02.08.2016 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Ліпень 2016
Завершана расследаванне ў дачыненні да фельчара СІЗА, афіцэра МУС Аляксандра Крылова, якому прад'яўленыя абвінавачванні ў неналежным выкананні прафесійных абавязкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць Ігара Пцічкіна ў СІЗА № 1 у жніўні 2013 г.
02.08.2016 Наваполацкая і полацкая газеты публікуюць матэрыялы пра прэтэндэнтаў у кандыдаты выбіральна
Вадзім Дзявятоўскі – дзеючы дэпутат парламента, і ён вылучаны кандыдатам у дэпутаты ўжо другі раз. Газета "Новополоцк сегодня" на мінулым тыдні двойчы згадала прозвішча Дзевятоўскага – і ў адной, і ў другой якасці.
02.08.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
У рубрыцы "Асоба" - прадстаўніца міжнароднай арганізацыі Front Line Defenders Марыя Шышчанкова. У "Каментары" - актывістка Ніна Багінская, у якой адбіраюць лецішча праз нясплату штрафаў за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях.
02.08.2016 Вольга Дамаскіна: “Мяне звольнілі перад выбарамі, нават не думаючы пра замену”
Актывістка Руху «За Свабоду» Вольга Дамаскіна, загадчыца Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер´я ў Полацку, атрымала загад пра звальненне: працоўны кантракт з ёй адміністрацыя полацкага музенага комплексу вырашыла не працягваць.
02.08.2016 Агітацыя на цэнтральных плошчах Слуцка і Салігорска забаронена
Раённыя выканаўчыя камітэты Салігоршчыны і Случчыны апублікавалі спісы месцаў для правядзення перадвыбарчых пікетаў і мітынгаў. Сярод іншых тэрыторыяў пад забарону патрапілі цэнтральныя плошчы Слуцка і Салігорска.
02.08.2016 Светлагорск: скарга «Справядлівага свету» на неўключэнне ва ўчастковыя камісіі судом не задаволеная
У Светлагорску ніхто з 24 кандыдатур ад партыі левых «Справядлівы свет» не трапіў у склад участковых камісій. Больш таго – кандыдатуры нават не разглядаліся, бо ліст з партыйнымі пратаколамі аб вылучэнне райвыканкам атрымаў позна – 26 ліпеня.
02.08.2016 Маладэчна: вынесена папярэджанне прадстаўніку БХД Паўлу Пракаповічу
Пятніцавы пікет 29 ліпеня ў Маладэчне прэтэндэнта ў кандыдаты па выбарчай акрузе № 73 Паўла Пракаповіча, які суправаджаўся правакацыяй невядомага, 1 жніўня займеў свой працяг.
02.08.2016 Суд у Магілёве адмовіўся разглядаць скаргу ГА "БНФ "Адраджэньне" на неўключэнне ва ўчастковыя камісіі
Падпісанне скаргі не старшынёй, а намеснікам старшыні рады Магілёўскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання "БНФ "Адраджэньне" стала прычынай адмовы ў яе судовым разглядзе.
02.08.2016 Кобрын: каб стаць “заўважным” для мясцовай раёнкі, Алесь Мех пікет па збору подпісаў правёў каля рэдакцыі (фота)
Алесь Мех з сябрамі ініцыятыўнай групы размясцілі пікет проста каля дзвярэй рэдакцыі газеты. Здзіўленыя журналісты назіралі праз вокны. Пра нейкі момант да іх выскачыла журналістка Людміла Пашковіч і спытала, што тут такое адбываецца.
02.08.2016 Зэльва: раённая газета “Праца” упершыню згадала пра збор подпісаў прадастаўнікамі апазіцыі, вылучэнне ад БНФ і “Справядлівага свету”
Для райгазеты гэта смелы артыкул. У ім ўпершыню ўзгадана і пра апазіцыйныя палітычныя сілы, якія ўдзельнічаюць у выбарах, у прыватнасці, пра пазачарговы з’езд Партыі БНФ і вылучэнне на ім 72 прэтэндэнтаў на дэпутацкае месца.
01.08.2016 На выходных АМАП “зачысціў” барныя вуліцы Мінска, людзі здымаюць пабоі
Пачасціліся выпадкі неабгрунтаванага затрымання і несуразмернага прымянення грубай фізічнай сілы з боку супрацоўнікаў міліцыі ў дачыненні да грамадзянаў. Так у выходныя былі моцна збітыя Аляксандр Ярашэвіч і яго сяброўка.
01.08.2016 Сетка Дамоў правоў чалавека заклікае неадкладна расследаваць забойства журналіста Паўла Шарамета
Журналіст Павел Шарамет быў забіты ў выніку выбуху замініраванага аўтамабіля ў Кіеве 20 ліпеня 2016 г. Яго забойства звярнула ўвагу грамадства на тое, у якой складанай сітуацыі працуюць журналісты.
01.08.2016 Маці Юрыя Захаранкі патрабуе, каб суд прызнаў памерлым зніклага 17 гадоў таму сына
1 жніўня Мінскі гарадскі суд пакінуў скаргу Ульяны Захаранкі без задавальнення, паколькі ў вытворчасці дагэтуль знаходзіцца крымінальная справа, узбуджаная пракуратурай 17 верасня 1999 года.
01.08.2016 Рыгор Кастусёў абскарджвае пакаранне за ўдзел у святкаванні Дня Волі
Святкаванне Дня Волі ажыццяўлялася з дазволу Мінскага гарвыканкама, і Рыгор Кастусёў, які быў адным з арганізатараў акцыі, прыводзіць доказы, што мерапрыемства прайшло арганізавана і без усялякіх эксцэсаў.
01.08.2016 “Гродзенская праўда” працягвае публікацыі ў падтрымку асобных прэтэндэнтаў
Не зважаючы на скаргі назіральнікаў, дзяржаўныя медыі працягваюць агітаваць за праўладных кандыдатаў, выкарыстоўваючы на іх карысць і фінансавы рэсурс і інфармацыйныя мажлівасці дзяржаўных СМІ.










