31.01.2016 Студэнт Кастусь Ахроменка распавёў, як яго зьбілі міліцыянты
Пасьля розгаласу вакол зьбіцьця журналіста TUT.by студэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Кастусь Ахроменка апавёў, як яго зьбіла міліцыя.
29.01.2016 Бяроза: скарга на забарону пікета да Дня правоў чалавека не задаволена судом
Да довадаў істцоў суддзя Алена Нямкова аднеслася крытычна, палічыла іх неабгрунтаванымі і ў выніку адмовіла праваабаронцам у задавальненні скаргі на 4-м судовым паседжанні 29 студзеня.
29.01.2016 Валянцін Стэфановіч: на прысуд па справе “графіцістаў” паўплывалі шырокі грамадскі рэзананс і ўвага праваабаронцаў
На папярэдніх паседжаннях былі апытаныя абвінавачаныя, сведкі, вывучаліся пісьмовыя матэрыялы справы. Пракурор зачытваў расшыфроўкі праслухоўвання тэлефонных размоў падсудных.
29.01.2016 Арышт з маёмасці Алеся Бяляцкага зняты, паколькі быў накладзены “памылкова”
Праваабаронца 28 студзеня атрымаў адказ з аддзела прымусовага выканання Партызанскага раёна г. Мінска, куды абскарджваў пастанову пра накладання арышту на долю ў кватэры, дзе ён пражывае з сям'ёй.
29.01.2016 Патаемнае відэаназіранне ў полацкай краме “Гарызонт” стала прычынай звальнення чатырох работніц
Усталяванне схаванай відэакамеры – ініцыятыва кіраўніцтва. Праз тыдзень відэназірання дырэктар прадпрыемства абвінаваціў гандлярак у службовых парушэннях і звярнуўся ў міліцыю. Там складу злачынства не ўбачылі, але работніцы ўсё адно былі звольнены.
29.01.2016 Следства па справе Вячаслава Касінерава аб збіцці працягваецца
Следчая Мельнікава паведаміла, што справа аб збіцці не спыненая, і запрасіла актывіста да ўдзелу ў чарговых следчых мерапрыемствах 27 студзеня.
29.01.2016 Праваабаронцы сустрэліся з дырэктарам БДІПЧ АБСЕ Міхаэлем Георгам Лінкам
У працоўнай сустрэчы з дырэктарам БДІПЧ АБСЕ Міхаэлем Георгам Лінкам, якая адбылася ў Мінску 29 студзеня, кампанію “Праваабаронцы за свабодныя выбары” прадстаўляў Валянцін Стэфановіч.
29.01.2016 Алесь Дзергачоў: Права беларусаў на абарону сваіх правоў праз міжнародныя арганізацыі застанецца толькі паштовай паслугай
У Беларусі адсутнічае норма права, якая б гарантавала рэалізацыю пастаноў, рэкамендацый ці рашэнняў міжнародных арганізацый, па зваротах грамадзян Беларусі.
29.01.2016 На гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага складзены пратакол у Ветцы
Гомельскаму журналісту-фрылансеру Кастусю Жукоўскаму патэлефанаваў супрацоўнік Веткаўскага РАУС, паведаміў аб тым, што ў адносінах журналіста ў РАУС знаходзіцца адміністрацыйны матэрыял і запрасіў прыехаць, каб даць сведчанні.
28.01.2016 Суд над спявачкай Жаннай Знакавай працягнецца 3 лютага
Суд Кастрычніцкага раёна Мінска 28 студзеня пачаў разгляд адміністратыўнай справы Жанны Бразоўскай, вядомай таксама як спявачка і аўтар песень Жанна Знакава.
28.01.2016 Узгодненая пазіцыя праваабаронцаў адносна прыярытэтаў пры вызначэнні стратэгіі ўзаемадзеяння міжнародных партнёраў з Беларуссю
Лічым далейшае паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека галоўным прыярытэтам як у працы беларускіх праваабаронцаў, так і для міжнародных партнёраў пры вызначэнні стратэгіі ўзаемадзеяння з Беларуссю.
28.01.2016 Артыкул, па якім пераследваўся Аляксандр Алесін, выключаны з Крымінальнага кодэксу
Верагоднай прычынай прыпынення крымінальнай справы стала выключэнне з Крымінальнага кодэкса арт. 356.1, па якім раней Аляксандра Алесіну было прад'яўленае абвінавачванне.
28.01.2016 Хлеб коштам 1 мільён 800 тысяч і гуманізацыя адміністрацыйнага заканадаўства
Абскарджаваць пастанову аб накладанні адміністрацыйнага спагнання за крадзеж бохана хлеба Сяргей Дрозд не стаў, заявіўшы пры гэтым: “Добра, што мяне яшчэ не расстралялі”.
28.01.2016 Унясенне зменаў у моўнае закандаўства ў 2016 годзе не прадугледжана
Пры падрыхтоўцы плана законапректаў на 2016 год абмяркоўвалася пытанне аб магчымасці прыняцця і выдання нарматыўных прававых актаў на дзвюх дзяржаўных мовах, але на дадзеным этапе гэта прапанова не была падтрымана “зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі”.
28.01.2016 “Справа Жамчужнага”: КДБ супраць “Платформы”?
Падрабязнасці крымінальнай справы супраць Міхаіла Жамчужнага былі цалкам закрытымі на этапе следства. Суд праходзіў у закрытым рэжыме. Пра гэтую непразрыстую справу распавядае праваабаронца Таццяна Равяка.










