Праваабарончы цэнтр "Вясна" выступае супраць крымінальнага пераследу за дыфамацыйныя формы выказвання меркавання

12.04.2016 Праваабарончы цэнтр "Вясна" выступае супраць крымінальнага пераследу за дыфамацыйныя формы выказвання меркавання

Праваабарончы цэнтр "Вясна" настойвае на дэкрыміналізацыі дзеянняў, падобных здзейсненым Аляксандрам Лапіцкім, і настойвае на спыненні крымінальнага пераследу за дыфамацыйныя правапарушэнні, разглядаючы ў якасці першага кроку адмену артыкулаў 367, 368, 369, 369-1, 391 Крымінальнага кодэкса.

Суды за пікет каля расійскай амбасады наўздагон

12.04.2016 Суды за пікет каля расійскай амбасады наўздагон

Суд Цэнтральнага раёна Мінска 12 красавіка ў другой палове дня вернецца да разгляду адміністрацыйных спраў старшыні АГП Анатоля Лябедзькі і грамадскага дзеяча Віктара Гутоўскага. Суд над імі быў перанесены па паважных прычынах на 7 красавіка.

Рэбус, які не змог разгадаць актывіст Леанід Кулакоў

12.04.2016 Рэбус, які не змог разгадаць актывіст Леанід Кулакоў

Грамадскі актывіст Леанід Кулакоў атрымаў нарэшце па пошце пастанову аб спыненні выканаўчай вытворчасці ў адносінах яго і ягонага аўтамабіля, на які аддзелам прымусовага выканання Першамайскага раёна Мінска быў накладзены арышт.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

12.04.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

"Каментар эксперта": Юрыст Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў Беларусі Юры Чаусаваў распавёў пра становішча ў галіне рэгістрацыі некамерцыйных прыватных арганізацый. "Асоба": Таццяна Буланава першая жонка асуджанага да смяротнага пакарання Генадзя Якавіцкага.

“Чалавек і закон” у выпуску "Мова Нанова" (відэа)

12.04.2016 “Чалавек і закон” у выпуску "Мова Нанова" (відэа)

Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда прыняў удзел у праграме “Мова нанова”.

Алексу Кліменку пагражаюць даставіць у суд пад прымусам

12.04.2016 Алексу Кліменку пагражаюць даставіць у суд пад прымусам

11 красавіка аднаму з удзельнікаў пікету каля расійскай амбасады Алексу Кліменку патэлефанаваў мужчына, які паведаміў, што 14 красавіка плануецца прымусовы прывод юнака ў суд, паколькі на папярэдняе паседжанне ён не з'явіўся.

Аўтамабіль са Статкевічам затрымалі на ўездзе ў Беларусь

12.04.2016 Аўтамабіль са Статкевічам затрымалі на ўездзе ў Беларусь

Аўтамабіль, у якім вярталіся з Польшчы экс-кандыдат у прэзідэнты і палітвязень Мікалай Статкевіч з жонкай Марынай Адамовіч быў сёння ноччу затрыманы на памежным пункце ў Бераставіцы.

Матчын рух 328 адстойвае свае правы ў судзе

12.04.2016 Матчын рух 328 адстойвае свае правы ў судзе

У панядзелак, 11 красавіка бягучага году у Гарадзенскім абласны судзе разглядалася скарга ініцыятыўнай групы па стварэнню грамадскай арганізацыі “Матчын рух 328”.

Аршанцы змагаюцца супраць вырубкі дрэваў і будаўніцтва гандлёвага цэнтру

11.04.2016 Аршанцы змагаюцца супраць вырубкі дрэваў і будаўніцтва гандлёвага цэнтру

Разгортванне будаўнічай пляцоўкі каля дома №10 па вуліцы Сямёнава стала поўнай нечаканасцю для мясцовых жыхароў. Іх паставілі перад фактам, што зялёная зона каля дома будзе знішчаная, а пад вокнамі, літаральна за некалькі метраў, пабудуюць двухпавярховы гандлёвы цэнтр.

Шукаем назіральнікаў за масавым мерапрыемствам!

11.04.2016 Шукаем назіральнікаў за масавым мерапрыемствам!

26 красавіка ў Менску традыцыйна пройдзе Чарнобыльскі шлях. Дадзенае мерапрыемства ладзіцца штогод і прымеркаванае да гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС ў 1986 годзе. Прапануем Вам паназіраць за шэсцем ў гэтым годзе разам з намі. Звычайна падчас мерапрыемства можна пабачыць шмат чаго новага і цікавага. Не згубіце такі шанец!

ДПЧ зняў фільм пра неабходнасць супрацоўніцтва адваката, журналіста і праваабаронцы (відэа)

11.04.2016 ДПЧ зняў фільм пра неабходнасць супрацоўніцтва адваката, журналіста і праваабаронцы (відэа)

Стваральнікі фільма лічуць, што абарона правоў чалавека і грамадскіх інтарэсаў патрабуе аб'яднання намаганняў праваабаронцаў, адвакатаў і журналістаў.

Бярозаўскія актывісты прапанавалі ідэолагам правесці сумесную акцыю

11.04.2016 Бярозаўскія актывісты прапанавалі ідэолагам правесці сумесную акцыю

Бярозаўскія праваабаронцы і грамадскія актывісты прапанавалі ідэалагічнаму аддзелу Бярозаўскага выканаўчага камітэта правесці 26 красавіка сумесную акцыю «Свечку памяці» на галоўнай плошчы горада.

Брэст: актывісты Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” маюць намер правесці пікет супраць пагаршэння матэрыяльнага становішча грамадзян

11.04.2016 Брэст: актывісты Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” маюць намер правесці пікет супраць пагаршэння матэрыяльнага становішча грамадзян

Паводле словаў заяўніка акцыі - старшыні гарадской структуры партыі Людмілы Дзенісенкі, двухгадзінны пікет запланаваны на 29 красавіка ў цэнтры горада на вуліцы Савецкай.

Калегія Вярхоўнага суда не задаволіла скаргу Генадзя Якавіцкага на смяротны прысуд

08.04.2016 Калегія Вярхоўнага суда не задаволіла скаргу Генадзя Якавіцкага на смяротны прысуд

Калегія Вярхоўнага суда не задаволіла 8 красавіка апеляцыйную скаргу асуджанага да смяротнага пакарання жыхара Вілейкі Генадзя Якавіцкага.

Цэнтральны суд Мінска: штрафы, штрафы, штрафы

08.04.2016 Цэнтральны суд Мінска: штрафы, штрафы, штрафы

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 8 красавіка разглядаюцца адміністрацыйныя справы Яўгена Батуры, Дзяніса Красачкі і Галіны Цярэнцьевай і яшчз каля дзесяці актывістаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства