09.08.2016 Ад Руху "За свабоду" ёсць зарэгістраваны кандыдат у дэпутаты
Як паведамляе афіцыйны сайт Руху “За свабоду”, першага намесніка старшыні Руха Юрася Губарэвіча зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты па Каліноўскай акрузе №108 у Мінску.
09.08.2016 Шэсць прэтэндэнтаў з сямі зарэгістраваныя кандыдатамі па Партызанскай акрузе
Як паведамілі назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, 8 жніўня ў Партызанскай акрузе №110 у Мінску прайшла рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў шостага склікання.
09.08.2016 Місія БДІПЧ АБСЕ сустрэлася з "Праваабаронцамі за свабодныя выбары"
Падчас сустрэчы, якая адбылася 8 жніўня ў офісе Праваабарончага цэнтра "Вясна", абмяркоўваліся розныя аспекты бягучай парламенцкай кампаніі, а таксама асобныя крокі ў працы ЦВК і нацыянальных незалежных назіральнікаў.
09.08.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
У рубрыцы "Падзея" - стала вядома пра затрыманне новага фігуранта справы аб беспарадках пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. У рубрыцы "Каментра" - гісторыя гвалтоўнага затрымання АМАПаўцамі маладых людзей на вуліцы Зыбіцкай.
09.08.2016 Максіма Вінярскага будуць судзіць за акцыю салідарнасці з Паліенкам
Каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі атрымаў чарговае СМС-паведамленне з суда Маскоўскага раёна Менска аб тым, што 10 жніўня адбудзецца разгляд адміністрацыйнай справы за ўдзел у масавым мерапрыемстве.
09.08.2016 Глуск: з’явілася першая інфармацыйная прадукцыя пра выбары – не без памылак (фотафакт)
Праўда, у вывешаным над вуліцай Кірава паблізу райвыканкама транспаранце мясцовыя ідэолагі ўмудрыліся зрабіць памылку ў тэксце надпісу, якую выправілі толькі праз некалькі дзён.
08.08.2016 Віцебскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу звольненага актывіста СПБ Міколы Шараха
Мікалай Шарах звяртаўся ў абласны суд, працягваючы змаганне за сваё аднаўленне на працы. Больш за 30 гадоў ён адпрацаваў на “Шкловалакне”.
08.08.2016 Праваабаронца: “Віцебская міліцыя кепска ведае выбарчае заканадаўства”
Праваабаронца Павел Левінаў прысутнічаў падчас апытання ў Кастрычніцкім РАУС прэтэндэнтак у кандыдаты Алены Шабуні і Таццяны Севярынец.
08.08.2016 Міхаілу Жамчужнаму вынесена першае спагнанне
Міхаіл Жамчужны таксама паведаміў, што атэстацыйная камісія не пацвердзіла ягоны ранейшы статус “асобы, якая стала на шлях выпраўлення”.
08.08.2016 Алесю Лагвінцу адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты
Прадстаўніку Руху “За свабоду” Алесю Лагвінцу 8 жніўня адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў шостага склікання.
08.08.2016 Прызначаная дата суду над Жалновым-малодшым за ўхіленне ад адбыцця пакарання
На 16 жніўня ў судзе Наваполацка прызначаны разгляд крымінальнай справы, заведзенай на сына бабруйскага блогера Алега Жалнова — Аляксея Мілюкова, які адбывае трохгадовае пакаранне ў Наваполацку на «хіміі».
08.08.2016 Папраўчая калонія выплаціла Андрэю Князькову кампенсацыю ў 4000 беларускіх рублёў
Андрэй Князькоў, які атрымаў вытворчую траўму ў папраўчай калоніі №2 г. Бабруйска, па рашэнні суда атрымаў кампенсацыю ў памеры 4 000 (40 000 000) беларускіх рублёў.
08.08.2016 Маладзечна: назіральніку адмоўлена ў магчымасці прысутнічаць пры праверцы подпісаў
"Праверка подпісаў выбаршчыкаў і адпаведных ім дадзеных, якія змяшчаюцца ў падпісных лістах, у падтрымку меркаваных кандыдатаў у дэпутаты і дакументаў, прадстаўленых у камісію для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты, уваходзіць у кампетэнцыю членаў акруговай выбарчай камісіі, а не назіральніка".
08.08.2016 Аб’явілі таргі па продажы маёмасці Ніны Багінскай
У Смалявічах 17 жніўня будуць прадаваць лецішча легендарнай актывісткі, якая нязменна выходзіць на акцыі з бел-чырвона-белым сцягам, піша "Наша ніва".
08.08.2016 Судовыя выканаўцы “выбіваюць” штрафы з актывістаў любой цаной
Праваабаронца з Барысава Алесь Абрамовіч атрымаў апавяшчэнне аб тым што на падставе пастановы аддзела прымусовага выканання Барысаўскага раёна ад 22 ліпеня, вынесена забарона адказчыку на здзяйсненне адчужэння на частку ізаляванага памяшкання, зарэгістраванага за ім.










