24.06.2016 Бабруйск: журналістку настойліва выклікаюць у міліцыю
Александрына Глаголева-Васьковіч кажа, што ў міліцыі з ёй хацелі паразмаўляць на тэму сакавіцкага пікету ў Слоніме, дзе яна прысутнічала па рэдакцыйным заданні. Журналістку і яе мужа, былога палітвязня Яўгена Васьковіча, абвінавацілі ва ўдзеле ў пікеце.
24.06.2016 Суд не дапамог звольненаму актывісту СПБ Мікалаю Шараху аднавіцца на працы
Спадар Шарах, работнік з больш як 30-гадовым стажам, быў звольнены з ААТ “Полацк-Шкловалакно”, калі яму заставалася менш як 3 гады да пенсіі. Полацкі суд падрымаў рашэнне наймальніка.
24.06.2016 Абаліцыяністы ў Осла: «Патрабуем адмены смяротнага пакарання зараз!» (Фота)
6-ы Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання ў Осла завяршыўся 23 чэрвеня шэсцем у цэнтры горада, у якім бралі ўдзел больш за 1,5 тысяч чалавек з усяго свету, у тым ліку і з Беларусі.
24.06.2016 Уладзімір Лабковіч: Заява Ярмошынай не юрыдычная, а палітычная
Старшыня ЦВК публічна заявіла, што празрыстага падліку галасоў па выніках бягучай парламенцкай кампаніі не будзе, і гэтая заява адлюстроўвае сённяшні падыход уладаў да правядзення выбараў, канстатуе эксперт “Праваабаронцаў за свабодныя выбары”.
24.06.2016 Падчас акцыі салідарнасці з Эдуардам Пальчысам затрымалі актывіста разам з аўтамабілем
У Мінску 23 чэрвеня актывісты на заклік сустаршыні «Маладога фронту» Зміцера Дашкевіча правялі акцыю ў падтрымку Эдуарда Пальчыса.
24.06.2016 Дэмакратычныя арганізацыі вылучылі сваіх прадстаўнікоў у акруговыя і Магілёўскую абласную камісіі
Цэлы шэраг сваіх прадстаўнікоў дэмакратычныя арганізацыі Магілёўшчыны вылучылі і ў акруговыя выбарчыя камісіі, аднак тут іх актыўнасць назіраецца, у асноўным, у буйных гарадах – у Магілёве і Бабруйску.
23.06.2016 Смяротнае пакаранне: Беларусь пакуль па-за глабальнай тэндэнцыяй
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч, які разам з калегамі бярэ удзел у 6-ым Сусветным кангрэсе супраць смяротнага пакарання ў Осла, распавёў пра асноўныя тэндэнцыі, што абмяркоўваюцца на глабальным форуме.
23.06.2016 У Бабруйску стала болей месцаў для правядзення пікетаў з мэтай збору подпісаў
Бабруйскі гарвыканкам вызначыўся з месцамі, забароненымі для правядзення пікетаванняў з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў.
23.06.2016 Затрыманая Тамара Сяргей: яе схапілі больш за 10 «мужчын у спартовай форме»
У Менску затрыманая грамадзкая актывістка Тамара Сяргей – каля дому яе пільнавалі 10 мужчын у спартовай вопратцы.
22.06.2016 Затрыманыя ў Лоеве гомельскія журналісты-фрылансеры падалі заявы ў Следчы камітэт
Журналісты патрабуюць прыцягнуць да адказнасці міліцыянтаў, якія затрымлівалі іх і збівалі. Таксама абодва журналіста здымаюць пабоі, каб прывесці доказы супрацьпраўных дзеянняў лоеўскіх міліцыянтаў.
22.06.2016 Пачаўся суд па іску актывіста СПБ Мікалая Шараха да ААТ “Полацк-Шкловалакно” за аднаўленне на працы
Намеснік старшыні рэспубліканскага Свабоднага прафсаюзу Беларускага Мікалай Шарах перакананы, што непрацягненне кантракту – гэта дыскрымінацыя па прафсаюзнай прыкмеце – за сяброўства і актыўную дзейнасць у незалежным СПБ.
22.06.2016 Бялынічы: месцы, забароненыя для правядзення пікетавання для збору подпісаў, тыя ж, што і падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў
Пэўныя складанасці ў працы ініцыятыўных груп дэмакратычных прэтэндэнтаў ствараюцца з-за забароны збіраць подпісы ўнутры памяшканняў гандлю.
22.06.2016 Грамадзяне - Усебеларускаму сходу: пара перайсці да абмеркавання рэальных праблемаў краіны
Больш за паўтысячы падпісантаў накіравалі зварот да Усебеларускага сходу з патрабаваннем узняць на форуме пытанне аб сістэмных парушэннях заканадаўства з боку дзяржорганаў - суда, пракуратуры, МУС, Адміністрацыі прэзідэнта і зрабіць канкрэтныя дзеянні па скасаванні парушэнняў канстытуцыйных правоў і свабодаў чалавека, прынцыпу вяршэнства закона ў краіне.
22.06.2016 Падрабязнасці справы Пальчыса: 9 эпізодаў распальвання варожасці, 2 ― порна.
Як паведамляе Еўрарадыё, афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова падцвердзіла, што Эдуард Пальчыс адмовіўся ад сваіх адвакатаў, а таксама раскрыла некаторыя падрабязнасці яго справы.
22.06.2016 На Случчыне і Салігоршчыне знікла амаль шэсць тысяч выбаршчыкаў
Спісачная колькасць выбаршчыкаў на Случчыне і Салігоршчыне істотна зменшылася ў параўнанні з мінулымі парламенцкімі выбарамі 2012-га года -- амаль на шэсць тысяч.










