10.03.2016 У Мінску працягваюцца суды над удзельнікамі акцыі прадпрымальнікаў
10 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёна сталіцы разглядаюцца адміністратыўныя справы шасці ўдзельнікаў акцыі прадпрымальнікаў, якая праходзіла 22 лютага.
10.03.2016 ГУБАЗ беспадстаўна дапытваў сацыяльную актывістку
9 сакавіка да адной з сацыяльных актывістак дадому прыйшлі супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю з ператрусам. Прычынай «візіту» стаў несанкцыянаваны марш у Брэсце.
10.03.2016 Карэл Шварцэнберг сустрэўся са сваякамі асуджаных да смяротнага пакарання (відэа)
Вядомы чэшскі палітык і грамадскі дзеяч Карэл Шварцэнберг 9 сакавіка сустрэўся ў Мінску са сваякамі асуджаных да смяротнага пакарання.
10.03.2016 ПАСЕ прапанавала ўвесці ў Беларусі мараторый на смяротнае пакаранне
Прадстаўнік ПАСЕ Андрэа Рыгоні на міжнароднай канферэнцыі ў Мінску даў зразумець, што такое рашэнне дапаможа больш прадуктыўнаму дыялогу афіцыйнага Мінска з Еўрасаюзам, паведамляе Tut.by.
09.03.2016 Падчас візіту ў Мінск Стаўрас Ламбрынідзіс сустрэўся з праваабаронцамі
9 сакавіка спецпрадстаўніку ЕС па правах чалавека і прадстаўнікам няўрадавых праваабарончых арганізацый Беларусі ўдалося абмеркаваць шырокае кола пытанняў.
09.03.2016 Пратаколы за пікет у падтрымку Надзеі Саўчанкі
На ўдзельнікаў пікету ў падтрымку ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі пад Расійскай амбасадай складаюць пратаколы.
09.03.2016 На ўдзельнікаў пікета ў падтрымку Надзеі Саўчанкі складаюць пратаколы
Як распавяла Свабодзе Вольга Мікалайчык, цяпер у акцыі прымаюць удзел 10 чалавек.
09.03.2016 Жанна Знакава накіравала скаргу ў суд на спыненне яе справы з-за сканчэння тэрміна
Спявачцы Жанне Знакавай прыйшло паведамленне аб спыненні судаводства па адміністрацыйнай справе ў дачыненні да яе па прычыне сканчэння тэрміна. Але яна не згодна з такім рашэнне.
08.03.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
Госць рубрыкі "Асоба": Праваабаронца, якога ведае кожны суддзя ў Магілёве - Барыс Бухель. Ён заўсёды займаў актыўную жыццёвую пазіцыю. Яшчэ ў савецкі час ўдзельнічаў у прафсаюзнай дзейнасці на заводзе імя Кірава, дзе на той час працаваў канструктарам.
08.03.2016 Грамадскаму актывісту са Светлагорску Юрыю Ляшэнку зноў пашкодзілі аўтамабіль
Грамадскаму актывісту са Светлагорску Юрыю Ляшэнку двойчы за некалькі дзён сур'ёзна пашкодзілі аўтамабіль. Варта адзначыць, што для актывіста аўтамабіль сапраўды не раскоша, а сродак перамяшчэння – Юрый Ляшэнка інвалід першай групы.
08.03.2016 У Гомелі створаны аргкамітэт руху па абароне правоў жанчын і дзяцей
У Гомелі прайшоў круглы стол па ініцыятыве шэрагу партый і рухаў, прысвечаны праблемам жанчын пад назвай «У крызіса не жаночы твар». Вынікам стала прыняцце звароту да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і стварэнне аргкамітэту руху па абароне правоў жанчын і дзяцей.
07.03.2016 Светлагорскі інвалід чатыры гады туляецца па здымных кватэрах з-за капітальнага рамонту
З 2012 году туляюцца па здымных кватэрах і «манеўранаму» жытлу жыхары дому №10 па вуліцы Леніна Светлагорску. А тым часам камунальныя службы ўсе робяць, дарабляюць, перарабляюць, рамантуюць іх дом.
07.03.2016 Пракуратура Брэсцкай вобласці лічыць адмову ў азнаямленні з вынікамі выбараў на ўчастках законнай
Пракурор, як і баранавіцкія, і брэсцкія абласныя ўлады, не ўбачыў парушэння ў адмове 11 жыхарам Баранавіч пазнаёміцца з дадзенымі аб выніках выбараў на ўсіх участках у Баранавічах, а не толькі з агульнымі дадзенымі, як гэтым жыхарам прапаноўваецца.
06.03.2016 Бялыніцкія ўлады адмовіліся прадаставіць залу для сустрэчы з Таццянай Караткевіч
У якасці тэмы сустрэчы была заяўлена “Актывізацыя ўдзелу жыхароў у вырашэнні сацыяльна-эканамічных праблем рэгіёна”. Пётр Шымбалёў кажа, што сустрэча з Таццянай Караткевіч 9 сакавіка ў Бялынічах ўсё роўна адбудзецца.
06.03.2016 У Баранавічах пададзена заяўка на мітынг супраць збяднення
Баранавіцкі прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікола Чарнавус падаў у мясцовы гарвыканкам новую заяўку на мітынг, які запланаваны на 21 сакавіка з 12 да 13 гадзін. Мэта мітынгу: “Не –збядненню народа!”.










