22.06.2016 Раварысты “Крытычнай масы” абскарджваюць пастановы ДАІ ў судзе (абноўлена)
Суд пастанову ДАІ у адносінах да Кірыла Падабеда пакінуў без зменаў, а ў адносінах Дзмітрыя Пахомава - адмяніў і накіраваў на новы разгляд.
22.06.2016 Валер Бычкоўскі: “Затрымалі, склалі пратакол, скралі шэўроны”
Вяртаючыся са спаборніцтваў клуба “Ваяр” у нядзелю, Валер Бычкоўскі нават не падазраваў, што наперадзе яго чакаюць сапраўдныя выпрабаванні. І не на паласе перашкодаў, а на станцыі мінскага метро.
22.06.2016 На Гарадзеншчыне выбары адбудуцца толькі для расейскамоўных жыхароў?
Арыгінальны падыход да інфармавання насельніцтва пра выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу дэманструе гарадзенская ўладная вертыкаль.
21.06.2016 Толькі абвесціла пра жаданне пайсці на выбары, як папярэдзілі пра звальненне
Актывістка Руху «За Свабоду» Вольга Дамаскіна, загадчыца Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер´я ў Полацку, атрымала паведамленне пра тое, што працоўны кантракт з ёй сканчваецца, і трэба рыхтавацца да звальнення.
21.06.2016 Міклаш Харасці: Зноў заклікаю ўлады Беларусі ўзаемадзейнічаць са спецдакладчыкам ААН
21 чэрвеня ў Жэневе ў межах 32-й сесіі Савета па правах чалавека ААН адбыўся інтэрактыўны дыялог са Спецыяльным дакладчыкам па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Міклашам Харасці.
21.06.2016 У Лоеве затрыманы журналісты-фрылансеры Кастусь Жукоўскі і Аляксей Атрошчанка
Па словах Кастуся Жукоўскага, яны па просьбе мясцовых жыхароў прыехалі ў райцэнтр, каб зняць відэа пра праблемы мясцовага заводу па вытворчасці цэглы, адкрытага з помпай у 2005 годзе з удзелам кіраўніка дзяржавы, а зараз церпячага складанае эканамічнае становішча.
21.06.2016 Баранавіцкая міліцыя высвятляе, хто правёў пікет у гарадскім парку
20 чэрвеня Мікалаю Чарнавусу патэлефанаваў намеснік начальніка аддзела аховы правапарадка Сяргей Паўленя і спытаў, ці сапраўды Чарнавус правёў пікет, ці адпавядае размешчаная на “Радыё Рацыя” інфармацыя сапраўднасці.
21.06.2016 Рагачоў: у мясцовай газеце тэму выбараў замяніў піяр «Белай Русі»
Рагачоўская раённая газета «Свабоднае слова» у адмысловай рубрыцы «Выбары» і на сайце газеты больш піша пра дзейнасць «Белай Русі», чым падае канкрэтную інфармацыю пра выбары ў ПП НС.
21.06.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
“Па-за межамі”: У пачатку чэрвеня адбылася місія Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека ў Кыргызстан, у якой прымаў удзел віцэ-прэзідэнт гэтай арганізацыі і Старшыня праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі.
21.06.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
У рубрыцы "Па-за межамі": У пачатку чэрвеня адбылася місія Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека ў Кыргызстан, у якой прымаў удзел віцэ-прэзідэнт гэтай арганізацыі і Старшыня праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі.
21.06.2016 FIDH заклікае да рашучых і скаардынаваных дзеянняў супраць смяротнага пакарання
“З нагоды 6-га Сусветнага кангрэса, FIDH і яе сяброўскія арганізацыі паўтараюць свой заклік да ўсеагульнай адмены гэтай бесчалавечнай практыкі ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі ў галіне правоў чалавека. Сусветны кангрэс павінен паслаць выразны сігнал: усеагульная адмена смяротнага пакарання неабходная дзеля вяршэнства правасуддзя ва ўсім свеце”, - заявіў прэзідэнт FIDH Карым Лахіджы.
21.06.2016 Салігорск: Савет дэпутатаў пазбягае прынцыпу адкрытасці і галоснасці
Запрашэння на паседжанні сесіі Савета салігорскі праваабаронца так і не дачакаўся. Замест адказу па сутнасці Леанід Мархотка атрымаў прапанову адсочваць з’яўленне інфармацыі аб правядзенні адкрытых паседжанняў у публічнай прасторы.
21.06.2016 Кулакова затрымалі разам з аўтамабілем за бел-чырвона белыя аўтасцяжкі
Актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова 21 чэрвеня затрымалі супрацоўнікі ДАІ за пару бел-чырвона-белых аўтасцягоў з гербам «Пагоня», якія ён пачапіў на аўтамабіль-таксі.
21.06.2016 Сенакос “па-пракурорску”
Праваабаронцы звярнуліся ў Пракуратуру Глускага раёна з заявай, у якой прасілі правесці праверку законнасці распараджэння Глускага райвыканкама “Аб аказанні дапамогі ў нарыхтоўцы кармоў”.
21.06.2016 Гомельскі актывіст аспрэчвае забарону на пікет ў судзе
Падставай для адмовы ў рэалізацыі права на пікет і як следства на выказванне меркавання чыноўнікі ўказалі адсутнасць дамоваў на абслугоўванне пікету з боку хуткай медыцынскай дапамогі і прадпрыемства “ГОРСАП”.










