10.11.2015 Знішчана кніга Віталя Сіліцкага, у якой Лукашэнка параўноўваецца з Мілошавічам
Беларускае Радыё Рацыя са спасылкай на свае крыніцы паведаміла, што Міністэрства інфармацыі Беларусі загадала зьнішчыць наклад пасьмяротнай кнігі палітоляга Віталя Сіліцкага «Доўгая дарога ад тыраніі: Посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сэрбіі й Беларусі».
10.11.2015 Л.Ярмошына: “Пазіцыя ЦВК прадугледжвае неабходнасць забеспячэння назіральнікам рэальнага права назіраць за падлікам галасоў пры правядзенні выбараў”
Назіральніца з Бярозы Тамара Шчапёткіна 9 лістапада адтрымала з ЦВК адказ на сваю скаргу за подпісам Лідзіі Ярмошынай.
09.11.2015 “Вясна” смуткуе з нагоды заўчаснага сыходу з жыцця Віктара Сырыцы (фотагалерэя)
Амаль 8 апошніх гадоў Віктар Сырыца быў адным з аўтараў сайта Праваабарончага цэнтра “Вясна”, не толькі фіксуючы праваабарончыя падзеі ў Баранавічах, але і актыўна падтрымліваючы тых, каму была патрэбна дапамога.
09.11.2015 “Працаваць і жыць з ім было адно задавальненне”
Праваабаронца “Вясны” Сяргей Гоўша з Баранавічаў дзеліцца ўспамінамі пра Віктара Сырыцу, з якім, акрамя сяброўства, яго звязвалі і агульныя грамадскія справы.
09.11.2015 Заканадаўцы прыслухаліся да праваабаронцы (дакумент)
Праваабаронца Сяргей Усцінаў атрымаў адказ на свой зварот у пастаянную Камісію па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
09.11.2015 Намеснік начальніка Ленінскага РУУС 9 месяцаў чакае, пакуль праслухаюць пласцінку
Адзін з затрыманых напачатку года ў клубе “Піраты” ўдзельнік панк-канцэрта Яўген Жураўскі паскардзіўся ў Кастрычніцкі РАУС Мінска на факт адабрання ў яго кампакт-дыскаў, аўдыёкасет і вінілавых кружэлак.
09.11.2015 Справаздача па выніках маніторынгу масавага мерапрыемства “Дзяды” ў Лошыцкім яры 8 лістапада 2015
Назіральнікі ад праваабарончых арганізацый БХК і "Вясна" правялі маніторынг масавага мерапрыемства 8 лістапада ў Мінску.
09.11.2015 Хто адказвае ў Магілёве за мінулыя выбары?
Адміністрацыя Кастрычніцкага раёна адмовілася абвясціць вынікі прэзідэнцкіх выбараў па кожным з участкаў. Нагадаем, што Барыс Бухель ў сваёй заяве прасіў адміністрацыю Кастрычніцкага раёна даць інфармацыю аб выніках галасавання па кожнаму участку.
08.11.2015 Баранавіцкі гарвыканкам не будзе друкаваць поўную інфармацыю аб выніках выбараў на ўсіх выбарчых участках горада
Гэта вынікае з ліста за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Дз. Касцюкевіча, які атрымаў 7 лістапада адзін з ініцыятараў зварота грамадзян горада праваабаронца Сяргей Гоўша.
07.11.2015 Праваабаронцы FIDH заклікалі прэзідэнта Францыі змагацца за вызваленне Лэйлы Юнус
Нагодай паслужыла цырымонія ўзнагароджання трох прэзідэнтаў FIDH ордэнамі Ганаровага легіёна. Азербайджанская праваабаронца таксама з'яўляецца кавалерам гэтай вышэйшай узнагароды Францыі.
07.11.2015 Пад Оршай ушанавалі памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій (фота)
Як і штогод на Дзяды, аршанскія актывісты сабраліся на Кабыляцкай гары – ва ўрочышчы каля пасёлка Андрэеўшчына, дзе ў 1930-50 гады адбываліся расстрэлы мірных жыхароў. Гэта другое пасля Курапатаў афіцыйна прызнанае месца пахавання сталінскіх рэпрэсій.
07.11.2015 У Гродзенскай вобласці ствараецца “Матчын рух 328”
У Гродне 7 лістапада прайшоў устаноўчы сход новай грамадскай арганізацыі, якая аб’ядноўвае тых маці, дзеці якіх асуджаны паводле крымінальных спраў да турэмнага зняволення па артыкуле 328. Адсюль і назва новай арганізацыі – “Матчын рух 328”.
07.11.2015 Брэст: актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі намераны правесці ў адзін дзень дзесяць пікетаў
Як паведаміў У.Вуек, мэтай пікетаў будзе прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем, звязаных з эканамічным крызісам у краіне і неабходнасці рэфармавання эканомікі, а таксама папулярызацыя праграмы АГП “Мільён новых працоўных месцаў”.
06.11.2015 Брэсцкі актывіст Андрэй Кавальчук абскардзіў у Следчым камітэце незаконнае затрыманне і збіццё
Паводле словаў самога актывіста, ён быў затрыманы міліцыянтамі ў ноч на 6 лістапада і збіты, пасля чаго адвезены ў пастарунак, але ніякіх пратаколаў аб правапарушэннях на яго пакуль не складалі.
06.11.2015 Аршанскія актывісты прапануюць вярнуць у транспарт родную мову
Зварот да дырэктара аўтапарка выкліканы тым, што з нядаўняга часу прыпынкі ў аўтобусах абвяшчаюцца па-руску, хаця раней гучалі абвесткі электроннага прыстасавання-дыктара, запісаныя на роднай мове.










