Прызначана дата разгляду скаргі Аляксандра Лапіцкага ў судзе

30.05.2016 Прызначана дата разгляду скаргі Аляксандра Лапіцкага ў судзе

Прыватную скаргу на пастанову суда Фрунзенскага раёна аб прызнанні вінаватым у абразе прадстаўнікоў улады і накіраванні Аляксандра Лапіцкага на прымусовае лячэнне разгледзіць 3 чэрвеня Мінскі гарадскі суд.

Гомель: Сэксуальны гвалт над хворым падлеткам у СІЗА

30.05.2016 Гомель: Сэксуальны гвалт над хворым падлеткам у СІЗА

У Праваабарончы цэнтр “Вясна” звярнулася жыхарка Гомеля Марына К. Гісторыя, пра якую не хаваючы сваёй трывогі і адчаю распавяла жанчына, закранае праблему сэксуальнага гвалту ў месцах прымусовага ўтрымання.

Студэнтку пагражаюць адлічыць з БарДУ за ўдзел у флэш-мобе

30.05.2016 Студэнтку пагражаюць адлічыць з БарДУ за ўдзел у флэш-мобе

Актывістка Руху «За Свабоду» Аліна Нагорная атрымала папярэджанне пра адлічэнне з Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэту пасля таго, як зняла відэа ў падтрымку студэнцкага флэш-моба #танчымЗаРэформы.

У Крупках судзяць прадпрымальнікаў

30.05.2016 У Крупках судзяць прадпрымальнікаў

У Крупках Мінскай вобласці 30 траўня адбудзецца разгляд адразу 26 адміністрацыйных спраў.

На Савеце ААН у Жэневе будуць казаць пра пераслед гомельскага праваабаронцы

30.05.2016 На Савеце ААН у Жэневе будуць казаць пра пераслед гомельскага праваабаронцы

Праваабаронца Леанід Судаленка абараняе ахвяр парушэнняў правоў чалавека, як на нацыянальным, так і на міжнародным узроўні, дапамагае ахвярам падаваць індывідуальныя скаргі ў Камітэт ААН па правах чалавека (КПЧ ААН).

Міністэрства інфармацыі блакуе сайт “Вясны”

27.05.2016 Міністэрства інфармацыі блакуе сайт “Вясны”

Наведвальнікі сайта spring96.org, якія працуюць у дзяржаўных установах, ад сённяшняга дня не змогуць адчыніць інфармацыйны рэсурс Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

У Менску прадставілі Дэкларацыю правоў студэнтаў

27.05.2016 У Менску прадставілі Дэкларацыю правоў студэнтаў

Летась Беларусь стала ўдзельнікам Балонскага працэсу. Аднак, айчынная сістэма навучання вельмі марудна, а месцамі зусім не хоча адаптавацца да міжнародных нормаў.

Гомельскі актывіст АГП просіць абароны ў ААН

27.05.2016 Гомельскі актывіст АГП просіць абароны ў ААН

Актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Эдуард Нелюбовіч звярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека з скаргай на забарону чыноўнікамі трох мірных сходаў.

 Здымачную групу БТ выдалілі з суда над Сіўчыкам

27.05.2016 Здымачную групу БТ выдалілі з суда над Сіўчыкам

Суддзя суду Цэнтральнага раёна Менска Вікторыя Шабуня была незадаволеная дзеяннямі супрацоўнікаў дзяржаўнага тэлеканала.

Узмацненне пакарання за распаўсюд наркотыкаў: зло ці дабро. Погляд з калоніі

27.05.2016 Узмацненне пакарання за распаўсюд наркотыкаў: зло ці дабро. Погляд з калоніі

Да праваабаронцаў “Вясны” патрапіў ліст з калоніі, падпісаны зняволеным Алегам. Вязень закранае праблему ўзмацнення адказнасці за ўжыванне і распаўсюд наркатычных рэчываў.

Акцыя каля Валадаркі завяршылася складаннем пратаколаў

27.05.2016 Акцыя каля Валадаркі завяршылася складаннем пратаколаў

26 траўня акцыю салідарнасці са Зміцерам Паліенкам правялі грамадскія актывісты. Яны сабраліся каля СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага, дзе ён ўтрымліваецца пад вартай.

Апублікавана справаздача спецдакладчыка ААН па Беларусі (тэкст дакумента)

26.05.2016 Апублікавана справаздача спецдакладчыка ААН па Беларусі (тэкст дакумента)

У справаздачы, якая будзе прадстаўлена на 32-й сесіі Савета па правах чалавека ААН у Жэневе, спецдакладчык Міклаш Харасці канстатуе, што «сітуацыя сістэмнага парушэння правоў чалавека ў Беларусі не змянілася».

Офіс па правах людзей з інваліднасцю заняўся аказаннем дапамогі інвалідам у месцах пазбаўлення волі

26.05.2016 Офіс па правах людзей з інваліднасцю заняўся аказаннем дапамогі інвалідам у месцах пазбаўлення волі

Праваабарончая арганізацыя ўжо звярнулася ў 86 месцаў пазбаўлення волі з прапановай аб аказанні інфармацыйнай і прававой падтрымкі інвалідам, якія знаходзяцца там.

У Багінскай канфіскавалі маёмасьць і арыштавалі дачы — за акцыі са сьцягамі

26.05.2016 У Багінскай канфіскавалі маёмасьць і арыштавалі дачы — за акцыі са сьцягамі

Зь менскай кватэры 69-гадовай актывісткі Ніны Багінскай судовыя выканаўцы канфіскавалі мікрахвалёўку і пральную машыну ў лік штрафаў за акцыі і наклалі арышт на дачныя ўчасткі.

Сыну блогера Жалнова могуць узмацніць рэжым пакарання

26.05.2016 Сыну блогера Жалнова могуць узмацніць рэжым пакарання

Супраць сына вядомага бабруйскага блогера Алега Жалнова — Аляксея, які адбывае трохгадовае пакараньне ў Наваполацку на «хіміі», распачатая крымінальная справа. Яму выстаўленае абвінавачваньне паводле артыкула «Ухіленьне ад адбыцьця пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства