06.05.2016 Пасол Яе Вялікасці сустрэлася з праваабаронцамі
6 траўня адбылася сустрэча праваабаронцаў “Вясны” з паслом Вялікабрытаніі Фіёнай Гіб.
06.05.2016 Як ідуць справы з грамадскім кантролем за месцамі пазбаўлення волі?
Ці ёсць нейкія змены за апошнія гады ў кантролі за месцамі пазбаўлення волі, разбірае юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка.
06.05.2016 За раздачу ўлётак аштрафаваныя актывісты АГП
Суд Заводскага раёна Мінска 6-га траўня разгледзеў адміністрацыйныя справы актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, Вольгі Маёравай і Дзяніса Красачкі.
06.05.2016 Сяргею Хмялеўскаму Вярхоўны суд пакінуў вышэйшую меру
Калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларусі не задаволіла скаргу асуджанага да смяротнага пакарання Сяргея Хмялеўскага: пакінуты ў сіле прысуд Мінскага абласнога суда – расстрэл.
06.05.2016 На Валадарцы прывялі ў выкананне смяротны прысуд Сяргею Іванову
Асуджаны да смяротнага пакарання Сяргей Хмялеўскі пад час выступу ў Вярхоўным судзе 6 траўня паведаміў, што ў “спецкалідоры” СІЗА №1 на Валадарцы знаходзіўся некаторы час у адной камеры з іншым смяротнікам.
05.05.2016 Міністэрства інфармацыі: з супрацоўнікамі тэлеканала “АНТ” праведзена дадатковая тлумачальная гутарка
Праваабаронца Андрэй Палуда днямі атрымаў адказ з Міністэрства інфармацыі на свой зварот да Ліліі Ананіч.
05.05.2016 Сацыял-дэмакратам масава адмовілі ў правядзенні вулічных акцый
Актывісты рэгіянальных арганізацый Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) у Віцебскай, Гомельскай і Брэсцкай вобласці атрымалі адмовы ў правядзенні масавых мерапрыемстваў пад сацыяльнымі лозунгамі.
05.05.2016 Магілёвец паскардзіўся ў пракуратуру на прызыўную камісію
Журналіст, былы рэдактар анлайн-часопіса Moloko Аляксандр Буракоў і праваабаронца Барыс Бухель 4 траўня падалі скаргу ў Магілёўскі абласны ваенкамат і гарадскую пракуратуру на рашэнне магілёўскай гарадзкой прызыўной камісіі.
05.05.2016 Што змяняецца ва ўмовах адбыцця пакарання асуджанымі да абмежавання або пазбаўлення волі?
У Нацыянальным сходзе рыхтуецца да прыняцця закон «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Крымінальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь». З яго прыняццем будзе пастаўлена кропка, у прыватнасці, у пытанні вызначэння працягласці кароткатэрміновых спатканняў.
05.05.2016 За Дзень волі суды працягваюцца сёння (абнаўляецца)
Суд Савецкага раёна Мінска 5 траўня працягне разгляд адміністрацыйных спраў па пратаколах, складзеных на ўдзельнікаў дазволенага ўладамі мерапрыемства – шэсця і мітынгу 25 сакавіка, прысвечаным Дню волі.
05.05.2016 Справаздача па маніторынгу акцыі “Крытычная маса” у Мінску 29 красавіка 2016 года
29 красавіка 2016 года ў Мінску адбылася традыцыйная роварная паездка “Крытычная маса”, што ладзіцца апошнюю пятніцу месяца.
05.05.2016 Працягваецца ціск на сяброў незалежных прафсаюзаў
Супрацоўнікі гарадзенскай міліцыі склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да Васіля Корабава — прадстаўніка Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці па Гарадзенскай вобласці.
04.05.2016 Генпракуратура прыняла да разгляду крымінальную справу па факце смерці Ігара Пцічкіна ў СІЗА
У жыхаркі Мінска Жанны Пцічкінай з’явіўся шанец аднавіць справядлівасць: крымінальную справу па факце смерці яе сына ў СІЗА перадалі з СК у Генеральную пракуратуру.
04.05.2016 Праваабаронцы заклікалі сусветных поп-зорак адмовіцца ад канцэртаў падчас Гран-пры Еўропы ў Баку
Кааліцыя “Спорт за правы” звярнулася да поп-зорак Крыса Брауна, Энрыке Іглесіяса і Фарэла Уільямса з заклікам адмовіцца ад сваіх выступаў і асудзіць брутальныя парушэнні правоў чалавека ў Азербайджане.
04.05.2016 За раздачу інфармацыйных улётак актывістаў АГП чакаюць суды
Суд Заводскага раёна Мінска 6-га траўня разгледзіць адміністрацыйныя справы актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, Вольгі Маёравай і Дзяніса Красачкі.










