19.02.2021 Суд над журналісткай Кацярынай Барысевіч і лекарам Арцёмам Сарокіным закрылі. Але што вядома аб ходзе працэсу?
Суд Маскоўскага раёна Мінска 19 лютага пачаў разгляд крымінальнай справы супраць журналісткі Кацярыны Барысевіч і лекара Арцёма Сарокіна. Іх абвінавачваюць у разгалошванні медыцынскай таямніцы, што заключаецца ў паведамленні імі, што ў вечар бойкі Раман Бандарэнка не быў п'яны (ч.3 арт. 178 КК).
19.02.2021 За выбіты з рук супрацоўніцы міліцыі тэлефон гамяльчук атрымаў два з паловай гады калоніі
У судзе Цэнтральнага раёна г. Гомеля 19 лютага з апошнім словам выступіў Дзмітрый Цімашэнка, якога вінавацяць у гвалте ў дачыненні да супрацоўніцы міліцыі.
19.02.2021 Актывіста анархісцкага руху Івана Красоўскага асудзілі да трох гадоў "хіміі"
Суд Савецкага раёна 19 лютага асудзіў 18-гадовага актывіста анархісцкага руху Івана Красоўскага на тры гады абмежавання волі з накірованнем ва ўстанову папраўчую ўстанову адкрытага тыпу — "хіміі".
19.02.2021 Пракурор запрасіў 10 гадоў калоніі берасцейцу, які быў побач з Шутавым, калі таму стрэлілі ў галаву
У Брэсцкім абласным судзе 19 лютага пракурор папрасіў асудзіць Аляксандра Кардзюкова, які 11 жніўня быў побач з Геннадзем Шутавым, калі таго смяротна паранілі ў галаву, да 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
19.02.2021 Патрабуем неадкладнага вызвалення сябра Рады ПЦ “Вясна” Змітра Салаўёва і спынення рэпрэсій у дачыненні да праваабаронцаў
Заява Рады Праваабарончага цэнтру “Вясна”
19.02.2021 Палітзняволенную Вольгу Паўлаву пакаралі трыма гадамі "хатняй хіміі". Над яе "апошнім словам" у залі суда плакалі
Вынесены прысуд Вользе Паўлавай, актывістцы "Краіны для жыцця"
19.02.2021 Справа таксіста Лапы: нарэшце дапыталі апошняга пацярпелага амапаўца
Гэта адзін з самых працяглых судоў па крымінальнай справе па артыкуле 364 за апошні час, суд распачаўся яшчэ 5 лістапада і доўжыцца тры з паловай месяцы.
19.02.2021 Жыхара Бярозы асудзілі на 1,5 гады "хатняй хіміі" за слова "тварь" пад фота ўчастковага
Суд Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці 19 лютага прызнаў вінаватым Віталя Талсцяка ў публічнай абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў.
19.02.2021 Двума гадамі «хіміі» пакаралі палітзняволенага Лявона Халатрана
Валанцёр штабу Бабарыкі Лявон Халатран атрымаў 2 гады «хіміі», піша «Белсат».
19.02.2021 Палітвязень Міхаіл Жамчужны выйшаў на волю пасля 6 з паловай гадоў у калоніі
65-гадовага грамадскага актывіста і палітвязня Міхаіла Жамчужнага вызвалілі з Горацкай папраўчай калоніі № 9. Раніцай 19 лютага яго пасадзілі пад канвоем у прыгарадны цягнік з Горак на Воршу, піша "Радыё Свабода".
19.02.2021 Палітычны пераслед не спыняецца. Ператрусы і затрыманні 19 лютага
У Беларусі ў пятніцу 19 лютага працягваюцца допыты грамадзян, ператрусы і іншыя формы пераследу. Праваабаронцы фіксуюць гэтую інфармацыю.
19.02.2021 Справа сталічных байкераў: што кажуць пацярпелыя супрацоўнікі міліцыі?
На лаве падсудных – Андрэй Іванюшын, Мікіта Афанасьеў, Мікіта Траццякевіч. Усіх іх абвінавачваюць у гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі па арт. 364 КК РБ.
18.02.2021 Праваабаронцу "Вясны" пакаралі 12 суткамі арышту. Каго і як судзілі 18 лютага?
18 лютага ў Мінску і іншых гарадах адбываліся разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да тых, каго затрымлівалі ў папярэднія месяцы, а таксама, каго выклікалі павесткай.
18.02.2021 Па "справе Ціханоўскага" дапыталі ўсіх пацярпелых міліцыянтаў. Што яны распавялі пра падзеі 29 траўня ў Гродне?
У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна працягваецца разгляд справы за інцыдэнт на выбарчым пікеце 29 траўня па так званай "справе Ціханоўскага". На лаве падсудных знаходзяцца трое з дзесяці фігурантаў крымінальных справаў за тыя падзеі: Дзмітрый Фурманаў, Яўген Разнічэнка і Уладзімір Кніга.
18.02.2021 За каментар у "Аднакласніках" – 1,5 года "хатняй хіміі" і 2000 рублёў кампенсацыі?
У судзе Бярозаўскага раёна ў другой палове дня 17 лютага пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Віталя Талсцяка па абвінавачванні яго ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).










