26.08.2015 Бабруйск: міліцыя разбіраецца ў справе нападу на зборшчыка подпісаў
Аляксандр Дзяткоў, сябра ініцыятыўнай групы Анатоля Лябедзькі, патрапіў у апошнія дні збору подпісаў у непрыемную сітуацыю, якая скончылася візітам у міліцыю.
26.08.2015 Салігорцы патрабуюць ад уладаў спыніць ушчыльненне гарадской забудовы
Жыхары васьмі дамоў па вуліцы Горкага выступілі супраць будаўнцтва шматпавярховіка на тэрыторыі стадыёна салігорскай школы №2. Адпаведную заяву яны накіравалі кіраўніку мясцовага райвыканкаму Аляксандру Рымашэўскаму.
26.08.2015 Назіральнік: дзейнасці ініцыятыўных груп Гайдукевіча і Улаховіча ў Мазыры не было заўважана, але подпісы за іх здадзеныя
Старшыня камісіі Ігар Баранаў паведаміў, што паступілі подпісы ад ініцыятыўных груп трох прэтэндэнтаў – Лукашэнкі (больш за 22 тысячы подпісаў), Гайдукевіча (1 769 подпісаў) і Улаховіча (348 подпісаў).
26.08.2015 Павел Сапелка: "Зняволеных у ЛПП трэба не працаўладкоўваць, а распусціць дадому, стварыўшы эфектыўную сістэму сацыяльнай рэабілітацыі"
Дзяржаву абавязалі дапамагаць лячэбна-працоўным прафілакторыям (ЛПП) ў працаўладкаванні грамадзян, а таксама выпраўленчым установам адкрытага тыпу ў працаўладкаванні асуджаных.
26.08.2015 На салігорскіх прадпрыемствах пачаліся паборы на святкаванне Дня горада
"Людзі вельмі незадаволеныя такімі дзеяннямі ўладаў. Усё гэта адбываецца па вызначаных чыноўнікамі разнарадках і пад прымусам. На кожным прадпрыемстве гэта бывае па-рознаму ў залежнасці ад кіраўніцтва”.
26.08.2015 Міхась Кукабака: Мае віншаванні і пажаданні добрага здароўя Мікалаю Статкевічу і ўсім вызваленым!
Вядомы беларускі дысідэнт і неаднаразовы палітвязень савецкіх часоў распавёў, што шчыра ўзрадаваўся навіне аб вызваленні Мікалая Статкевіча і адзначыў гэтую падзею.
26.08.2015 Жодзіна: назіральніку не дазволілі прысутнічаць на паседжанні па ўтварэнні ўчастковых камісій
У адказе падпісаным в.а. старшыні Жодзінскага выканкаму Юрыем Шарым, адзначаецца, што “падстаў для прысутнасці на паседжанні гарвыканкаму прадстаўніка БХК Лапіцкага А.І. няма.” Гэта патлумачана тым, што “Беларускі Хельсінкскі камітэт” сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі не вылучаў.”
26.08.2015 Марцін Угла: Наіўна думаць, што ў Беларусі пачалася «лібералізацыя»
Вызваленне палітвязняў нічога не мяняе ў дыктатарскай сістэме ўлады, Лукашэнка проста шукае выхад з цяжкага фінансавага становішча.
26.08.2015 Былых палітвязьняў бяруць на «прафіляктычны ўлік»
У якім статусе будуць пасьля вызваленьня нядаўнія палітвязьні Мікалай Статкевіч, Юры Рубцоў, Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок, Яўген Васьковіч і Арцём Пракапенка?
25.08.2015 Памежнікі знялі з цягніка «Вільня-Мінск» праваабаронцу Леаніда Судаленку
«Падышлі памежнікі для праверкі пашпарту, і тут жа пачалі па рацыі выклікаць галоўнага. Нічога забароненага я не правозіў, прапаноўваў тут жа правесці асабісты дагляд, але мне сказалі, што будуць здымаць мяне з цягніка на станцыі Маладзечна. Ніякіх прычын не тлумачылі».
25.08.2015 Баранавічы: участковыя камісіі – без апазіцыі
З дэмакратычных палітычных партый толькі прадстаўнікі гарадской філіі партыі левых “Справядлівы свет” вылучылі сваіх 4-х прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, але ніхто з іх не быў уключаны.
25.08.2015 Наваполацкая міліцыя спыніла справу пра напад на пікетоўцаў (дакумент)
Такі адказ з Наваполацкага ГАУС атрымала Таццяна Ладукас, удзельніца пікету па зборы подпісаў за вылучэнне Таццяны Караткевіч у якасці кандыдата на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах.
25.08.2015 Следчы камітэт парушае прэзумпцыю невінаватасці фігурантаў па "справе графіцістаў"
На сайце Следчага камітэта 22 жніўня з'явілася інфармацыя ў дачыненні да абвінавачаных і падазраваных па “справе графіцістаў”, якая парушае прэзумпцыю невінаватасці затрыманых.
25.08.2015 Бабруйск: суд ацаніў маральную шкоду сябра СПБ у тры мільёны
У Бабруйску 24 жніўня адбылося судовае паседжанне па пазову сябра СПБ Сяргея Пічугова, які спрабаваў узнавіцца на заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў (ТДіА), дзе з ім не працягнулі працоўны кантракт. Таксама "свабодавец" патрабаваў пакрыцця маральнай шкоды, нанесенай яму і яго сям'і.
25.08.2015 ТВК Ленінскага раёну Бабруйску: на першы погляд, пытанні выклікаюць подпісы, пададзеныя за Віктара Цярэшчанку
У панядзелак сябры тэрытарыяльнай камісіі Ленінскага раёну Бабруйска на паседжанні вызначылі працэдуру праверкі прадстаўленых ініцыятыўнымі групамі подпісаў. На паседжанне прыйшоў толькі адзін назіральнік з пяці - Сяргей Лацінскі, які прадстаўляе БХК.










