21.10.2015 Сябра партыі БНФ звольненая за ўдзел у выбарах у якасьці назіральніка?
Людміла Церашонкава, якая працавала ў дзіцяча-юнацкай школе (ДЮСШ) алімпійскага рэзэрву № 4 дворнікам, лічыць сваё звальненьне палітычна матываваным.
21.10.2015 Праваабарончы праект “ГейБеларусь” зьмяніў назву
17 кастрычніка прайшоў справаздачна-выбарчы зьезд праекта “ГейБеларусь”, на якім абралі новае кіраўніцтва арганізацыі.
21.10.2015 Бабруйск: адмовы ў здавальненні скаргаў падмацоўваюцца заявамі “афіцыйных” назіральнікаў (дакументы)
Бабруйскія назіральнікі кампаніі "Права выбару" пачалі атрымліваць адказы з ТВК. Паперы, якія прыйшлі назіральнікам з камісіі Першамайскага раёну, абсалютна аднолькавыя, у іх адрозніваюцца толькі імёны адрасатаў.
20.10.2015 Валянцін Стэфановіч пракаментаваў выступ Лідзіі Ярмошынай на TUT.BY (відэа)
19 кастрычніка ў студыі TUT.BY адбылася гутарка са старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай, якая пракаментавала відэа з выбарчых участкаў, што атрымала шырокі рэзананс у інтэрнэце.
20.10.2015 Пракуратура Ваўкавыскага раёна не ведае выбарчага заканадаўства (дакумент)
Назіральнік з Ваўкавыску Віталь Гуляк па выніках дня галасавання на выбарах на Даватарскім участку №3 накіраваў скаргу ў раённую пракуратуру адносна парушэння працэдуры падліку галасоў. Адказ на сваю скаргу ён атрымаў не з пракуратуры, а з Ваўкавыскага райвыканкаму.
20.10.2015 Міхаіл Жамчужны застаўся без пенсіі. Прынамсі, на тры месяцы
Знаходзячыся за кратамі, 60-гадовы заснавальнік расфармаванай ПКАУ "Платформ інавэйшн" мог распачаць працэдуру афармлення пенсіі толькі праз перапіску. Аднак адказу на свой зварот у сацыяльную службу Кастрычніцкага раёна Віцебска, дасланы яшчэ ў жніўні, ён не атрымаў дагэтуль.
20.10.2015 У Баранавічах просяць апублікаваць поўную інфармацыю аб выніках выбараў на ўсіх 68 выбарчых участках горада
У звароце адзначаецца, што былі надрукаваны і агучаны агульныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў, але жыхары Баранавічаў так і не ведаюць, як прайшлі выбары на выбарчых участках горада.
20.10.2015 Ці з'яўлялась патрабаванне мытніка сыйсці з цягніка законным?
Сёння гомельскі суд разгледзіць адміністрацыйную справу па абвінавачванні Леаніда Судаленка ў непадпарадкаванні мытніку. У выпадку калі яго прызнаюць вінаватым, яму пагражае да 15 сутак арышту або штраф у памеры да 9 млн. рублёў.
20.10.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
Падзея: Камітэт па Правах Чалавека ААН зарэгістраваў зварот Сяргея Іванова, асуджанага да смяротнага пакарання. "Асоба": былы палітвязень Ігар Аліневіч распавёў пра час праведзены за кратамі.
20.10.2015 Жыхары Віцебску не аднадушныя ў дачыненні да смяротнага пакарання
Невялічкае апытанне, праведзенае карэспандэнтам Віцебскай Вясны, наконт стаўлення беларусаў да існавання ў краіне смяротнага пакарання, безумоўна, не з'яўляецца нейкім глыбокім даследаваннем грамадзкай думкі, але пэўную карціну настрояў у грамадзтве ўсё ж такі дэманструе.
19.10.2015 Грамадскі актывіст з Кобрына Алесь Мех абскардзіў рашэнне аб накладанні на яго штрафу за выступ на акцыі супраць расійскіх вайсковых баз
9 кастрычніка суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Таццяна Рак пакарала Алеся Меха штрафам у 40 базавых велічынь ( 7 200 000 рублёў) па абвінавачанні ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
19.10.2015 Брэсцкія назіральнікі чакаюць з пракуратуры адказаў на свае скаргі
Назіральнік на ўчастку № 7 Маскоўскага раёна Брэста Уладзімір Вялічкін падаў скаргу ў пракуратуру з просьбай праверыць разыходжанне ў падлікаў колькасці прагаласаваўшых выбаршчыкаў на другі дзень датэрміновага галасавання ў 55 галасоў.
19.10.2015 Блог Валянціна Стэфановіча: Выбары скончыліся. А што далей?
А што далей? Як доўга ўлады змогуць утрымліваць сітуацыю у “ручным” рэжыме і якой тактыкі гэтая сітуацыя вымагае ад праваабарончай супольнасці краіны? Каб адказаць на гэтае пытанне, варта адзначыць некаторыя высновы, якія напрошваюцца пасля адбыўшайся электаральнай кампаніі.
19.10.2015 Міліцыя працягвае выклікаць удзельнікаў паслявыбарчага шэсця
Удзельнікаў акцый пратэсту, якія адбыліся пасля выбараў 11 кастрычніка, працягваюць выклікаць у РУУСы і складаць пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.
19.10.2015 Front Line Defenders асуджае бесперапынны пераслед Леаніда Судаленкі
Праваабаронцу вінавацяць у непадпарадкаванні законнаму патрабаванню службовай асобы. Адміністратыўны працэс супраць яго адбудзецца 20 кастрычніка ў судзе Цэнтральнага раёна г. Гомеля.










