02.05.2016 Праз 43 гады пражывання ў Беларусі Уладзіслава Вараксіна выкінулі з краіны на 5 гадоў
Асобу без грамадзянства Уладзіслава Вараксіна пасля судовага паседжання, якое адбылося 29 красавіка, дэпартавалі з Беларусі тэрмінам на 5 гадоў.
02.05.2016 Журналістку Александрыну Глаголеву будуць судзіць за фатаграфаванне пікета
Журналістку «Бобруйского курьера», якая фатаграфавала прафсаюзны пікет, вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.
02.05.2016 Алесь Бяляцкі чакае ўжо чатыры месяцы. Уладзімір Макей маўчыць
Напрыканцы мінулага года Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) накіравала міністру замежных спраў Уладзіміру Макею зварот з заклікам выканаць патрабаванні Камітэта па правах чалавека ААН па справе Алеся Бяляцкага. Адказу на зварот міністр не даў дагэтуль.
02.05.2016 Баранавічы: прызначаны дзень суду над прафсаюзным актывістам
Баранавіцкі прафсаюзны актывіст Аляксандр Швед атрымаў позву ў суд за ўдзел у акцыі, якую ладзілі 31 сакавіка сябры незалежнага прафсаюзу РЭП у Слоніме, каля прахадной мясцовага камвольнага камбіната.
02.05.2016 Магілёвец просіць Вярхоўны суд дапамагчы абараніць гонар і годнасць
Юрый Гарбаценка спрабуе даказаць, што суддзя Магілёўскага раённага суда Станіслаў Леўчанка абразіў яго.
02.05.2016 Грамадскасць Маладэчна абмеркавала праблемы, звязаныя з будаўніцтвам свінакомплексу
У Маладэчна 29 красавіка адбыўся круглы стол, на якім абмяркоўвалася справаздача аб Ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе праекту будаўніцтва другога буйнога свінакомплекса на 100 тысяч галоў.
02.05.2016 Баранавічы: за Дзень Волі – пад суд
Грамадскія актывісты з Баранавічаў Уладзімір Гундар і Юрый Казакевіч атрымалі позвы з Баранавіцкага суда. У позвах паведамляецца, што актывісты выклікаюцца ў суд 5 траўня.
01.05.2016 "Белсат" паразмаўляў з адным са збітых АМАПам раварыстаў (відэа)
Удзельнік роварнага заезду «Крытычная маса» будзе здымаць пабоі і спадзяецца, што праваабаронцы дапамогуць яму пакараць #маюміліцыю.
30.04.2016 У дваіх затрыманых раварыстаў адбыліся вобшукі. Узбуджаны крымінальныя справы
Як паведаміла ПЦ “Вясна” дзяўчына аднаго з затрыманых 29 красавіка на Крытычнай масе раварыста, сёння ў іх кватэры адбыўся вобшук.
29.04.2016 Затрыманні ўдзельнікаў "Крытычнай масы" у Мінску
Як стала вядома праваабаронцам, вечарам 29 красавіка было затрымана не менш за шэсць раварыстаў-удзельнікаў "Крытычнай масы". Чатырох хлопцаў адпусцілі з РУУС, дваіх - адвезлі ў ЦІП.
29.04.2016 Валянцін Стэфановіч: “Большасць рэкамендацый АБСЕ не былі ўлічаны Цэнтрвыбаркамам наогул” (відэа)
Лідзія Ярмошына ўзгадніла з прэзідэнтам прапановы ЦВК па змяненнях выбарчага працэсу ў адпаведнасці з рэкамендацыямі АБСЕ. Аднак, праваабаронцы сумняваюцца, што выбары стануць больш празрыстымі.
29.04.2016 Актывіста СПБ Міколу Шараха будуць судзіць за неанкцыянаваны пікет і непадпарадкаванне міліцыі
Ні з адным абвінавачаннем спадар Шарах, работнік ААТ “Полацк-Шкловалакно” і намеснік старшыні рэспубліканскага Свабоднага прафсаюзу Беларускага, не згодны. Больш за тое: ён напісаў шэраг заўваг да пратаколаў і дзве скаргі ў пракуратуру.
29.04.2016 Слуцк: суд не задаволіў скаргу Віталя Амяльковіча на мясцовы Савет дэпутатаў
Старшыня суда Слуцкага раёна Людміла Зубар палічыла законным блакаванне прэзідыюмам мясцовага Савета дэпутатаў нарматворчай ініцятывы дэмакратачнага актывіста Віталя Амяльковіча ў падтрымку права на мірныя сходы.
29.04.2016 Маці не пакідае надзеі знайсці вінаватых у смерці свайго сына ў турме
Жодзінскі гарадскі аддзел Следчага камітэту часткова задаволіў скаргу жыхаркі Мінска Марыны Багданавай у сувязі са смерцю яе сына ў Жодзінскай турме №8.
28.04.2016 «Белсат» віншуе ПЦ "Вясна" з 20-годдзем! (відэа)
Роўна 20 гадоў таму. Апазіцыя выходзіць на традыцыйны «Чарнобыльскі шлях». Тады міліцыянты затрымалі сотні дэманстрантаў: ад шараговых актывістаў да лідараў апазіцыі, якім пагражалі крымінальнай адказнасцю.










