23.08.2016 Эка-пікет у падтрымку Юрыя Губарэвіча
Незвычайны агітацыйны пікет у падтрымку кандыдата ў дэпутаты ад Руху “За свабоду” Юрыя Губарэвіча адбыўся 22 жніўня ў Мінску.
23.08.2016 У выбарчых акругах Брэсцкай вобласці стала на тры кандыдаты ў дэпутаты менш
Як паведамілі ў абласной выбарчай камісіі, рашэнні зняць свае кандыдатуры гэтыя вылучэнцы патлумачылі асабістымі матывамі (па сямейных абставінах альбо станам здароўя).
23.08.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
“Чай выбараў”: На мінулым тыдні распачалася агітацыйная частка выбарчай кампаніі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Гэты працэс пакуль мала заўважны ў грамадстве. “Асоба”: Кіраўнік Каардынацыйнай групы па Еўразіі ў Amnesty International ЗША Вячаслаў Бортнік.
23.08.2016 Газета «Вечерний Минск» адмовіла Юрыю Хашчавацкаму ў публікацыі перадвыбарчай праграмы
Пра гэта тэлеканалу "БелСАТ" паведаміла давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Абʼяднанай грамадзянскай партыі Антаніна Кавалёва.
23.08.2016 Аляксандр Дзяткоў напісаў скаргу на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі
Актывіст Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Аляксандр Дзяткоў разам з каардынатарам БХД Таісіяй Кабанчук і прадстаўніком АГП Алегам Жалновым 22 жніўня наведалі пракуратуру Бабруйску, дзе напісалі скаргу на дзеянні міліцыянтаў.
23.08.2016 Рашэнні падмянілі адказамі
Назіральнік з Баранавічаў Сяргей Гоўша так і ня змог на ўласныя вочы пабачыць працэс праверкі подпісаў членамі выбарчай камісіі.
23.08.2016 Мікалай Дзядок: Жыццё за кратамі ўжо ніколі не будзе “вельмі далёка”
Год таму, 22 жніўня 2015 г., выйшлі на волю палітвязні Мікалай Дзядок,Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка, Юры Рубцоў і Мікалай Статкевіч. Мікалай Дзядок распавёў сайту palitviazni.info пра год жыцця на волі і турэмныя ўспаміны.
22.08.2016 Скарга Рыгора Кастусёва на кандыдата -- памочніка прэзідэнта згубілася
Пытанне аб тым, дзе ж падзелася скарга Кастусёва і куды яна была накіраваная для разгляду старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай, пакуль застаецца без адказу.
22.08.2016 Гомель: праўладныя кандыдаты з'явіліся на білбордах
Кандыдаты ў дэпутаты ў Гомелі пачалі агітацыю праз білборды. Прычым, такім спосабам арганізавалі агітацыю праўладныя кандыдаты.
22.08.2016 Прадстаўнікі "Вясны" возьмуць удзел у 39-м Кангрэсе FIDH ў Ёханэсбургу
Удзел у мерапрыемстве возьмуць 178 сяброўскіх арганізацый FIDH і больш за 400 праваабаронцаў з усяго свету, сярод іх - Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч ад ПЦ "Вясна". Кангрэс будзе прысвечаны зняволеным праваабаронцам.
22.08.2016 Мясцовыя медыярэсурсы Салігоршчыны і Случчыны ігнаруюць выбарчую кампанію
Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты і старт агітацыйнай кампаніі ніяк не адбіліся на інфармацыйнай палітыцы медыйных рэсурсаў Салігоршчыны і Случчыны.
22.08.2016 Human Rights Watch патрабуе ад Беларусі вызвалення туркменскага дысідэнта Чары Анамурадава
Human Rights Watch патрабуе ад уладаў Беларусі вызвалення Чары Анамурадава, месяц таму затрыманага ў аэрапорце Мінска. Ён утрымліваецца ў СІЗА-1 на Валадарскага пад пагрозай экстрадыцыі ў Туркменістан, дзе стане ахвярай катаванняў у зняволенні.
22.08.2016 Блог Валянціна Стэфановіча: ГКЧП вачыма жаўнера
У жнівеньскія дні 1991 году я быў далёкі ад тагачаснага палітычнага жыцця, але стаўся сведкам тых гістарычных падзей. І добра што толькі сведкам, а не актыўным удзельнікам магчымага супрацьстаяння і кровапраліцця. Пазбегнуць гэтага, калі б дайшло, мне было б надзвычай складана…
22.08.2016 Працягваюцца суды за акцыю ў Дзень незалежнасці
Адміністрацыйную справу актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова за ўдзел у акцыі на Дзень Незалежнасці 27 ліпеня ў Мінску рапзгледзеў сёння суд Першамайскага раёна Мінска. Пратакол складзены па ч. 3 арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).
22.08.2016 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання 15 - 21 жніўня 2016 года
Адзначаны выпадкі перашкод у публікацыі агітацыйных матэрыялаў апазіцыйных кандыдатаў (патрабаванні ўзгадніць, скарэктаваць змест гэтых матэрыялаў); дзеючае выбарчае заканадаўства не прадугледжвае патрабавання ўзгаднення тэкстаў выбарчых друкаваных матэрыялаў друкарнямі і не накдадае такіх абавязкаў на саміх кандыдатаў;










