06.06.2016 “Справу Лапіцкага” адправілі на дадатковы разгляд
3 чэрвеня Мінскі гарадскі суд разглядаў скаргу на прысуд Фрунзенскага суда Мінска, які прызнаў 80-гадовага пенсіянера Аляксандра Лапіцкага вінаватым у абразе прадстаўнікоў улады і накіраваў яго на прымусовае лячэнне.
06.06.2016 Яшчэ адно самазабойства ў беларускай выпраўленчай калоніі
У выпраўленчай калоніі №22 “Воўчыя норы” скончыў жыццё самагубствам асуджаны паводле артыкула 328 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (незаконны абарот наркатычных сродкаў).
04.06.2016 Полацкія актывісты СПБ абскардзілі судовыя рашэнні аб пакаранні за ўдзел у пікеце
Пікет, за ўдзел у якім аштрафавалі мясцовых лідэраў СПБ, быў праведзены дзеля інфармавання жыхароў горада пра не звальненне Міколы Шараха.
03.06.2016 Праваабарончы цэнтр “Вясна” патрабуе спыніць палітычны пераслед актывіста Паўла Вінаградава
Праваабарончы цэнтр “Вясна” настойліва заклікае улады неадкладна спыніць вытворчасць па справе устанаўлення прэвентыўнага нагляду ў дачыненні да Паўла Вінаградава;
03.06.2016 Павел Сапелка: Суд павінен адмовіць ва ўстанаўленні прэвентыўнага нагляду
3 чэрвеня Праваабарончы цэнтр "Вясна" выступіў з патрабаваннем спыніць палітычны пераслед актывіста Паўла Вінаградава.
03.06.2016 Libereco: Маштаб рэпрэсіяў у Беларусі павялічыўся з часу адмены санкцыяў ЕС
3 чэрвеня спаўняецца 100 дзён з часу адмены санкцыяў ЕС у дачыненні да Беларусі, што мусіць сведчыць пра правільнасць такога рашэння ў адносінах да аўтарытарнай дзяржавы ва ўмовах лібералізацыі.
03.06.2016 У Мінску прадставілі канцэпцыю люстрацыі для Беларусі
2 чэрвеня ў Мінску адбылася прэзентацыя зборніка “Люстрацыі для Беларусі”, падрыхтаванага аднайменнай грамадскай ініцыятывай.
03.06.2016 Алег Гулак: Абмяркоўваць правы чалавека будуць без праваабаронцаў
У Менску рыхтуюцца да чарговага раўнда дыялогу па правах чалавека паміж Еўразвязам і Беларуссю, але беларускіх праваабаронцаў там не будзе, паведаміў старшыня Беларускага Хельсінскага камітэту Алег Гулак.
03.06.2016 Павел Вінаградаў: За мной могуць усталяваць прэвентыўны нагляд
Суд Маскоўскага раёна Мінска 7 чэрвеня разгледзіць справу аб усталяванні прэвентыўнага нагляду ў дачыненні да актывіста апазіцыі Паўла Вінаградава.
02.06.2016 Былы асуджаны дамогся выплат праз суд
Як раней паведамляў ПЦ "Вясна", Андрэй Князькоў звярнуўся ў суд за пералікам пенсійных выплат за год, які сышоў на збор папер і адстойванне права на працоўную пенсію па інваліднасці.
02.06.2016 Актывістку БХД Наталлю Бордак выклікалі ў міліцыю па тэлефоне
Актывістку аргкамітэту партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Наталлю Бордак з Нясвіжу выклікалі ў міліцыю па тэлефоне. Прадставіліся як маёр Васілевіч з адзела крымінальнага вышука мясцовай міліцыі.
02.06.2016 У Крупках затрыманы Анатоль Лябедзька і ягоныя паплечнікі
У Крупках за раздачу інфармацыйных матэрыялаў затрыманы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, актывіст Дзяніс Красочка і фатограф Генадзь Верацінскі.
02.06.2016 Суды за ўстаноўчы сход Беларускага нацыянальнага кангрэсу (абноўлена)
Учора раніцай Вячаславу Сіўчыку праз адваката была ўручаная позва на суд у Цэнтральным раёне сталіцы. Яна суправаджаецца паперай пра ягоную прымусовую яўку. Гэткая ж позва ўручаная і на 6 чэрвеня.
02.06.2016 “Цырк – турма для жывёл”. Сума штрафаў за акцыю - 28 350 000 рублёў
У судзе Партызанскага раёна Менска 2 чэрвеня разгледжаны адміністрацыйныя справы актывістаў "Экалагічнага Пошугу" і руху "Кошт жыцця", якія бралі ўдзел у пікеце ў абарону жывёл каля Дзяржцырку.
02.06.2016 Праваабаронцы “Вясны” бяруць удзел ва Усеукраінскім форуме па абароне правоў дзяцей
"Беларуская Праваабарончая Гуманітарная Місія ва Украіне" працягвае сваю валанцёрскую дзейнасць супольна з украінскімі грамадскімі аб'яднаннямі ў Адэсе.










