У суд перададзеная справа заснавальніка сайта 1863x.com Эдуарда Пальчыса

16.08.2016 У суд перададзеная справа заснавальніка сайта 1863x.com Эдуарда Пальчыса

Крымінальная справа ў дачыненні да заснавальніка сайта 1863x.com Эдуарда Пальчыса па абвінавачванні ў публікацыі матэрыялаў, якія распальваюць нацыянальную варожасць і ўтрымліваюць парнаграфію, перададзена ў суд.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

16.08.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

“Чай выбараў”: Эксперты кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" падвялі вынікі першай паловы назірання за выбарчай кампаніяй у Палату прадстаўнікоў. "Падзея": Новы фігурант па справе 19 снежня Уладзімір Кондрусь прызнаны палітвязнем.

Кандыдаты-“чатырохтысячнікі” – хто яны?

16.08.2016 Кандыдаты-“чатырохтысячнікі” – хто яны?

Кандыдаты ў дэпутаты ідуць у народ агітаваць, а незалежныя назіральнікі па Мінску дзеляцца ўражаннямі ад убачанага падчас папярэдніх этапаў. Іх назіранні дазваляюць намеціць “фаварытаў” па некаторых выбарчых акругах.

У Наваполацку судзяць сына бабруйскага блогера Алега Жалнова

16.08.2016 У Наваполацку судзяць сына бабруйскага блогера Алега Жалнова

Сёння ў судзе горада Наваполацка пачынаецца разгляд крымінальнай справы, заведзенай на сына бабруйскага блогера Алега Жалнова — Аляксея Мілюкова (Жалнова), які адбывае трохгадовае пакаранне ў Наваполацкай папраўчай установе адкрытага тыпу №15.

Гродненская абласная камісія не задаволіла ніводную з 8 скаргаў незарэгістраваных кандыдатаў

16.08.2016 Гродненская абласная камісія не задаволіла ніводную з 8 скаргаў незарэгістраваных кандыдатаў

4 скаргі былі пададзены ад незарэгістраваных прэтэндэнтаў, якія вылучаліся шляхам збору подпісаў. Ад палітычных партый падалі скаргі на адмову ў рэгістрацыі 4 прэтэндэнты: 3 – з Аб’яднанай грамадзянскай партыі і 1 – з Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”.

Салігорск: суд падтрымаў забарону мітынгу да Усенароднага сходу

16.08.2016 Салігорск: суд падтрымаў забарону мітынгу да Усенароднага сходу

Суд Салігорскага раёна не задаволіў скаргу мясцовага актывіста БХД Уладзіміра Шылы на забарону гарадскімі ўладамі мітынгу, на якім планавалася сфармуляваць “наказы” удзельнікам так званага Усенароднага сходу.

У Брэсце першы агітацыйны пікет зладзілі актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі (фота)

16.08.2016 У Брэсце першы агітацыйны пікет зладзілі актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі (фота)

Месцам правядзення пікета, які меў назву “Ад кандыдата з любоўю”, была абрана пляцоўка каля кінатэатра “Беларусь”, дзе сябры АГП прэзентавалі партыйнага вылучэнца па Брэсцкай-Усходняй выбарчай акрузе №3 Дыяну Касцюковіч.

Віцебскі абласны суд не задаволіў скаргі двух незарэгістраваных прэтэндэнтаў у кандыдаты

16.08.2016 Віцебскі абласны суд не задаволіў скаргі двух незарэгістраваных прэтэндэнтаў у кандыдаты

З 15 жніўня Віцебскі абласны суд пачаў разглядаць скаргі грамадзянскіх і партыйных актывістаў на адмовы акруговых выбарчых камісій зарэгістраваць іх у якасці кандыдатаў у дэпутаты беларускага парламента.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” агучылі высновы па першай палове выбарчай кампаніі

15.08.2016 “Праваабаронцы за свабодныя выбары” агучылі высновы па першай палове выбарчай кампаніі

Прадстаўнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” падвялі вынікі першай паловы назірання за выбарчай капаніяй у Палату прадстаўнікоў шостага склікання.

Бабруйск: абвесціць час тэле- і радыёвыступаў кандыдатаў парупілася толькі камісія Сельскай акругі

15.08.2016 Бабруйск: абвесціць час тэле- і радыёвыступаў кандыдатаў парупілася толькі камісія Сельскай акругі

У колькі і дзе можна будзе ўбачыць выступы кандыдатаў па Ленінскай і Першамайскай выбарчай акрузе, на дадзены момант не паведаміў ні сайт гарвыканкаму, ні сайты раённых адміністрацый.

На акрузе Марыны Хоміч праўладны кандыдат заняў усе залі для сустрэч з выбаршчыкамі

15.08.2016 На акрузе Марыны Хоміч праўладны кандыдат заняў усе залі для сустрэч з выбаршчыкамі

У Менску праўладны кандыдат на акрузе лідара Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Марыны Хоміч (104-я акруга) у дзень рэгістрацыі па дамове з камісіяй заняў на перыяд агітацыі з раніцы да вечара ўсе магчымыя залі для сустрэч з выбаршчыкамі.

Выніковая справаздача па назіранні за рэгістрацыяй кандыдатаў

15.08.2016 Выніковая справаздача па назіранні за рэгістрацыяй кандыдатаў

Адзначаны выпадкі выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу на карысць праўладных кандыдатаў, ціску на сябраў ініцыятыўных груп па вылучэнні апазіцыйных кандыдатаў.

Дзяржаўныя выданні Брэсцкай вобласці па-ранейшаму сціпла асвятляюць выбарчую кампанію

14.08.2016 Дзяржаўныя выданні Брэсцкай вобласці па-ранейшаму сціпла асвятляюць выбарчую кампанію

Так, адзіная публікацыя ў рубрыцы “Выбары” на інтэрнэт-старонцы пружанскай газеты “Раённыя будні” прысвечана стварэнню ўчасткаў для галасавання ў Бярозаўскай выбарчай акрузе №9 (у яе склад уваходзіць і Пружанскі раён).

Слонім: прайшлі першыя два агітацыйныя пікеты (фота)

14.08.2016 Слонім: прайшлі першыя два агітацыйныя пікеты (фота)

У цэнтры Слоніма з’явіліся два першыя агітацыйныя пікеты ў падтрымку кандыдата ў дэпутаты Івана Шэгі. Пікеты пад бел-чырвона-белымі сцягамі з’явіліся на плошчы Леніна і каля цэнтральнага рынку.

Газета Магілёўскага гарвыканкама змясціла вялікі артыкул пра кандыдатку, не ўзгадвючы, што яна кандыдатка

14.08.2016 Газета Магілёўскага гарвыканкама змясціла вялікі артыкул пра кандыдатку, не ўзгадвючы, што яна кандыдатка

У артыкуле, які з'явіўся ў апошнім нумары гарвыканкамаўскай газеты ад 10 жніўня, нідзе не ўзгадваецца, што Петрашова вылучана кандыдатам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства