08.12.2015 У Оршы пройдзе тэматычны вечар, прысвечаны ўгодкам прыняцца Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека
Мясцовыя праваабаронцы вырашылі правесці імпрэзу напярэдадні, 9 снежня. На вечар запрошаны ўсе ахвотныя. Аб'яву пра тэматычны вечар размясціў мясцовы сайт orsha.eu.
08.12.2015 Азнаямленчыя візіты праваабаронцаў з Беларусі зацікавілі украінскіх калег
Беларуская праваабарончая гуманітарная місія ва Украіне правяла некалькі мерапрыемстваў з прадстаўнікамі украінскіх праваабарончых і грамадскіх арганізацый.
08.12.2015 Гомель: падатковая спыніла адміністрацыйную справу ў дачыненні праваабаронцы Леаніда Судаленкі
7 снежня падатковая спыніла адміністрацыйную справу ў дачыненні праваабаронцы Леаніда Судаленкі і выдала адпаведную пастанову. Такое рашэнне было прынятае ў сувязі з «малазначнасцю».
08.12.2015 Манголія скасавала смяротнае пакаранне
Вялікі дзяржаўны хурал Манголіі ратыфікаваў новую рэдакцыю Крымінальнага кодэкса і адпаведныя прававыя акты, якія ўвойдуць у дзеянне з 1 верасня 2016 года.
07.12.2015 Праваабарончыя арганізацыі Беларусі лічаць заснавальніка Установы «Платформа» Міхаіла Жамчужнага палітвязнем
Мы не выключаем, што магчымыя супрацьпраўныя паводзіны Жамчужнага маглі стаць вынікам правакацыі злачынства - падбухторвання, схілення, заахвочвання ў прамой або ўскоснай форме да здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў.
07.12.2015 У Мінску судзяць назіральнікаў і ўдзельнікаў акцыі 24 лістапада
У судзе Маскоўскага раёна 7 снежня ў другой палове дня будуць разглядацца адміністратыўныя справы назіральнікаў ад ПЦ “Вясна” і БХК Наталлі Сацункевіч і Сяргея Каспяровіча, а таксама Антона Жылко, Станіслава Паўлінковіча і Андрэя Давідовіча.
07.12.2015 Праваабарончыя арганізацыі Беларусі абралі лепшых (відэа)
Шэраг праваабарончых арганізацый Беларусі традыцыйна перад Міжнародным Днём правоў чалавека 10 снежня называе лаўрэатаў штогадовай Нацыянальнай прэміі беларускіх праваабаронцаў за дасягненні ў галіне правоў чалавека.
07.12.2015 У Магілёве пад пагрозай ліквідацыі апынулася дабрачынная арганізацыя “Водгук”
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама адмовілася зарэгістраваць змены, якія былі ўнесены ў Статут арганізацыі ў сувязі са зменай юрыдычнага адраса.
07.12.2015 Кніга “Смяротнае пакаранне ў Беларусі” даступная ў электронным фармаце
Кніга-даследванне “Смяротнае пакаранне ў Беларусі” стала даступная шырокаму колу чытачоў – акрамя папяровай версіі яе зараз можна спампаваць у электронным фармаце.
07.12.2015 Студэнцкія арганізацыі Беларусі бароняць Глеба Вайкуля
Кампанія па маніторынгу ціску на студэнтаў “Student Watch” распаўсюдзіла заяву ў падтрымку студэнта філалагічнага факультэта БДУ Глеба Вайкуля, які ўдзельнічаў у правядзенні Марша студэнтаў 2 снежня.
07.12.2015 Журналіст-фрылансер звярнулася ў Камітэт па правах чалавека ААН
Намеснік старшыні гомельскага аддзялення Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), журналіст-фрылансер Ларыса Шчыракова паскардзілася ў Камітэт ААН па правах чалавека аб парушэнні права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі.
07.12.2015 Чарговы суд за Свіслач
Вядомая дата чарговага суда за свіслацкі фэст. Ваўкавыскі актывіст Віталь Гуляк атрымаў смс-паведамленне, што разгляд яго адміністрацыйнай справы адбудзецца ў Свіслачы 15-га снежня.
07.12.2015 Сябрам камісіі па працоўных спрэчках перад разглядам скаргі Уладзіміра Табулы нагадалі, калі ў кожнага скончыцца кантракт
Камісія па працоўных спрэчках на прадпрыемстве “Граніт” у Мікашэвічах падтрымала адміністрацыю ў пакаранні інжынера па ахове працы Уладзіміра Табулу.
06.12.2015 Брэст: кіраўнік ідэалагічнага аддзела аблыканкама спрабаваў перашкодзіць працы незалежных журналістаў
Па словах Алеся Ляўчука, пасля прэзідэнцкіх выбараў гэта першая спроба прадстаўнікоў ўладаў перашкодзіць журналістам у Брэсце выконваць свае прафесійныя абавязкі.
06.12.2015 Віцебскі аблвыканкам пачаў ідэалагічную падрыхтоўку да наступных выбараў
Абласное ўпраўленне ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі абвясціла тэндэр на вытворчасць і трансляцыю пакета "сацыяльна значных тэлеперадач". У пакет уваходзіць і цыкл "Выбары-2016", прысвечаны выбарам дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.










