04.03.2016 Віншуем беластоцкую “Ніву” з юбілеем!
Сёння самы папулярны тыднёвік беларусаў Беласточчыны адзначае 60-годдзе. За час існавання за выданнем трывала замацаваўся імідж цытадэлі беларушчыны.
04.03.2016 «Людзі з інваліднасцю цяпер маюць больш правоў, дзякуючы сваёй актыўнасці»
Як штодня ў інваліда-вазочніка атрымліваецца пераадольваць бар'еры гарадскога асяроддзя, змяняць людскую свядомасць і дамагацца ўвагі чыноўнікаў да сваіх праблемаў, ПЦ "Вясна" распавёў Аляксандр Аўдзевіч.
04.03.2016 Баранавіцкія ўлады не дазволілі мітынг за адмену Указа №222
Адмоўны адказ за подпісам намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дзмітрыя Касцюкевіча атрымаў прадпрымальнік Мікола Чарнавус. 7 сакавіка прадпрымальнікі Баранавіч планавалі правесці мітынг, прысвечаны адмене ўказа № 222.
04.03.2016 Дэпутат парламента Данілевіч: моўнае заканадаўства адпавядае патрэбам грамадства
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад Салігоршчыны Таіса Данілевіч не пабачыла ў падрыхтаваным мясцовымі праваабаронцамі дакладзе аб выкананні правоў беларускамоўных грамадзян падставаў ініцыяваць унясенне зменаў у моўнае заканадаўства.
04.03.2016 Віцебскім актывістам адмаўляюцца паказваць дакументы пра знойдзенае імі ж невядомае пахаванне
У лістападзе 2014 года віцебскія актывісты знайшлі ў лесе каля вёскі Хайсы чалавечыя парэшткі – косткі і чарапы ў вялікіх ямах. Паводле мясцовых старажылаў, у 1930-я гады тут адбываліся сталінскія расстрэлы. Улады ж сцвярджаюць, што гэта пахаванне ахвяраў мінулай вайны.
03.03.2016 Праваабаронцы накіравалі ў ЦВК прапановы па імплементацыі рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ
Эксперты кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» распрацавалі прапановы, якія могуць паспрыяць павышэнню ўзроўня галоснасці і празрыстасці на маючых адбыцца парламенцкіх выбарах.
03.03.2016 Брат асуджанага да смерці Сяргея Хмялеўскага скардзіцца на прэсінг
Аляксей Хмялеўскі паведамляе, што зведвае невыносны прэсінг у Навасадскай ПК-14, які распачаўся пасля таго, як стала вядома пра вынясенне смяротнага прысуду яго роднаму брату.
03.03.2016 Суд не задаваліў скаргу былога работніка прадпрыемства “Граніт”, якога звольнілі “за непаслухмянасць”
Уладзімір Табула, які апошнім часам працаваў інжынерам па ахове працы на прадпрыемстве “Граніт” у Мікашэвічах і быў звольнены ў снежні 2015 года, лічыць скасаванне кантракту незаконным і спарабаваў аспрэчыць яго ў судзе Лунінецкага раёна.
03.03.2016 Віцебскія актывісты падалі заяўкі на пікеты да Дня Волі
Пяцёра жыхароў Віцебска, сябраў КХП БНФ, звярнуліся ў адміністрацыі Першамайскага і Чыгуначнага раёнаў Віцебска па дазвол правесці акцыі да 98-х угодкаў утварэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
03.03.2016 Удзельнікаў мітынгу прадпрымальнікаў будуць судзіць
Мінімум тром актывістам прызначана дата разгляду адміністрацыйных спраў за удзел у мітынгу прадпрымальнікаў 22 лютага.
02.03.2016 У Азербайджане працягваецца пераслед адвакатаў, якія абараняюць дысідэнтаў
Пад пераслед патрапіў адвакат зняволенай журналісткі Хадзіджы Ісмаілавай.
02.03.2016 У ААН адзначылі 50-годдзе двух міжнародных пактаў аб правах чалавека
У межах 31-й сесіі Савета ААН па правах чалавека адбылося паседжанне, прысвечанае 50-годдзю Міжнароднага пакта аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах і Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
02.03.2016 Парады праваабаронцаў арганізатарам масавых мерапрыемстваў (відэа)
Жадаеце самі арганізаваць і правесці мітынг, шэсце або пікет? Глядзіце парады ад праваабаронцы Насты Лойкі.
02.03.2016 Апублікавана справаздача па выніках маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання ў Беларусі
Эксперт у пытаннях пенітэнцыярнай сістэмы Павел Сапелка адзначае, што ў 2015 годзе ў месцах прымусовага ўтрымання ў асноўным захавалася ранейшае становішча і тыя сур'ёзныя недахопы ў заканадаўстве, з якімі праваабаронцы звязвалі магчымасць беспакараных парушэнняў правоў зняволеных, не ліквідаваныя.
01.03.2016 Кастуся Жукоўскага зноў выклікаюць у міліцыю для складання пратаколу за журналісцкую дзейнасць, на гэты раз – у Мазыр
Па выкліках у міліцыю гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага можна вывучаць геаграфію рэгіёну: Карма, Калінкавічы, Ветка, Гомель, Жлобін... На гэты раз – Мазыр.










