02.03.2021 Без відэадоказаў і па намаляваных схемах АМАПаўцаў. Як судзяць за наезд на ДАІшніка мінчука, якому пагражае да 25 гадоў калоніі
"Вясна" назірае за гэтым судовым працэсам і распавядае, як адбываецца працэс, на якім чалавеку пагражае ад дзесяці да дваццаці пяці гадоў пазбаўлення волі, і як судзяць іншых за наезды на супрацоўнікаў міліцыі.
02.03.2021 Судзяць магілёўца, абвінавачанага ў абразе адразу трох міліцыянтаў
Трое супрацоўнікаў міліцыі прад'явілі пазовы ў агульнай складанасці на 13 тыс. рублёў да магілёўца Івана Ківы, абвінавачанага па арт. 369 Крымінальнага кодэксу (абраза прадстаўніка ўлады).
02.03.2021 "Выкрыквалі лозунгі, кідалі камяні". У Жлобіне будуць судзіць трох чалавек
Як паведамляюць "Моцныя навіны", згодна з матэрыяламі справы, маладыя людзі прымалі ўдзел у акцыях пратэсту 9-10 жніўня ў Жлобіне.
01.03.2021 Да 1 года і 8 месяцаў калоніі. Брэсцкія пракуроры запрасілі пакаранне для другой "дзясяткі" па "справе карагодаў"
У судзе Ленінскага раёна Брэста працягваецца разгляд крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам. Справу разглядае суддзя Дзмітрый Шурын.
01.03.2021 Жыхара Віцебска, хворага на анкалогію, асудзілі на тры з паловай гады калоніі за гвалт супраць міліцыі
У судзе Першамайскага раёну Віцебску 1 сакавіка вынеслі абвінаваўчы прысуд у дачыненні да 54 гадовага Уладзіміра Малахоўскага, якому інкрымінавалі гвалтоўныя дзеянні супраць міліцыянтаў (арт. 364 КК). Суддзя Таццяна Родзіна прызнала віцябляніна вінаватым і пакарала пазбаўленнем волі на 3 гады і 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму, паведамляе "Віцебская Вясна".
01.03.2021 Затрыманні і ператрусы ў Беларусі: хроніка палітычнага пераследу першага сакавіка
Праваабаронцы "Вясны" і валанцёры 1 сакавіка працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў.
01.03.2021 На судзе над Арановічам дапытваюць АМАПаўцаў, якія затрымлівалі на пікеце ў Гродне 29 траўня
У судзе Ленінскага раёна Гродна 1 сакавіка працягваецца разгляд крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 і ч. 2 арт. 13 арт. 293 КК супраць палітзняволенага кіроўцы аўтадому "Страна для жизни" Аляксандра Арановіча.
01.03.2021 Ад 1,5 да 2,5 гадоў калоніі патрабуе пракурор для ўдзельнікаў гарадзенскай акцыі пратэсту
Першага сакавіка ў судзе Ленінскага раёну Гародні працягнуўся разгляд крымінальнай справы пяці гарадзенцаў, абвінавачаных паводле артыкулаў 342 і 364 Крымінальнага кодэксу. Справа за падзеі ў Гародні 6 верасня 2020 года. Адзін з іх - Аляксандар Якубоўскі знік цягам працэсу і абвешчаны ў вышук. Астатнія чатыры - браты Уладзімір і Юрый Седзянеўскія, сёстры Жанна Захаркевіч і Надзея Сцепанцова імкнуцца давесці сваю невінаватасць. У справе фігуруюць ажно 11 "пацярпелых" супрацоўнікаў МУС, піша "Гарадзенская Вясна".
01.03.2021 Чаго чакаць мірным пратэстоўцам ад зменаў у КаАП?
Сёння, 1 сакавіка, уступаюць у сілу змены ў кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях (Каап і Пвкаап). Як яны закрануць свабоду мірных сходаў і якія наступствы цяпер чакаюць людзей, тлумачаць праваабаронцы "Вясны".
01.03.2021 У Маладэчна рыхтуецца да суда справа аб актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак
Маладзечанскім раённым аддзелам Следчага камітэта завершанае расследаванне крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак і пацягнулі за сабой парушэнне працы грамадскага транспарту, паведаміў sk.gov.by.
01.03.2021 У лютым па палітычных крымінальных справах асуджана не менш за 102 чалавекі (інфаграфіка)
Праваабаронцы "Вясны" падвялі прамежкавыя вынікі маніторынгу крымінальных спраў, па якіх у лютым былі вынесеныя прысуды. Якія тэндэнцыі адзначаюць аналітыкі і да якіх высноў прыйшлі - ў нашым матэрыяле.
27.02.2021 Пад Маладзечнам і Салігорскам адбыліся масавыя затрыманні. Спіс затрыманых
27 і 28 лютага праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі.
27.02.2021 Тыдзень нулявой дыскрымінацыі #zerodiscriminationweek 1-8 сакавіка 2021
1 сакавіка свет адзначае Zero Discrimination Day, альбо Дзень нулявой дыскрымінацыі, — штогадовы дзень, які ініцыяваны ААН і накіраваны на павышэнне роўнасці ўсіх людзей перад законам і на практыцы.
27.02.2021 "Назвала супрацоўніка міліцыі склізкім тыпам". Жыхарцы Бярозы далі два гады "хатняй хіміі" за абразу
Абвінавачваемая - 45-гадовая жыхарка Бярозы, якая ноччу 17 лістапада 2020 года з дапамогай мабільнага тэлефона размясціла ў Telegram-канале паведамленне, якое змяшчала абразу ў адрас супрацоўніка міліцыі з райцэнтра.
26.02.2021 Двух мінчукоў асудзілі на тры гады "хіміі" за інсталяцыю з фота Качанавай і Кубракова
У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска была разгледжана крымінальная справа супраць Дзяніса Заянчэўскага і Максіма Таццянка. Мужчыны абвінавачваюцца паводле ч. 2 арт. 339 КК (Злоснае хуліганства) і арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) за тое, што ўначы з 20 на 21 лістапада на адной з вуліц у раёне Інстытута культуры зрабілі інсталяцыю ў выглядзе пудзілаў з фотаздымкамі Наталлі Качанавай, міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова і амапаўца ў балаклаве на фоне бел-чырвона-белага сцяга. Абодва абвінавачаных да суду знаходзіліся пад вартай. Справу разглядаў суддзя Аляксандр Рудэнка. "Вясна" з дапамогай валанцёраў назірала за судовым працэсам.










