05.02.2016 Кухня TV: Як змагацца з міліцэйскім гвалтам. Парады праваабаронцаў
У чарговым выпуску "Кухня TV" праблему гвалту з боку супрацоўнікаў міліцыі абмяркоўваюць праваабаронцы ПЦ "Вясна" намеснік старшыні Валянцін Стэфановіч, юрыст Павел Сапелка і каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда.
05.02.2016 Мікалай Аўтуховіч: 8 лютага мяне арыштавалі, і 8 лютага я стану вольным
Спынены прэвентыўны нагляд за былым палітвязнем Мікалаем Аўтуховічам. “У мяне да апошняга былі сумненні, што нагляд здымуць”, – распавёў ён сайту palitviazni.info.
05.02.2016 На Паўла Вінаградава склалі адміністрацыйны пратакол
Пра гэта грамадскі актывіст паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
04.02.2016 Суд спыніў адміністрацыйны працэс ў дачыненні журналісткі-фрылансера Ларысы Шчыраковай
4 лютага ў судзе Савецкага раёна Гомеля разглядалася чарговая адміністрацыйная справа ў дачыненні журналісткі-фрылансера Ларысы Шчыраковай. Міліцыя склала на журналістку пратакол па артыкулу 22.9 КаАП – незаконны выраб прадукцыі СМІ.
04.02.2016 Прэвэнтыўны нагляд за Мікалаем Аўтуховічам спынены
Ваўкавыскі раённы суд прыняў рашэньне аб спыненьні прэвэнтыўнага нагляду над Мікалаем Аўтуховічам.
04.02.2016 Суд даручыў РУУС знайсці сведкаў па справе Жанны Бразоўскай
3 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёна адбылося чарговае судовае паседжанне па справе спявачкі Жанны Бразоўскай. Яе вінавацяць у непадпарадкаванні законнаму распараджэнню і патрабаванню службовай асобы.
04.02.2016 Алесь Бяляцкі: Вось жа ўрэшце я на свабодзе. Ці не?
4 лютага – дзень сканчэння тэрміну крымінальнага зняволення старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага. Праваабаронца змясціў у Facebook адзіны свой здымак з часоў зняволення і знаходжання ў Жодзінскім СІЗА і напісаў некалькі словаў:
04.02.2016 Гомельскага журналіста-фрылансера пакаралі новым штрафам
Суд Буда-Кашалёўскага раёну 4 лютага пакараў гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага штрафам у 40 базавых велічыняў - на сёння гэта 8 млн. 400 тыс. рублёў.
04.02.2016 Асуджаны за карупцыйнае злачынства былы дырэктар Бабруйскага мясакамбіната ўзначаліў гаспадарку ў Хоцімскім раёне
У траўні 2015 годзе Віктар Хадасевіч быў асуджаны Бабруйскім судом да двух гадоў пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў выпраўленчай калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 18 мільёнаў беларускіх рублёў за карупцыйнае злачынства.
04.02.2016 Скаргу журналіста-фрылансера Алеся Буракова зарэгістравалі ў ААН
Пры гэтым на канверце, у якім знаходзіўся адказ, стаіць адзнака аб тым, што ён быў кімсьці ўскрыты.
04.02.2016 Лябедзьку выклікаюць у суд за салідарнасьць, а Вінаградава ў пастарунак за акцыю з труной
Старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку выклікалі ў суд Маскоўскага раёна Менску за правядзеньне акцыі салідарнасьці з прадпрымальнікамі.
03.02.2016 Максім Шыцік і Павел Сяргей падалі касацыйныя скаргі ў Мінгарсуд
Затрыманыя і збітыя падчас суда па “справе графіцістаў” актывісты накіравалі касацыйныя скаргі на пастановы суда аб прыцягненні іх да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафаў.
03.02.2016 Жанна Літвіна і Алесь Бяляцкі сустрэліся з прадстаўнікамі Еўрасаюза ў Бруселі
Візіт праваабаронцаў у Брусель адбываецца напярэдадні прыняцьця рашэньня Еўрасаюза па санкцыях супраць беларускіх чыноўнікаў, адказных за парушэньні правоў чалавека і выбарчыя фальсіфікацыі. Пытаньне будзе абмяркоўвацца Радай ЕС па замежных справах 15 лютага.
03.02.2016 Міхаіл Жамчужны: Мне пашэнціла з высокапастаўленымі кваліфікаванымі “ворагамі”
2 лютага Міхаіл Жамчужны, якога праваабаронцы прызналі палітвязнем, прыслаў ліст з турмы на волю віцебскаму правабаронцу Леаніду Свеціку.
03.02.2016 У Слуцку і Мінску патрабуюць перагляду рашэнняў па абмежаванні месцаў для мірных сходаў
Праваабаронца са Слуцку Віталь Амяльковіч і юрыст з Мінску Тамара Сідарэнка даслалі на разгляд у мясцовыя Саветы дэпутатаў свае праекты рашэнняў аб вызначэнні месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў.










