30.10.2015 Працягваецца псіхалагічны ціск на галоўнага рэдактара газеты “НАШ Магілёў”
Запісы з нататніку Следчы камітэт перадаў у падаткавую, якая вырашыла скласці сумы, запісаныя ў ім, супаставіць іх з прыбыткамі, каб спагнаць падатак у выпадку перавышэння прыбытку. Цяпер падаткавая інспекцыя разам з камунальнікамі спрабуюць высветліць матэрыяльны стан, у якім знаходзіцца сям’я Ігара Барысава.
30.10.2015 Актывістка АГП правяла ў Акцябрскім пікет супраць фальсіфікацый на выбарах (фота)
«У мяне ёсць доказы фальсіфікацый на выбарах», - з такім плакатам выйшла сёння на пляцоўку каля мясцовага рынку ў Акцябрскім актывістка «Маладых дэмакратаў» АГП Алена Луцковіч. Міліцыя яе не затрымлівала.
30.10.2015 Пракуратура Акцябрскага раёна не бачыць парушэння заканадаўства ў разыходжанні дадзеных ЦВК і пратаколаў УВК
Раённая пракуратура дала сціслы адказ: ваша скарга не разгледжана па сутнасці, таму што тэрмін падачы скаргаў – дзесяць дзён, і вы спазніліся. «Улада адчувае сябе вельмі прывольна і беспакарана. Яны нават не пераймаюцца пераканаўчасцю паказухі», - пракаментаваў назіральнік.
30.10.2015 Справаздача па маніторынгу акцыі памяці 29 кастрычніка 2015 году ў Мінску
Падчас правядзення масавага мерапрыемства 29 кастрычніка 2015 года вочна і бесперапынна ажыццяўлялі грамадскі кантроль 5 назіральнікаў, якія прайшлі адпаведнае навучанне і былі абазначаныя належным чынам (бэйджамі і сінімі камізэлькамі).
30.10.2015 Міхась Кукабака: На мітынг да Дня палітвязня не пайду
Вядомы беларускі дысідэнт і былы палітвязень савецкіх лагераў распавёў, чаму сёлета адмаўляецца ад удзелу ў традыцыйнай маскоўскай акцыі да Дня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій.
30.10.2015 Баранавіцкія актывісты правялі акцыю памяці каля Крыжа ахвяраў сталінскіх рэпрэсій (фота)
Актывісты прыбралі тэрыторыю парка ад смецця і лісця, усклалі кветкі, запалілі лампадкі. Затым Ганна Аніскевіч і Сяргей Забенька нагадалі імёны тых, хто загінуў у гэтую трагічную “крыштальную ноч” за свабоду і беларускасць, а Віктар Сырыца прачытаў апошні верш Міхася Чарота “Прысяга”, які паэт напісаў на сцяне турмы НКУС у Мінску.
30.10.2015 Віцебскія актывісты ўшанавалі памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій (фота)
Чатыры з пяці крыжоў, усталяваных на ўзлеску каля вёскі Хайсы віцебскімі актывістамі, ужо знайшліся. Замест пятага ўсталяваны новы – такім чынам 29 кастрычніка грамадзянская ініцыятыва "Хайсы" ўшанавала памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.
30.10.2015 У Брэсце ўшанавалі памяць ахвяр палітычных рэпрэсій (фота)
Акцыя адбылася на Трышынскіх могілках Брэста каля помніка ахвярам сталінскіх лагераў. Сацыял-дэмакраты зрабілі невялікую ўборку тэрыторыі, усклалі кветкі, запалілі свечкі і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць ахвяр палітычных рэпрэсій.
30.10.2015 Гродзенскія ўлады перашкаджаюць правядзенню Дня памяці паўстанцаў 1863 года
29 кастрычніка гродзенскі аўтапарк адмовіў арганізатарам у прадстаўленні ўжо аплачанага аўтобуса. “Сёння мне патэлефанавалі з гродзенскага аўтапарка. Жанчына спалоханым голасам паведаміла, што аўтапарк не зможа забяспечыць нас аўтобусам, які быў замоўлены і аплачаны".
30.10.2015 Акцыя памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Гарадку скончылася затрыманнем удзельнікаў
Правядзенне ў 29 кастрычніка несанкцыянаванай мясцовымі ўладамі акцыі ў Гарадку было спыненая міліцыянтамі праз дваццаць – дваццаць пяць хвілін ад яе пачатку.
30.10.2015 Прэмію імя Андрэя Сахарава атрымаў блогер з Саудаўскай Аравіі
Прэмію імя Андрэя Сахарава „За свабоду думкі” ў 2015 годзе атрымаў блогер з Саудаўскай Аравіі Раіф Муха́ммад Бадаві, які знаходзіцца ў турме па абвінавачанні ў знявазе ісламу.
29.10.2015 “Ланцуг памяці” вакол будынку КДБ
Дзень 29 кастрычнiка называюць чорнаю датай беларускай культуры. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў будынку НКУС у Менску былі забітыя больш за сто беларускіх дзеячоў культуры і прадстаўнікоў нацыянальнай інтэлігенцыі.
29.10.2015 Міліцыянты затрымалі ўдзельнікаў акцыі ў Курапатах
Пасьля акцыі памяці ў Курапацкім лесе міліцыянты спынілі аўтамабіль, у якім ехалі Алесь Макаеў, Вячаслаў Сіўчык, Ніна Багінская і Алена Таўстая.
29.10.2015 Леанід Судаленка: Ігнараванне краінай міжнародных абавязкаў гэта "дыпламатычная рыторыка"
Каментуючы рэгістрацыю індывідуальнай скаргі актывіста з Жлобіна Валеры Рыбчанка ў Камітэце ААН па правах чалавека Урад Беларусі фактычна заявіў пра адмову ад добрасумленнага супрацоўніцтва, патрабуючы рэфармавання і павышэння транспарэнтнасці ў яго дзейнасці.
29.10.2015 Павел Вінаградаў вярнуўся ў Мінск з “палітычнай ссылкі”
Былы палітвязень Павел Вінаградаў распавёў сайту palitviazni.info пра сваё жыццё ў Беразіно, вяртанне ў сталіцу і будучыя планы.










