15.02.2021 На Палессі людзей выклікаюць на допыты па справе Андрэя Аляксандрава
Пра выклікі людзей у міліцыю на допыты "Палескай Вясне" паведамілі з Мазыра і Калінкавічаў. Таксама дапытваюць людзей у Гомелі.
14.02.2021 Масавыя затрыманні ў Маладзечне і Салігорску. Палітычны пераслед 14 лютага
14 лютага праваабаронцы "Вясны" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.
13.02.2021 Эколагі Беларусі заяўляюць пра ўзмацненне ціску з боку сілавікоў
Як паведамляюць naviny.by, экалагічныя актывісты і арганізацыі на працягу апошніх тыдняў назіраюць рэзкае ўзмацненне ціску, што праяўляецца як у нарастаючай інтэнсіўнасці, так і ў паўсюдным характары.
13.02.2021 Вынікі працы грамадскай прыёмнай ПЦ "Вясна" за студзень
За студзень 2021 года грамадская прыёмная "Вясны" ў Мінску прыняла 419 зваротаў і падрыхтавала 71 скаргу.
13.02.2021 Яшчэ аднаго мінскага адваката хочуць пазбавіць ліцэнзіі
Адваката Максіма Конана хочуць пазбавіць ліцэнзіі. Пра гэта ён даведаўся з ліста ад Мінюста, піша TUT.by.
13.02.2021 Смаргонцам, якіх абвінавацілі ў паклёпе, пракурор просіць два гады абмежавання волі
Маладыя людзі абвінавачваюцца ў распаўсюдзе ўлётак у горадзе шляхам іх расклейвання, у якіх утрымліваліся “заведама ілжывыя” звесткі, якія зганьбілі супрацоўнікаў міліцыі.
12.02.2021 "Пацярпелыя выконвалі свой дзяржаўны доўг па зафарбоўванню незарэгістраванай сімволікі". Прысуд Васілю Пільцу
У судзе Кастрычніцкага раёна Гародні 12 лютага прайягваецца разгляд крымінальнай справы мясцовага жыхара Васіля Пільца. Ён абвінавачваецца па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэксу (Хуліганства). Нібыта 14 снежня мінулага года штурхануў агрэсіўных прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі.
12.02.2021 Заключэнне юрыстаў і экспертаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе Чарвінскага, Раткевіча і Хранкова па арт. 364 КК
Заключэнне групы юрыстаў і экспертаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе ў дачыненні да Чарвінскага Аляксея Уладзіміравіча (4 гады пазбаўлення волі), Раткевіча Сяргея Фёдаравіча (5 гадоў пазбаўлення волі), Хранкова Андрэя Аляксеевіча (5 гадоў пазбаўлення волі), асуджаных да пазбаўлення волі ў калоніі па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса.
12.02.2021 Рукі прэч ад Марфы, рукі прэч ад “Вясны”, рукі прэч ад праваабаронцаў! Заява Рады "Вясны"
12 лютага нам стала вядома, што каардынатарцы валанцёрскай службы ПЦ “Вясна” Марфе Рабковай Следчым камітэтам было прад’яўленае новае, больш жорсткае абвінавачванне па ч. 2 арт. 285 (удзел у злачыннай арганізацыі) і ч. 3 арт. 130 (распальванне варожасці ў дачыненні да іншай сацыяльнай групы, здзейсненае групай асобаў). Нагадаем, што Марфа Рабкова ўжо пяць месяцаў знаходзіцца пад вартай у СІЗА па абвінавачванні па ч. 3 арт. 293 КК (фінансаванне ды іншая падрыхтоўка масавых беспарадкаў).
12.02.2021 Затрыманні і ператрусы працягваюцца. Хроніка палітычнага пераследу 12 лютага
12 лютага праваабаронцы "Вясны" працягвае збіраць і фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі.
12.02.2021 Якія пастановы выносяць суды па адміністрацыйных справах у пятніцу, 12 лютага
Агульная колькасць адміністрацыйных працэсаў істотна зменшылася ў параўнанні з папярэднім месяцам, тым не меней кожны дзень суды выносяць пастановы аб прыцягненні грамадзян да адказнасці ў выглядзе арыштаў і штрафаў. Нярэдка адразу па двух артыкулах.
12.02.2021 Праваабаронцы "Вясны" Марфе Рабковай выставілі новыя абвінавачванні. Ёй пагражае да 12 год турмы
Праваабаронцы "Вясны" Марфе Рабковай 11 лютага прад'явілі новыя абвінавачванні па ч.3 арт.130 (распальванне сацыяльнай варажнечы да ўлады групай невысветленых асобаў) і ч. 2 арт. 285 Крымінальнага кодэкса (удзел у злачыннай арганізацыі).
12.02.2021 Справа гарадзенскага таксіста Аляксея Лапы: што паказала экспертыза відэазапісу інцыдэнту
Перапынак ад 24 снежня мінулага года быў абумоўлены неабходнасцю правядзення экспертызы відэазапісу інцыдэнта.
12.02.2021 Рэпрэсіі супраць адвакатаў працягваюцца: абаронцу Калеснікавай Людмілу Казак хочуць пазбавіць ліцэнзіі
ПЦ “Вясна” раней звяртаў увагу на анонс Мінюстам расправы над адвакатамі, якія публічна выказваюцца ў сродках масавай інфармацыі. Як стала вядома праваабаронцам, на 19 лютага прызначана паседжанне Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці, на якім запланаваны разгляд пытання аб спыненні дзеяння ліцэнзіі на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці абаронцы палітзняволенай Марыі Калеснікавай адвакаткі Людмілы Казак.
12.02.2021 "Следчы эксперымент праводзіўся з парушэннямі". У Гомелі працягваецца суд за БЧБ-сцягі, "выбухоўку" і карыкатуру
У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 11 лютага працягваўся разгляд крымінальнай справы пра “выбухоўку”. На лаве падсудных – 31-гадовы Яўген Зялкоўскі.










