21.08.2016 Жодзіна: візуальная агітацыя адсутнічае (фота)
Прайшло 10 дзён з моманту рэгістрацыі кандыдаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, але акрамя агульнавыбарчых інфармацыйных банераў -- у горадзе няма ніводнай візуальнай прыкметы выбарчай барацьбы і вядзення агітацыйнай кампаніі.
21.08.2016 Салігорск: просьбу назіральніка аб галоснасці і адкрытасці выбаркам палічыў умяшальніцтвам у сваю працу
"Этап праверкі дакументаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты даўно мінуў, але толькі цяпер мне ўдалося атрымаць копію адказа камісіі на маю скаргу аб адзінаасобным рашэнні старшыні камісіі Святланы Радзюк адмовіць мне ў магчымасці прысутнічаць пры праверцы подпісаў і дакументаў па рэгістрацыі".
21.08.2016 Слонім: размяшчэнне агітацыйных улётак ідзе з цяжкасцю
“Людзі, якія працуюць крамах, не супраць размясціць агітацыйныя плакаты, але без дазволу начальства баяцца гэта рабіць", -- распавядае давераная асоба кандыдата.
21.08.2016 На сайце “Полацкага весніка” пад рубрыкай “Выбары” – пустая старонка
Такая з’ява – адзінкавая ў вобласці: іншыя рэгіянальныя газеты імкнуцца інфармаваць сваіх чытачоў пра хаду выбарчай кампаніі. СМІ робяць гэта двума спосабамі.
20.08.2016 Кандыдат ад АГП у Магілёве патрабуе звальнення дырэктара абласной друкарні
"Такое паўтараецца не ў першы раз. Мне ўжо неаднаразова адмаўлялі ў друкаванні агітацыйных улётак на мінулых выбарах", - гаворыцца ў заяве Шанцава, адасланай Даманеўскаму.
19.08.2016 Светлагорск: ЦВК прапанаваў акруговай камісіі ўсё ж “не рэзаць” біяграфію кандыдата Юрыя Ляшэнкі
Раней акруговая камісія адмаўлялася друкаваць цалкам яго біяграфію, бо палічыла яе... піярам. Сябры камісіі адзначылі, што «біяграфія не павінна адрознівацца ад біяграфій іншых кандыдатаў».
19.08.2016 У Мазыры заўважна актыўнасць пакуль толькі праўладнага кандыдата
«Вось гэта аператыўнасць - за такі кароткі тэрмін складзены і заключаны дамовы з банкам па адкрыцці рахунка выбарчага фонду, з друкарняй (а друкарня так аператыўна надрукавала) і ўжо вывешаныя па ўчастках і раздаюцца агітацыйныя матэрыялы кандыдата Мікалая Расохі», - здзіўляецца назіральнік.
19.08.2016 Гомельская вобласць: мінус сем кандыдатаў
У Гомельскай вобласці паменела на сем кандыдатаў у дэпутаты. Зараз застаецца 67 кандыдатаў (на 17 акругаў рэгіёну).
19.08.2016 Агітацыйную кампанію ў Магілёве заўважыць немагчыма, лічыць назіральнік
"У нас, калі чалавек прыедзе зараз і пры гэтым не ведае, што тут адбываюцца выбары, ён і не даведаецца аб гэтым. Можа, толькі калі расцяжку прачытае ў цэнтры Магілёва", - адзначае Аляксей Колчын.
19.08.2016 На сустрэчы з выбаршчыкамі ў Смаргоні кандыдат Адам Кавалько дзякаваў, што яго не стамляюць пытаннямі
Складалася ўражанне, што Адам Кавалько ідзе не ў дэпутаты, а балатуецца на пасаду дырэктара АЭС.
19.08.2016 У Брэсце кандыдат ад “Справядлівага свету” падчас тэлевыступу заклікаў вярнуць ўладу саветам дэпутатаў
“Мы даўно ўжо не абіраем ўладу - яна сама сябе прызначае. Таму самы час узгадаць, што па Канстытуцыі народ - адзіная крыніца ўлады”, - пра гэта заявіў у тэлевізійным звароце Аляксей Лубкоў.
19.08.2016 ДАІ наноў аштрафавала раварыста “Крытычнай масы”
18 жніўня ў ДАІ Мінгарвыканкама адбыўся паўторны разгляд адміністрацыйнай справы па арт. 18.23 КаАП супраць Дзмітрыя Пахомава, якога вінавацілі ў парушэнні ПДР падчас “Крытычнай масы”.
19.08.2016 Хто з кандыдатаў мае сродкі на друк агітматэрыялаў?
Агітацыйная кампанія кандыдатаў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у Мінску праходзіць вяла і амаль незаўважна. Збольшага ў нешматлікіх пікетах стаяць сябры БРСМ і ГА “Белая Русь”, а на інфармацыйных стэндах размешчаюць адну ці дзве інфармацыі пра кандыдатаў.
19.08.2016 Судовыя “выкрутасы” ў справе “ваяра” Валерыя Бычкоўскага
Недарэчныя і няўдалыя спробы супрацоўнікаў міліцыі апраўдаць грубае затрыманне Валерыя Бычкоўскага ў метро на станцыі “Усход” будуць паўторна абскарджаныя ў Мінскім гарадскім судзе.
19.08.2016 Актывіст з Баранавічаў Рыгор Грык хоча правесці мітынг пад лозунгам SOS
16 жніўня баранавіцкі актывіст Рыгор Грык падаў у гарвыканкам заяўку на правядзенне мітынгу. Мерапрыемствам з лозунгам “SOS” Рыгор Грык мае намер выказаць пратэст супраць «знішчэння ўладаю дзяржаўнасці і незалежнасці Рэспублікі Беларусь".










