеўскага і рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці
Беларуская Нацыянальная Платформа выступіла з заявай, у якой патрабуе спыніць кампанію запалохвання і пераследу ў дачыненні да праваабаронцаў, грамадзянскіх актывістаў, некамерцыйных арганізацый у Беларусі.
05.02.2021 Палітычны пераслед у Беларусі ў пятніцу 5 лютага
5 лютага праваабаронцы "Вясны" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.
05.02.2021 Віцебск: Судзяць дзяўчыну, якая нібыта пашкодзіла міліцэйскі “бус”
У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску 4 лютага працягнуўся разгляд крымінальнай справы 22-гадовай віцяблянкі Юліі Кашаверавай, былой медсястры 103-й асобнай мабільнай брыгады. Дзяўчыну абвінавачваюць у злосным хуліганстве (арт 339 КК РБ).
05.02.2021 Жлобін: Каханоўскаму і Гопту прысудзілі тры з паловай і два гады калоніі адпаведна
Пракурор Аношка кажа аб тым, што несанкцыянаванымі бунтамі кіравалі злачынцы, якія неаднойчы прыцягваліся да крымінальнай адказнасці.
05.02.2021 Айцішніку, якога збіў бус сілавікоў, прысудзілі тры гады «хіміі»
Суддзя Фрунзенскага суду сталіцы Натальля Бугук 5 лютага вынесла прысуд інжынэру-праграмісту Сцяпану Чыкілёву, якога 15 лістапада збіў міліцэйскі бус на сустрэчнай паласе, паведамляе "Радыё Свабода". Хлопца абвінавачвалі ў злосным хуліганстве (арт. 339 КК), нібыта ён пашкодзіў бусы сілавікоў.
05.02.2021 “Цяжка даказваць што белае - гэта белае”. У Мінску вынеслі прысуд айцішніку Андрэю Пазняку
У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 5 лютага абвешчаны прысуд 28-гадоваму айцішніку Андрэю Пазняку.
05.02.2021 Патрабуем неадкладнага вызвалення праваабаронцаў "Офіса па правах людзей з інваліднасцю" Сяргея Драздоўскага і Алега Граблеўскага
Сумесная заява беларускіх праваабарончых арганізацый
05.02.2021 "У той вечар адбылася трагедыя — гібель Тарайкоўскага". Судзяць палітвязня за падзеі 10 жніўня на "Пушкінскай"
Суд Ленінскага раёна 5 лютага разглядае крымінальную справу па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса супраць 24-гадовага палітзняволенага інжынера-праграміста Рамана Канановіча. Яго абвінавачваюць ва ўзвядзенні барыкад з дапамогай жалезнай агароджы ў ноч з 10 на 11 жніўня каля ст. м. "Пушкінская", дзе тады загінуў пратэстовец Аляксандр Тарайкоўскі.










