У Гомелі судзілі сям’ю Годараў за “жыллёвы” пікет у цэнтры горада

09.09.2015 У Гомелі судзілі сям’ю Годараў за “жыллёвы” пікет у цэнтры горада

8 верасня ў Гомелі адбыўся суд над Яўгенам і Азаліяй Годарамі, якія зладзілі пікет у цэнтры горада. Выйсці на вуліцу з плакатам іх прымусіла нявыкананая дамова аб будаванні жылля.

Запрашаем на выставу і “Жывыя размовы” пра правы чалавека ў Гародні

09.09.2015 Запрашаем на выставу і “Жывыя размовы” пра правы чалавека ў Гародні

У жыхароў і гасцей Гародні 13 верасня будзе магчымасць паўдзельнічаць у мерапрыемствах незвычайнага фармату, пазнаёміцца з людзьмі, якія працуюць у галіне правоў чалавека, атрымаць ад іх карысныя парады.

Размова пра правы чалавека. Сяргей Гайдукевіч: “Нашай краіне трэба абавязкова мець інстытут амбудсмена”

09.09.2015 Размова пра правы чалавека. Сяргей Гайдукевіч: “Нашай краіне трэба абавязкова мець інстытут амбудсмена”

Праваабаронцы задалі лідэру Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі пытанні адносна стаўлення да смяротнага пакарання, праблемы палітвязняў і ці патрэбны інстытут амбудсмена па правах чалавека ў Беларусі.

Размова пра правы чалавека. Віктар Цярэшчанка: “На адмену смяротнага пакарання спатрэбіцца да пяці гадоў”

09.09.2015 Размова пра правы чалавека. Віктар Цярэшчанка: “На адмену смяротнага пакарання спатрэбіцца да пяці гадоў”

Рэгістрацыя ў якасці кандыдыта ў прэзідэнты Віктара Цярэшчанкі выглядае малаверагоднай, аднак пакуль у ягонай выбарчай кампаніі не пастаўлена кропка, праваабаронцы пацікавілася ягоным стаўленнем да некаторых пытанняў са сферы правоў чалавека.

Статкевіча палохалі ў мінскай міліцыі, ён ставіцца з іроніяй

09.09.2015 Статкевіча палохалі ў мінскай міліцыі, ён ставіцца з іроніяй

Былы палітвязень Мікалай Статкевіч паведаміў «НН», што сёння быў выкліканы на размову ў ГУУС Мінгарвыканкама. Прычына – 10 верасня Статкевіч плануе правесці пікет каля ГУМа з патрабаваннем свабодных выбараў.

Даведацца пра рэжым працы ўчастковых выбарчых камісій ў Брэсце амаль немагчыма

09.09.2015 Даведацца пра рэжым працы ўчастковых выбарчых камісій ў Брэсце амаль немагчыма

Паводле незалежнага назіральніка Уладзіміра Вялічкіна, першыя арганізацыйныя паседжанні сфармаваных падчас сёлетніх прэзідэнцкіх выбараў участковых камісій адбыліся па-за ўвагай грамадскасці.

Праваабаронцы сустрэліся з дэлегацыяй ПАСЕ

08.09.2015 Праваабаронцы сустрэліся з дэлегацыяй ПАСЕ

Акрамя пытанняў, датычных ходу выбарчай кампаніі, абмяркоўвалася агульная сітуацыя з правамі чалавека. Прадстаўнікоў ПАСЕ праінфармавалі пра пераслед экс-кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча.

Жанне Пцічкінай не даюць азнаёміцца з пастановай Генпракуратуры па справе аб смерці сына (аўдыё)

08.09.2015 Жанне Пцічкінай не даюць азнаёміцца з пастановай Генпракуратуры па справе аб смерці сына (аўдыё)

Маці Ігара Пцічкіна, які памёр у СІЗА на Валадарцы ў 2013 годзе, доўгі час спрабуе высветліць акалічнасці смерці сына і прыцягнуць да крымінальнай адказнасці асобаў, павінных у гэтай трагедыі.

Баранавіцкі гарвыканкам падтрымаў ініцыятыву стварэння безбар’ерага доступу да суда і пракуратуры

08.09.2015 Баранавіцкі гарвыканкам падтрымаў ініцыятыву стварэння безбар’ерага доступу да суда і пракуратуры

Актывіст суполкі недзяржаўнага прафсаюза РЭП Рыгор Грык атрымаў адказ на калектыўны зварот 70 грамадзян па пытанні адсутнасці пандусаў у будынках гарадскога суда і пракуратуры за подпісам намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дз. Касцюкевіча.

Алеся Міхалевіча затрымалі на памежжы і выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, якую ён не падпісваў

08.09.2015 Алеся Міхалевіча затрымалі на памежжы і выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, якую ён не падпісваў

Як паведамляе Першы намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч, прыкладна ў 15 гадзін Алесь Міхалевіч быў вызвалены з Ашмянскага РАУС пад падпіску аб невыездзе.

Беларуская мова ў небяспецы

08.09.2015 Беларуская мова ў небяспецы

Праваабарончы цэнтр "Вясна" выступае супраць любых праяваў дыскрымінацыі, а моўнае пытанне - адно з найбольш вострых і праблемных для беларусаў. Перавага рускай мовы над роднай беларускай ва ўсіх сферах жыцця супярэчыць не толькі Канстытуцыі Беларусі, страта нацыянальнай мовы пагражае незалежнасці краіны.

Наваполацкая міліцыя зноў будзе праводзіць праверку інцыдэнту на пікеце

08.09.2015 Наваполацкая міліцыя зноў будзе праводзіць праверку інцыдэнту на пікеце

Спадарыня Ладцукас звярнулася ў пракуратуру з заявай пра неабгрунтаванае міліцэйскае рашэнне. І днямі атрымала адказ, што матэрыялы справы пра напад на пікет па зборы подпісаў вяртаюцца ў Наваполацкі ГАУС для дадатковай праверкі.

Месцы для агітацыі на Віцебшчыне – аўтастаянка, дзіцячы парк  і склад райпо

08.09.2015 Месцы для агітацыі на Віцебшчыне – аўтастаянка, дзіцячы парк і склад райпо

На сайтах пяці райвыканкамаў вобласці з'явіліся рашэнні пра вызначэнне месцаў для агітацыйных масавых мерапрыемстваў, для размяшчэння візуальных агітацыйных матэрыялаў і для сустрэч з кандыдатамі.

КДБ цісне на ўдзельніка пахавання Алеся Чаркашына па месцы працы

08.09.2015 КДБ цісне на ўдзельніка пахавання Алеся Чаркашына па месцы працы

Як паведаміў сябра БХД, дэпутат Першамайскага сельвыканкама Валеры Білібуха, у Івацэвіцкі лясгас патэлефанавалі супрацоўнікі КДБ і цікавіліся, чаму 3 верасня вальшчык лесу Кабакоўскага лясніцтва Валер Білібуха не быў на працы.

Алесь Міхалевіч, які вырашыў вярнуцца ў Беларусь, затрыманы на мяжы ў Гудагаі

08.09.2015 Алесь Міхалевіч, які вырашыў вярнуцца ў Беларусь, затрыманы на мяжы ў Гудагаі

Пра затрыманне Алеся Міхалевіча ў 9:18 паведаміў у Фэйсбуку Аляксей Франскевіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства