25.09.2015 Баранавічы: Рыгор Грык звольнены з працы
Грамадскі актывіст паведаміў, што выйшаў на працу 24 верасня ў зэкаўскім адзенні, каб выказаць пратэст супраць парушэнняў правоў працоўных. Ён падкрэсліў, што дырэктар крамы прымушае людзей працаваць больш гадзін, чым прадугледжвае працоўнае заеканадаўства.
25.09.2015 Баранавічы: праваабаронца высветліў, кім працуюць людзі, якія рознымі шляхамі былі вылучаны ва ўчастковыя камісіі (дакументы)
Калі недасведчаны чалавек паглядзіць апублікаваны ў прэсе склад камісій, дзе надрукаваны толькі прозвішчы, імя, імя па-бацьку і кім вылучаны (а вылучаны яны рознымі шляхамі), дык падумае, што гэта сапраўды сябры камісій з розных грамадскіх арганізацый і калектываў горада. Але гэта падман.
25.09.2015 Андрэй Палуда: Надыйшоў час увесці мараторый на смяротнае пакаранне ў Беларусі (відэа)
У Варшаве ў рамках канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні адбыўся абмен меркаваннямі па пытанні аб адмене смяротнага пакарання.
25.09.2015 Салігорскіх школьнікаў прымушаюць уступаць у БРСМ
Рэгіянальныя прадстаўнікі Беларускага Хельсінкскага Камітэту атрымліваюць інфармацыю аб кампаніі па далучэнні салігорскіх школьнікаў да праўладнай моладзевай арганізацыі БРСМ. Апошняе такое паведамленне да прадстаўнікоў БХК патрапіла з салігорскай гімназіі №3.
25.09.2015 У Бабруйску правялі эксперымент, з якімі бар'ерамі сутыкаецца інвалід-вазочнік па шляху на працу (фота)
Яўген Васьковіч, стары сябар Анастасіі Фёдаравай, пагадзіўся прайсці гэты шлях у інвалідным вазку, каб адчуць дарогу так, як адчуваюць яе вазочнікі. Яўген сеў у просты вазок, ён рухаецца ці з дапамогай уласных рук, ці іншага чалавека, які штурхае яго ззаду. Анастасія ў электравазку. Іх суправаджаюць мясцовыя журналісты.
25.09.2015 Юрыст Павел Сапелка каментуе адмову Следчага камітэта спыніць справу Міхалевіча
20 верасня 2015 года стала вядома аб тым, што Алесю Міхалевічу, палітуцекачу і экс-кандыдату ў прэзідэнты на выбарах у Прэзідэнты Беларусі 2010 года, адмоўлена ў спыненні крымінальнай справы, узбуджанай супраць яго па выніках разгону мірнага пратэсту ў Мінску ў дзень выбараў.
25.09.2015 Пагражалі, білі электрашокерам, зламалі сківіцу: хлопцы са «справы графіцістаў» расказалі падрабязнасці
На дадзены момант у Беларусі няма палітвязняў. Перад выбарамі на волю выйшлі Мікола Статкевіч і асуджаныя анархісты.Тым часам пяцёра маладзёнаў чакаюць, чым скончыцца расследаванне іхняй «справы графіцістаў». Абвінавачанне не знятае, аднак хлопцаў выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Разгляд іх справы адбудзецца ўжо пасля выбараў.
25.09.2015 Гомельскі гарвыканкам забараніў вулічнае шэсце
Праваабаронцы Анатоль Паплаўны, Віктар Казлоў і Леанід Судаленка з Гомеля замовілі на 27 верасня вулічнае шэсце, падчас якога планавалі інфармаванне выбаршчыкаў аб праве кожнага адмовіцца ад удзелу ў выбарах і не ісці на датэрміновае галасаванне.
25.09.2015 Першы пікет у Бабруйску - за Гайдукевіча (фота)
У Бабруйску пікет каманды Сяргея Гайдукевіча разгарнуўся на фоне сельскагаспадарчага кірмаша каля Палаца мастацтваў. На пікеце прысутнічаў старшыня бабруйскай суполкі ЛДПБ Уладзімір Загрышаў.
24.09.2015 БАЖ прадставіла вынікі другога этапу маніторынгу “Асвятленне прэзідэнцкіх выбараў 2015 г. у беларускіх СМІ”
Мадэль асвятлення выбарчай кампаніі дзяржаўнымі СМІ, у параўнанні з выбарамі 2010 года, у цэлым застаецца нязменнай, канстатуюць аўтары справаздачы.
24.09.2015 Пенсіянеры правялі пікет супраць беззаконня ў судах і пракуратуры
Пікетаванне адбылося 24 верасня ў Мінску, на плошчы Свабоды. Удзел у ім прынялі больш за 15 актывістаў Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры з розных рэгіёнаў краіны.
24.09.2015 “Міліцыя – парадак?”
Сёння зранку ў пераходзе каля Камароўскага рынку было зафіксавана графіці: міліцыянт cцягвае за нагу чалавека па прыступках. Рэакцыю грамадства на нядаўні інцыдэнт у метро "Уручча" кіраўнік ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі назваў "сімптаматычнай".
24.09.2015 Валярына Кустава: Лепей ведаць, што адбываецца, каб нас болей не дурылі. Таму і ты назірай за гісторыяй (відэа)
Таленавітая тэлевядоўца Валярына Кустава заклікае грамадзянаў стаць незалежнымі назіральнікамі на прэзідэнцкіх выбарах.
24.09.2015 Справаздача па маніторынгу масавага мерапрыемства 23 верасня 2015 года на плошчы Свабоды ў Мінску
Дзяржава дагэтуль не выконвае пазітыўных абавязкаў падчас правядзення мірных сходаў у Беларусі: супрацоўнікі міліцыі не абазначаная належным чынам, іх немагчыма ідэнтыфікаваць, а таксама не ажыццяўляюць ахову дэманстрантаў ад правакатараў, якія таксама былі заўважаныя.
24.09.2015 У Гомелі прайшоў першы інфармацыйны пікет у падтрымку Таццяны Караткевіч (фота)
У Гомелі 24 верасня прайшоў першы інфармацыйны пікет у падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч. Правялі яго Яўген і Азалія Годэры, якія ўжо шмат гадоў дабіваюцца праз суды справядлівасці і празрыстасці ў сферы будаўніцтва і продажу дамоў.










