31.08.2016 Кандыдата ў дэпутаты Вольгу Маёраву пакаралі штрафам за пікет у падтрымку маці Юрыя Захаранкі
30 жніўня кандыдата ў дэпутаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі па Усходняй акрузе №107 г. Мінска Вольгу Маёраву аштрафавалі за ўдзел у пікеце ў падтрымку Ульяны Захаранкі – маці зніклага экс-міністра ўнутранных спраў Юрыя Захаранкі
31.08.2016 У Вярхоўным судзе ў адказ на пытанні грамадзян выклікалі ахову
30 жніўня ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь у адказ на пытанні грамадзян выклікалі ахову.
31.08.2016 Першы агітацыйны канцэрт адбыўся ў Магілёве (фота)
Упершыню за ўсю гісторыю выбараў у Магілёве ўвечары 30 жніўня быў наладжаны перадвыбарчы агітацыйны канцэрт. Яго арганізатарам выступіў незалежны кандыдат у дэпутаты па Магілёўскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №85 Юрый Стукалаў.
31.08.2016 Актывістаў “рыхтуюць” да выбараў пры дапамозе прафілактычных гутарак
Вячаславу Касінераву, актывісту незарэгістраванай арганізацыі “Пошуг», вечарам 30 жніўня на хатні тэлефон патэлефанаваў участковы інспектар. Паколькі актывіста дома ў гэты час не было, ён паведаміў сваякам, што міліцыі неабходна прыняць прэвентыўныя меры да Вячаслава.
31.08.2016 Салігорск: назіральнікі фіксуюць выкарыстаенне адміністрацыйнага рэсурсу за праўладнага кандыдата
Па распараджэнні спадарыні Яроты асобныя работнікі фабрыкі ў працоўны час і з выкарыстаннем дзяржаўнай уласнасці арганізоўвалі і ладзілі пікеты ў падтрымку кандыдата Андрэя Рыбака каля гарадскога рынка “Кастрычніцкі”.
31.08.2016 Слонім: давераная асоба кандыдата скардзіцца ў пракуратуру на абразы
У скарзе Віктар Марчык адзначае, што спадар Сакалоўскі ў сацыяльнай сетцы на сваёй старонцы “Хроніка слонімскіх падзей” некалькі разоў абразіў кандыдата ў дэпутаты па Слонімскай выбарчай акрузе № 58 Івана Шэгу.
31.08.2016 Прэтэндэнт у кандыдаты-камуніст з Крычава просіць ЦВК адхіліць ад удзелу ў выбарах іншую камуністку
Уладзімір Ушакоў прыводзіць доказы таго, што іншы прэтэндэнт у кандыдаты ў дэпутаты па Крычаўскай выбарчай акрузе №83 Таццяна Марачкава была прынятая ў КПБ заднім чыслом.
30.08.2016 Затрыманаму зламалі тры рэбры ў пастарунку, а следчы адмовіўся ўзбуджаць крымінальную справу
У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнуўся грамадзянін З.І., які стаў чарговай ахвярай міліцэйскага свавольства.
30.08.2016 Прыcуд па крымінальнай справе Мілюкова можа быць вынесены 1 верасня
29 жніўня у Наваполацкім гарадскім судзе прадоўжыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да жыхара Бабруйска Аляксея Мілюкова (Жалнова) па абвінавачванню ў ухіленні ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі (арт. 415 КК РБ).
30.08.2016 Справа Алега Багданава: Час сыходзіць, губляюцца доказы
Маці Багданава, Марына Георгіеўна, перакананая, што смерць сына магла наступіць з-за неналежнага выканання прафесійных абавязкаў медработнікамі Жодзінскай турмы №8 і таму спрабуе ўзбудзіць крымінальную справу па факце смерці сына.
30.08.2016 Пра трэнінгі для сяброў участковых камісій Случчыны і Салігоршчыны назіральнікаў не праінфармавалі
Слуцкія і салігорскія прадстаўнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” былі пазбаўленыя магчымасці назіраць за тым, як ідэолагі мясцовых райвыканкамаў вучылі старшыняў і сакратароў участковых камісій “правільна арганізовываць галасаванне і працэдуру падліку галасоў”.
30.08.2016 У Брэсце перадвыбарчыя праграмы кандыдатаў друкуюцца ў адной газеце, але рознымі накладамі
Кіраўнік абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі, які балатуецца ў Палату прадстаўнікоў па Брэсцкай-Памежнай выбарчай акрузе №4, накіраваў скаргу ў акруговы выбаркам і рэдакцыю газеты “Вячэрні Брэст”.
30.08.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: На мінулым тыдні ў Мінскай прасторы “ЦЭХ” адкрылася выстава “Межы іншага”. Асноўная тэма выставы - ўяўленні пра беларускую талерантнасць у час вайсковых канфліктаў і міграцыйнага крызісу.
30.08.2016 Праўладны кандыдат „прыватызавала” бульвар
Дзеючы дэпутат Палаты прадстаўнікоў з Баранавіч Вольга Палітыка, якая ўдзельнічае ў парламенцкіх выбарах, “прыватызавала” ў горадзе бульвар Штакераў. Яна заявіла ўладам, што не хоча, каб побач з яе пікетамі стаялі кандыдаты ад апазіцыі. І ўлады пайшлі ёй насустрач.
29.08.2016 Кіраўнік акруговай камісіі ў Барысаве скажае інфармацыю для назіральнікаў АБСЕ
Старшыня АВК Пётр Навіцкі заўважыў, што “ніякіх скаргаў у акруговую выбарчую камісію не паступала. Зварот у камісію паступіў ад прадстаўніка БХК А. Мацкевіча і тычыўся дазволу прысутнічаць на паседжанні камісіі падчас праверкі подпісаў выбаршчыкаў. Просьба была цалкам задаволена”.










