30.11.2015 Дэпартаменту выканання пакаранняў трэба нагадаць пра міжнародныя абавязацельствы Беларусі
Дэпартамент выканання пакаранняў адказаў на зварот ПЦ “Вясна” па пытанні ўмоваў утрымання ў зняволенні Андрэя Бандарэнкі. Зварот пакінуты без разгляду па сутнасці.
30.11.2015 Тэма смяротнага пакарання загучала ў вёсках Беларусі
Валанцёры кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” распачалі інфармаванне жыхароў беларускіх вёсак па тэме смяротнай кары. Ідэя гэтай ініцыятывы з’явілася падчас Летніх школ на правах чалавека ў Вільні з мэтаю ўзняць дыскусію па смяротнаму пакаранню сярод жыхароў малых населеных пунктаў.
30.11.2015 Праблема смяротнага пакарання ў Беларусі застаецца прыярытэтам для краін ЕС
Аднаўленне дыялогу паміж ЕС і Беларуссю паспрыяе больш шырокаму абмеркаванню праблемы смяротнага пакарання. Такое спадзяванне выказаў у інтэрв’ю сайту ПЦ “Вясна” намеснік кіраўніка дыпламатычнай місіі Вялікабрытаніі Дэвід Спаерз.
30.11.2015 Праваабаронцу Паўлу Левінаву забаранілі пікетаваць
Пікеты, заяўкі на правядзеньне якіх Павал Левінаў падаваў у адміністрацыі Чыгуначнага і Першамайскага раёнаў Віцебску, мусілі прайсьці 10 сьнежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека.
30.11.2015 "Усе мае кніжкі былі напісаныя на тумбачцы ці на працы". Бяляцкі распавёў пра гады зняволення
Праваабаронца Алесь Бяляцкі распавёў пра свой трохгадовы турэмны досвед. Кнігу ўспамінаў ён плануе выдаць у наступным годзе.
30.11.2015 БХД патрабуе спыніць пераслед Алеся Чахольскага
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя абураная рашэннем уладаў судзіць сакратара КХП-БНФ Алеся Чахольскага за захоўванне і распаўсюд экстрэмісцкай літаратуры, да якой яны залічылі кнігі Зянона Пазьняка.
29.11.2015 На Вячаслава Касінерава працягваюць ціснуць праз яго паплечнікаў
Для асабістай бяспекі ўдзельнікі антыфашысцкага і анархічнага рухаў спрабуюць увесь час падтрымліваць сувязь паміж сабой. І таму Вячаслаў Касінейраў вельмі хутка даведаўся пра вялікую цікавасць да сваёй асобы з боку праваахоўных органаў.
27.11.2015 Кіраўніца аршанскага ідэалагічнага аддзела ўбачыла ў арнаменце бел-чырвона-белы сцяг і загадала прыбраць
Гледачы канцэрта, прысвечанага 85-м угодкам Уладзіміра Караткевіча, магчыма, нічога і не заўважылі. Бо да самага пачатку іх не пускалі ў залу, пакуль мянялі афармленне сцэны, адмыслова зробленае да юбілею пісьменніка-земляка.
27.11.2015 Кіраўніцтва “Граніта” пазбаўляецца ад прынцыповых работнікаў
Пасля таго, як інжынер па ахове працы прадпрыемства “Граніт” у Мікашэвічах Уладзімір Табула атрымаў папярэджанне аб непрацягненні з ім кантракта, ён накіраваў звароты гендырэктару Эдуарду Гаўрылковічу і ў шматлікія арганізацыі.
27.11.2015 Суд лічыць правільным ігнараванне меркавання жыхароў вёскі Станчыкі
Жыхары вёскі Станчыкі прасілі суд абавязаць Пастаўскі райвыканкам правесці грамадскія слуханні наконт перспектывы збудаваць царкву на тэрыторыі іх каталіцкай вёскі, якая месціцца на беразе запаведнага возера.
27.11.2015 Бялыніцкія ўлады зноў узяліся за школы. Мясцовыя жыхары выказваюць свой пратэст
Аддзел адукацыі Бялыніцкага райвыканкама таемна ад бацькоў вучняў падрыхтаваў праект рашэння аб рэарганізацыі Машчаніцкай сярэдняй школы ў школу з базавым узроўнем адукацыі.
27.11.2015 Новыя суды над удзельнікамі Свіслацкага фэсту
Працягваецца пераслед удзельнікаў памятнага мерапрыемства ў Свіслачы. Як стала вядома, суды над Віктарам Сазонавым ды Эдвардам Дмухоўскім пройдуць 3 снежня ў Свіслацкім раённым судзе.
27.11.2015 На выходных - апошнія восеньскія Жывыя бібліятэкі: адразу ў трох гарадах
На гэтым тыдні Жывая бібліятэка наведае славутыя гарады Беларусі - Віцебск, Магілёў і Гомель. Мерапрыемства будзе праходзіць у фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library.
27.11.2015 Чахольскага судзяць за нібыта «экстрэмісцкія» кнігі Зянона Пазьняка
Сакратара Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Алеся Чахольскага судзяць за захоўваньне і распаўсюд экстрэмісцкай літаратуры.
27.11.2015 Місія АБСЕ: Выбары ў Беларусі не адпавядалі міжнародным стандартам
Беларусі яшчэ трэба будзе прайсці значны шлях выканання сваіх абавязанняў у правядзенні дэмакратычных выбараў.










