19.09.2016 Смаргонская акруговая камісія не задаволіла скаргі Ірыны Вештард і Мікалая Уласевіча
Cтаршыня цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына на прэс-канферэнцыі давяла да ведама, што ўсе паступіўшыя скаргі на вынікі выбараў не задаволены. А між тым, у Смаргоні на той час скаргі двух кандыдатаў – Ірыны Вештард і Мікалая Уласевіча - яшчэ былі не разгледжаны.
19.09.2016 Прадстаўнікі "Вясны" возьмуць удзел у канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні
ПЦ "Вясна" на штогадовай канферэнцыі АБСЕ, якая пройдзе з 19 па 30 верасня ў Варшаве, будуць прадстаўляць Алесь Бяляцкі, Уладзімір Лабковіч і Андрэй Палуда.
19.09.2016 “У “справе Кондруся” гандлёвы сцэнар – самы верагодны…”
Былыя палітвязні заклікаюць пісаць лісты Уладзімеру Кондрусю, які ўтрымліваецца ў мінскім СІЗА на Валадарскага і абвінавачваецца ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня 2010 году, а таксама прагназуюць магчымае развіццё падзей.
18.09.2016 Аналіз вынікаў выбараў: у Смаргоні пратэстны электарат складае да 70%
Па меркаванні каардынатара назірання ў Смаргоні Алеся Дзергачова, атрыманую статыстыку можна лічыць зрэзам стану грамадства ў гарадах па ўсёй Беларусі.
16.09.2016 ДВП ухіліўся ад адказу наконт суіцыдаў у калоніі ў Навасадах. На чарзе пракуратура
Асуджаныя, якія адбываюць пакаранне ў ПК-14, сцвярджаюць аб учыненых за кароткі прамежак часу чатырох самагубствах і дзвюх спробах самагубства ў атрадзе 18 калоніі. Праваабаронцы "Вясны" патрабуюць праверкі гэтай інфармацыі.
16.09.2016 Суд па справе загінулага ў СІЗА Ігара Пцічкіна пачаўся ў Мінску
16 верасня ў судзе Маскоўскага раёна пачаўся разгляд крымінальнай справы, узбуджанай супраць фельчара медчасткі СІЗА Аляксандра Крылова за неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў, што пацягнула смерць пацыента Ігара Пцічкіна.
15.09.2016 Леанід Кулакоў: Я проста ў шоку ад паклёпу міліцыі
Сайт Праваабарончага цэнтра “Вясна” днямі паведаміў аб тым, што пасля завяршэння выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у Мінску 11 верасня былі затрыманыя назіральнікі кампаніі незалежнага назірання «Права выбару» Леанід Кулакоў і Мая Навумава.
15.09.2016 Міклаш Харасці: “Касметычныя змены на фоне парушэнняў”
Спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Міклаш Харасці выказаў сваё стаўленне да праведзеных у краіне парламенцкіх выбараў у адмысловай заяве, апублікаванай на сайце офіса ААН у Жэневе.
14.09.2016 Бабруйск: незалежныя назіральнікі падаюць скаргі
"Ні на адным з участкаў, па падліках назіральнікаў, не прагаласавалі 50 працэнтаў выбаршчыкаў. Але паўсюдныя фальсіфікацыі зрабілі сваю справу, і старшыні камісій проста вымалёўвалі патрэбныя ім лічбы. Нікога не хвалявала, колькі там бюлетэняў у скрынях".
14.09.2016 Туркменскі дысідэнт Чары Анамурадаў вярнуўся ў Швецыю і знаходзіцца ў бяспецы
Генпракуратура Беларусі вызваліла Чары Анамурадава, выдачы якога патрабаваў Туркменістан. Сёння дысідэнт вярнуўся ў Швецыю, чыё грамадзянства ён мае. Прычыны такога рашэння Генпракуратуры пакуль невядомыя.
14.09.2016 За назіранне - адміністрацыйная справа
Назіральніка ў Воршы Віталя Паўлава затрымалі адразу пасля выбараў
14.09.2016 Перад зваротам у ААН фрылансер напісала генпракурору
Журналіст-фрылансер з Гомеля, намеснік старшыні Гомельскай суполкі Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Ларыса Шчыракова накіравала скаргу генеральнаму пракурору Аляксандру Канюку.
14.09.2016 За няўдзел у мітынгу і шэсьці — два пратаколы і два забраныя легкавікі
У грамадзкага актывіста зь Ліды Валерыя Мінца забралі аўтамабіль, а на самога яго склалі адміністрацыйны пратакол пры спробе прыняць удзел у менскай вулічнай акцыі «Патрабуем сапраўдных выбараў».
13.09.2016 “За сапраўдныя выбары”: маніторынг масавага мерапрыемства 12 верасня
12 верасня з 18.00 да 19.45 ў Мінску праходзіла акцыя з патрабаваннем сапраўдных выбараў, ініцыяваная палітыкам Мікалаем Статкевічам з запрашэннем удзельнікаў праз сацыяльныя сеці.
13.09.2016 З Паўла Вінаградава знялі прэвентыўны нагляд
13 верасня суд Маскоўскага раёна зняў з актывіста Паўла Вінаградава прэвентыўны нагляд, які быў накладзены на яго 7 чэрвеня 2016 года, па сканчэнні тэрміна судзімасці.










