24.05.2016 У пасведчанні аб смерці Сяргея Іванова пазначана: “Прывядзенне прысуду ў выкананне”
Сваякі асуджанага да смяротнага пакарання і расстралянага жыхара Рэчыцы Сяргея Іванова атрымалі афіцыйнае падцверджанне аб прывядзенні прысуду ў выкананне ў СІЗА№1 Мінска.
24.05.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
23.05.2016 Мясцовыя жыхары выступілі ў абарону парку, "Зелянбуд" выклікаў на іх міліцыю
Каля 11 раніцы 23 траўня ў парк "Катоўка" у Мінску прыехалі прадстаўнікі "Зелянбуда" для высечкі дрэваў.
23.05.2016 Тэрміновая акцыя Amnesty International у падтрымку Сяргея Хмялеўскага
Уплывовая праваабарончая арганізацыя заклікае прэзідэнта Беларусі неадкладна замяніць смяротны прысуд Сяргею Хмялеўскаму і ўсім асуджаным на смерць і ўвесці мараторый на выкананне смяротных прысудаў.
23.05.2016 Блог Валянціна Стэфановіча: Peace&Love
Выступ Валянціна Стэфановіча на імпрэзе з нагоды 20-годдзя дзейнасці Праваабарончага цэнтра "Вясна", што адбылася 20 траўня ў Менску.
23.05.2016 Чатыры пратаколы за 2 акцыі
Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Леанід Кулакоў атрымаў па пошце копіі пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях за ўдзел у акцыі "Праспект нацыянальнага сцяга" 14 траўня і ва ўстаноўчым сходзе Беларускага нацыянальнага кангрэса 15 траўня.
23.05.2016 Пяць судоў за адзін мітынг у Жодзіна (абноўлена)
У судзе горада Жодзіна 23 траўня адбыўся разгляд адміністрацыйных спраў актывістаў, затрыманых у суботу на мітынгу салідарнасці з прадпрымальнікамі. Усе яны аштрафаваныя.
21.05.2016 “Пратрымайся да «Вясны»!
20 мая ў сталічным прэс-клубе адбылася святочная імпрэза з нагоды 20-годдзя Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
20.05.2016 ЕС: Рост смяротных прысудаў супярэчыць заяўленай гатоўнасці Беларусі да супрацоўніцтва
"Мы чакаем, што Беларусь далучыцца да глабальнага мараторыя на смяротнае пакаранне ў якасці першага кроку да яе адмены", — заявіла прэс-сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Мая Качыянчыч.
20.05.2016 Алексу Кліменку штаф 60 базавых за пікет у падтымку Саўчанка
19 траўня ў судзе Цэнтральнага раёна праходзіла паседжанне па адміністрацыйнай справе ў дачыненні да актывіста Алекса Кліменкі. Судзіла Вікторыя Шабуня.
20.05.2016 Мастачку зь Нясьвіжа аштрафавалі за салідарнасьць з Украінай
Штрафам у 25 базавых велічынь, або 3 мільёны 750 тысяч беларускіх рублёў, пакарала судзьдзя Нясьвіскага суду Вольга Крупец мастачку зь Нясьвіжа Натальлю Бордак.
20.05.2016 Прэзідэнт FIDH Карым Лахіджы віншуе "Вясну" з 20-годдзем
Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека на чале з Карымам Лахіджы далучылася да віншаванняў з нагоды 20-годдзя Праваабарончага цэнтра «Вясна».
20.05.2016 Баранавіцкі райвыканкам адмовіў незалежнай газеце «Intex-press» у акрэдытацыі
Рэдакцыя «Intex-press» звярнулася ў райвыканкам з просьбай акрэдытаваць карэспандэнта Юлію Івашка. Аднак райвыканкам у лісце за подпісам намесніка старшыні Аляксандра Грыцкевіча ад 16 мая адказаў адмовай.
20.05.2016 Апублікаваны маніторынг па свабодзе асацыяцыяў за I квартал 2016 году
Асамблея НДА і Цэнтар прававой трансфармацыі падрыхтавалі маніторынг “Свабода асацыяцыяў і прававы стан некамэрцыйных арганізацыяў у Беларусі” за першы квартал 2016 году.
20.05.2016 Шведа судзілі за раздачу газет
19 траўня адбыўся працяг суда па справе Аляксандра Шведа, фактычна за раздачу газет "Салідарнасць" каля прахадной завода ў Слоніме.










