У Магілёве вызначылі месцы для агітацыі

10.09.2015 У Магілёве вызначылі месцы для агітацыі

Са слоў праваабаронцы Барыса Бухеля, істотнага прагрэсу ў гэтым пытанні ў параўнанні з мінулымі выбарамі не назіраецца. "З новага магу адзначыць, што цяпер дазволена агітацыя каля гіпермаркета “Гіпа” і гандлёвага цэнтра “Атлас” у Кастрычніцкім раёне Магілёва".

У Мінску вызначылі месцы для перадвыбарнай агітацыі

10.09.2015 У Мінску вызначылі месцы для перадвыбарнай агітацыі

Мінгарвыканкам вызначыў месцы для перадвыбарнай агітацыі, а таксама пералік памяшканняў для правядзення сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі і месцаў для ўстаноўкі інфармацыйных стэндаў для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў.

Алеся Міхалевіча выклікаюць на допыт

10.09.2015 Алеся Міхалевіча выклікаюць на допыт

Былы кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч атрымаў позву ў Следчы камітэт на 11 верасня. Яго выклікалі на допыт як абвінавачанага па справе аб «масавых беспарадках».

Алесь Бяляцкі пра неэфектыўнасць смяротнага пакарання ў папярэджанні злачынстваў (відэа)

10.09.2015 Алесь Бяляцкі пра неэфектыўнасць смяротнага пакарання ў папярэджанні злачынстваў (відэа)

Жыццёвы досвед пераканаў праваабаронцу: наяўнасць у краіне смяротнага пакарання не змяншае колькасць цяжкіх злачынстваў.

Баранавічы: гарадскія ўлады для агітацыі ўпершыню дазволілі выкарыстаўваць стадыён “Лакаматыў”

10.09.2015 Баранавічы: гарадскія ўлады для агітацыі ўпершыню дазволілі выкарыстаўваць стадыён “Лакаматыў”

Баранавіцкі гарвыканкам прыняў рашэнні аб выдзяленні памяшканняў для арганізацыі сустрэч кандыдатаў у прэзідэнты з выбаршчыкамі, вызначэнні месцаў для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў і аб вызначэнні месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў.

У Жодзіна ўмовы для агітацыі пагоршыліся

10.09.2015 У Жодзіна ўмовы для агітацыі пагоршыліся

Пагаршэнне умоваў для перадвыбарнай агітацыі ў Жодзіне фіксуе незалежны назіральнік у гарадской выбарчай камісіі Аляксей Лапіцкі.

Брэсцкія сацыял-дэмакраты маюць намер вылучыць больш за 40 чалавек для назірання

10.09.2015 Брэсцкія сацыял-дэмакраты маюць намер вылучыць больш за 40 чалавек для назірання

Як адзначыла прадстаўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Святлана Алесюк, гэтыя людзі будуць задзейнічаны ў назіранні за працэсам датэрміновага галасавання, а таксама ў асноўны дзень выбараў (11 кастрычніка) больш чым на дваццаці ўчастках.

Вярхоўны суд падтрымаў рашэнне аб пакаранні Алеся Меха за ўскладанне кветак

10.09.2015 Вярхоўны суд падтрымаў рашэнне аб пакаранні Алеся Меха за ўскладанне кветак

Вярхоўны суд падтрымаў рашэнне суда Кобрынскага раёна, які ў снежні 2014 года пакараў Алеся Меха штрафам у 1 500 000 за ўскладанне кветак да помнікаў Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту ў Свіслачы падчас ушанавання памяці герояў-каліноўцаў.

Пружаны: прафсаюзнага актывіста спачатку зрабілі беспрацоўным, а потым -- дармаедам

10.09.2015 Пружаны: прафсаюзнага актывіста спачатку зрабілі беспрацоўным, а потым -- дармаедам

Вячаслаў Хаўпт не працуе 3 гады. Ён вядомы ў Пружанах актывіст прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці. Адстойваў 3 гады таму правільнае налічэнне заробкаў на Пружанскім малаказаводзе і дабіўся праз суд, але кантракт з ім не працягнулі.

Запрашаем на прэс-канферэнцыю па выніках завяршэння маніторынга першай часткі выбарчай кампаніі 2015 года

09.09.2015 Запрашаем на прэс-канферэнцыю па выніках завяршэння маніторынга першай часткі выбарчай кампаніі 2015 года

11 верасня ў 11.00 грамадская кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” запрашае на прэс-канферэнцыю, прысвечаную падвядзенню вынікаў завяршэння маніторынга першай часткі выбарчай прэзідэнцкай кампаніяй у Беларусі.

Сетка Дамоў правоў чалавека святкуе сваё 20-годдзе

09.09.2015 Сетка Дамоў правоў чалавека святкуе сваё 20-годдзе

Святочныя мерапрыемствы з удзелам беларускіх праваабаронцаў і прадстаўнікоў няўрадавых дэмакратычных арганізацый гэтымі днямі праходзяць у Осла.

У Мазыры вызначылі месцы для агітацыі – стадыёны і пляцоўкі каля ДК

09.09.2015 У Мазыры вызначылі месцы для агітацыі – стадыёны і пляцоўкі каля ДК

Сябры камісіі ўзгаднілі рашэнне адзінагалосна. Месцамі правядзення масавых мерапрыемстваў засталіся стадыёны «Спартак» і «Палессе», парк Дружбы і пляцоўкі каля ДК у мікрараёнах горада. Кандыдаты і іх давераныя асобы павінны толькі ўзгадніць дзень і час для правядзення агітацыі.

Размова пра правы чалавека. Таццяна Караткевіч: “ Каб не было палітвязняў, трэба змяніць уладу ”

09.09.2015 Размова пра правы чалавека. Таццяна Караткевіч: “ Каб не было палітвязняў, трэба змяніць уладу ”

На пытанні праваабаронцаў адносна пазіцыі па праблемах смяротнага пакарання, палітвязняў і неабходнасці ўвядзення ў кріане амбудсмена па правах чалавека адказвае прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду Таццяна Караткевіч.

У Віцебску ў бацькоў школьнікаў патрабуюць распіскі, што яны прагаласуюць за Лукашэнку

09.09.2015 У Віцебску ў бацькоў школьнікаў патрабуюць распіскі, што яны прагаласуюць за Лукашэнку

У Віцебску ў сярэдняй школе № 38 ад бацькоў на бацькоўскіх сходах патрабуюць распіскі, што яны прыйдуць на датэрміновае галасаванне і прагаласуюць за Лукашэнку. Пра гэта паведаміла маці аднаго з першакласнікаў падчас збору подпісаў за якасную медыцыну.

Праваабаронцы: выбары з’яўляюцца свабоднымі, кожны мае права ў іх не удзельнічаць

09.09.2015 Праваабаронцы: выбары з’яўляюцца свабоднымі, кожны мае права ў іх не удзельнічаць

Гомельскія праваабаронцы Леанід Судаленка і Анатоль Паплаўны, разам з рэгіянальным прадстаўніком незалежнага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) у рэгіёне Віктарам Казловым накіравалі заяўку на правядзенне 27 верасня вулічнага шэсця.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства