07.10.2015 Баранавічы: у першы дзень галасавання ўчастковая камісія паведаміла, што прагаласавалі 143 чалавекі, а назіральнікі налічылі толькі 39
Па выніках першага дня датэрміновага галасавання на выбарчым участку № 20 у незалежных назіральнікаў і камісіі выявілася вялікая разыходжанне па колькасці прагаласаваўшых.
07.10.2015 Да ўдзелу ў выбарах запрашаюць грамадзянаў Расійскай Федэрацыі?
Пра цікавы выпадак, звязаны з надыходзячымі выбарамі, напісаў на скрыню “Праваабаронцаў за свабодныя выбары” Аляксандр Н. з Віцебску.
07.10.2015 Беларуская амбасада ў Берліне адмахнулася ад галасоў за правы чалавека (фота)
Актывісты Amnesty International правялі перад беларускай амбасадай у Берліне акцыю, прымеркаваную да маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
07.10.2015 Бабруйск: назіральніцу спачатку зарэгістравалі, а пасля выдалілі з участка
У Бабруйску абласную каардынатарку кампаніі "Права выбару" папрасілі пакінуць выбарчы ўчастак, на якім яна назірала. Нагодай сталі дакументы Таісіі Кабанчук, яны, па меркаванні старшыні камісіі, былі аформлены з парушэннямі.
07.10.2015 У Віцебску знішчылі графіці, за фатаграфаванне на фоне якога аштрафавалі журналістаў
Міліцыя і суд кваліфікавалі фотасесію-перформанс на фоне будынка з гэтым графіці як несанкцыянаваную акцыю. Але праваабаронца Павел Левінаў усе ж дамогся ад раённай адміністрацыі тлумачэнняў, што на падобныя дзеянні дазволу не патрэбна. І графіці проста знішчылі.
07.10.2015 На прадпрыемствах і ў інтэрнатах людзей прымушаюць галасаваць датэрмінова
У першы ж дзень датэрміновага галасавання да “Праваабаронцаў за свабодныя выбары” пачалі звяртацца з інфармацыяй неабыякавыя людзі, якія фіксуюць парушэнні выбарчага заканадаўства.
07.10.2015 Актывістку АГП з Брэста звальняюць з працы пасля ўдзелу ў сёлетняй выбарчай кампаніі
Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Людміла Захаранка, якая актыўна збірала подпісы за вылучэнне кандыдатам на пасаду прэзідэнта лідара АГП Анатоля Лябедзькі, атрымала паведамленне ад адміністрацыі Брэсцкага электрамеханічнага завода, што працоўны кантракт з ёй не будзе працягнуты.
07.10.2015 Салігорск: назіральнікі фіксуюць арганізаваны характар яўкі выбарцаў на ўчасткі і прымус да датэрміновага галасавання
Салігорскія незалежныя назіральнікі не зафіксавалі надзвычай высокай яўкі выбарцаў у першы дзень датэрміновага галсавання, але ўжо адзначаюць яе прымусовы ды арганізаваны характар.
07.10.2015 У Мінску назіральніка “Права выбару-2015” пазбавілі акрэдытацыі
У Мінску назіральніка кампаніі “Права выбару-2015” Дзмітрыя Захарава, чальца незалежнага прафсаюза, пазбавілі акрэдытацыі.
07.10.2015 У Магілёве на выбарчым участку №42 вісіць агітацыйны плакат у падтрымку Лукашэнкі
Пра гэта паведамляе незалежная назіральніца Надзея Шкадун. З яе слоў, плакат вісіць на стэндзе, які знаходзіцца ўнутры выбарчага ўчастка для галасавання. На плакаце лозунг, з якім дзеючы прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ідзе на выбары, а таксама ён сам на фоне калажу.
07.10.2015 “Справу графіцістаў” працягнулі да канца лістапада
Следчы камітэт паведаміў фігурантам "справы графіцістаў" пра працягненне тэрміну папярэдняга следства.
07.10.2015 У Глуску ў першы дзень датэрміновага галасавання на выбарчы ўчастак ішлі пенсіянеры і міліцыянеры
У першы дзень датэрміновага галасавання на Глускім выбарчым участку №2 прагаласавала 53 выбаршчыкі. Назіральнік адзначае, што было некалькі выпадкаў, калі грамадзяне не маглі знайсці свае прозвішчы ў спісах выбаршчыкаў, і члены камісіі заносілі іх у дадатковы спіс.
07.10.2015 Гомель: назіральніку забаранілі рабіць фотакопію пратаколу галасавання
7 кастрычніка доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Леанід Судаленка звярнуўся са скаргаю да старшыні Савецкай раённай у Гомелі выбарчай камісіі Алены Герашчанка
07.10.2015 Брэст: намеснік дэкана, яна ж назіральнік, забараняе студэнтам распавядаць пра прымус да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні
Намеснік дэкана па выхаваўчай працы БрДТУ Святлана Куган, якая была акрэдытаваная на ўчастку для галасавання ў якасці назіральніка ад грамадскага аб’яднання “Белая Русь” фактычна забараніла студэнтам даваць каментар незалежым журналістам.
07.10.2015 У Слоніме адбыўся флэш-моб супраць размяшчэння ў Беларусі чужых авіябазаў (фота)
У Слоніме ў аўторак, 6 кастрычніка, у цэнтры горада на Першамайскай вуліцы грамадскія актывісты правялі флэш-моб. Некалькі чалавек у масках зайцаў трымалі ў руках расцяжку з тэкстам: “Не замежным авіябазам у Беларусі”.










