Другі судны дзень над раварыстамі "Крытычнай масы": разгляды адкладзеныя на 19 траўня

16.05.2016 Другі судны дзень над раварыстамі "Крытычнай масы": разгляды адкладзеныя на 19 траўня

16 траўня з 11.00 і 14.30 праходзяць суды над двума ўдзельнікамі “Крытычнай масы” Дзмітрыем Пахомавым і Кірылам Падабедам адпаведна.

Судаленка vs ваенная газета. Чыя возьме?

16.05.2016 Судаленка vs ваенная газета. Чыя возьме?

Сёння ў 12 гадзін суд Цэнтральнага раёна Мінска пачаў разгляд грамадзянскай справы па зыску гомельскага праваабаронцыЛеаніда Судаленкі да Беларускай ваеннай газеты аб абароне гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі.

Выданні “Вясны” прайшлі праверку на экстрэмізм

16.05.2016 Выданні “Вясны” прайшлі праверку на экстрэмізм

Праваабаронцы канстатуюць, што пошукі праяваў экстрэмізму ў друкаванай літаратуры, якая ўвозіцца ў Беларусь з-за мяжы, досыць распаўсюджаная з’ява.

Першы арышт ў гэтым годзе. Паўла Сяргея асудзілі ў Маладзечна на 7 сутак

16.05.2016 Першы арышт ў гэтым годзе. Паўла Сяргея асудзілі ў Маладзечна на 7 сутак

Як паведаміў праваабаронца з Маладзечна Алесь Капуцкі, раніцай 16 траўня адбыўся суд над актывістам Паўлам Сяргеем. Яго асудзілі да 7 сутак арышту.

Адкрыты ліст праваабаронцы Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку

16.05.2016 Блог Валянціна Стэфановіча: Адкрыты ліст праваабаронцы Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку

Хацеў напісаць да вас іншы зварот, з просьбай аб літасці да чатырох грамадзянаў нашай краіны, прыгавораных судамі да смяротнага пакарання. Нядаўні расстрэл крыху змяніў мае планы...

Міліцыя ў Маладзечна двойчы складала пратаколы на актывістаў прадпрымальніцкага руху

16.05.2016 Міліцыя ў Маладзечна двойчы складала пратаколы на актывістаў прадпрымальніцкага руху

Супрацоўнікі міліцыі Маладзечанскага РАЎСа ўсталявалі 14 траўня ў пэўным сэнсе антырэкорд, склаўшы двойчы за адзін дзень пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні на адных і тых жа актывістаў незарэгiстраванага Камітэта выратавання прадпрымальніцтва.

Справаздача па маніторынгу масавага мерапрыемства “Праспект нацыянальнага сцяга” у Мінску 14 траўня 2016 года

15.05.2016 Справаздача па маніторынгу масавага мерапрыемства “Праспект нацыянальнага сцяга” у Мінску 14 траўня 2016 года

14 траўня з 12:00 да 13:10 на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску праходзіла акцыя “Праспект нацыянальнага сцяга”, прысвечаная рэферэндуму 14.05.1995 года.

Затрыманы актывіст Павел Сяргей

15.05.2016 Затрыманы актывіст Павел Сяргей

Як паведаміў 14 траўня праваабаронца з маладзечанскай "Вясны" Алесь Капуцкі, за ўдзел у пікеце супраць будаўніцтва свінакомплексаў у Маладзечна быў затрыманы актывіст Павел Сяргей.

Пратаколы на "Праспекце нацыянальнага сцяга" (абнаўляецца)

14.05.2016 Пратаколы на "Праспекце нацыянальнага сцяга" (абнаўляецца)

14 траўня ў 12.00 распачалася мірная акцыя "Праспект нацыянальнага сцяга" на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Прыблізна пасля 15 хвілін ад пачатку мерапрыемства міліцыя пачала складаць пратаколы на ўдзельнікаў.

Салігорскі суд не задаволіў скаргу на мясцовы Савет дэпутатаў

13.05.2016 Салігорскі суд не задаволіў скаргу на мясцовы Савет дэпутатаў

Нагадаем, раней Мінскі абласны Савет дэптутаў не задаволіў скаргі рэгіянальных актывістаў на незаконныя рашэнні старшыняў Салігорскага і Слуцкага раённых Саветаў дэпутатаў аб адмове ў разглядзе на сесіі праектаў рашэнняў аб свабодзе мірных сходаў.

Вярхоўны суд адмаўляецца тлумачыць грамадзянам сутнасць асобных артыкулаў Працэсуальна-выканаўчага кодэксу

13.05.2016 Вярхоўны суд адмаўляецца тлумачыць грамадзянам сутнасць асобных артыкулаў Працэсуальна-выканаўчага кодэксу

На інтэрнет-форуме stop-gai.com з’явіліся адказы на скаргі ў парадку нагляду, падпісаныя старшынёй Вярхоўнага суда Валянцінам Сукалам, якія выклікалі некаторыя пытанні.

Беларускія памежнікі знялі з цягніка заснавальніцу асацыяцыі “Голас” Лілію Шыбанаву

13.05.2016 Беларускія памежнікі знялі з цягніка заснавальніцу асацыяцыі “Голас” Лілію Шыбанаву

Беларускія памежнікі знялі з цягніка для асабістага дагляду заснавальніцу расійскай Асацыяцыі некамерцыйных арганізацый «У абарону правоў выбаршчыкаў "Голас" Лілію Шыбанаву.

Два суды над прафактывістамі: у адзін дзень, у адзін час

13.05.2016 Два суды над прафактывістамі: у адзін дзень, у адзін час

За пікет, які правялі супраць звальнення з вытворчага аб’яднання “Полацк-Шкловалакно” прафсаюзнага актывіста Міколу Шараха, будуць судзіць і самога Міколу, і іншага прафсаюзнага актывіста – Віктара Стукава.

Начная аблава на ўдзельнікаў пікету ў абарону жывёл

13.05.2016 Начная аблава на ўдзельнікаў пікету ў абарону жывёл

На актывістаў руху "Экалагічны Пошуг" і "Кошт жыцця", якія бралі ўдзел у пікеце ў абарону жывёл каля Дзяржцырку 17 красавіка, ўчынілі сапраўднае паляванне прадстаўнікі сілавых структур.

Баранавічы: Мікола Чарнавус аштрафаваны на 6,3 мільёнаў.

13.05.2016 Баранавічы: Мікола Чарнавус аштрафаваны на 6,3 мільёнаў.

Баранавіцкі сябра партыі БНФ Мікола Чарнавус аштрафаваны на 30 базавых велічыняў (6,3 мільёнаў рублёў) за правядзеньне несанкцыянаванага пікету.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства