05.10.2016 Эдуард Пальчыс - палітычны зняволены. Сумесная заява праваабарончых арганізацый
Мы лічым, што ў крымінальным пераследзе Эдуарда Пальчыса ёсць палітычны матыў уладаў, які мае на мэце спыненне ягонай публічнай дзейнасці ці прымус да змянення яе характару.
05.10.2016 ЕС: Чарговы прысуд супярэчыць заяўленай Беларуссю гатоўнасці разгледзець увядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне
Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў, распаўсюджанай 5 кастрычніка прадстаўніцтвам ЕС у Беларусі.
05.10.2016 Праваабаронцы просяць Папу Рымскага абмеркаваць з кіраўніком Беларусі пытанне смяротнага пакарання
У сувязі з маючым адбыцца візітам Папы Рымскага Францішка ў Беларусь, ліст з адпаведнай просьбай яму перадаў каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда.
04.10.2016 Вярхоўны Суд пакінуў смяротны прысуд Сяргею Вострыкаву ў сіле
4 кастрычніка Вярхоўны Суд у выніку апеляцыйнага разгляду справы Сяргея Вострыкава пакінуў у сіле прысуд Гомельскага абласнога суда.
04.10.2016 Праваабаронцы: “Смяротнае пакаранне незваротнае”
Традыцыйны Тыдзень супраць смяротнага пакарання, які распачынаецца 5 кастрычніка, сёлета будзе праходзіць пад слоганам “Смяротнае пакаранне незваротнае”. Пра гэта распавядаюць адмысловыя плакаты.
04.10.2016 Сёння Вярхоўны Суд разглядае апеляцыю асуджанага да смяротнай кары Сяргея Вострыкава
4 кастрычніка ў Вярхоўным Судзе Беларусі апеляцыйны разгляд справы Сяргей Вострыкава, асуджанага Гомельскім абласным судом да смяротнага пакарання, адбываецца ў закрытым рэжыме.
04.10.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
Сітуацыя вакол Беларускай атамнай станцыі з цягам часу становіцца ўсё больш небяспечнай. Апошнія падзеі, такія як падзенне корпуса рэактара, некалькі смерцяў рабочых падчас працы, а таксама сістэматычныя парушэнні тэхнікі бяспекі на будоўлі, выклікаюць пытанні наконт мэтазгоднасці яе будаўніцтва.
04.10.2016 Начальнікі ІЧУ самі вырашаюць, каму атрымаць перадачы, а каму пачакаць
Новыя правілы ўнутранага распарадку месцаў адбыцця адміністрацыйнага арышту, зацверджаныя ў кастрычніку 2015 года і закліканыя палепшыць становішча арыштаваных асоб, выклікаюць шмат пытанняў, паведамляюць "Праваабаронцы супраць катаванняў".
04.10.2016 Запрашаем на прэзентацыю даклада “Смяротнае пакаранне ў Беларусі: забойства на (не)законных падставах”
5 кастрычніка ў Мінску ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання адбудзецца прэзентацыя супольнага даклада ПЦ “Вясна” і FIDH “Смяротнае пакаранне ў Беларусі: забойства на (не)законных падставах”.
03.10.2016 Анонс мерапрыемстваў Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі
Мерапрыемствы праваабарончага Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі, які пройдзе з 5 па 10 кастрычніка, адбудуцца не толькі ў краіне, але і ў замежжы.
03.10.2016 Актывіста “Еўрапейскай Беларусі” аштрафавалі на 25 базавых велічынь
3 кастрычніка суд Маскоўскага раёна разгледзіў адміністрацыйную справу па арт. 23.34 КаАП “Арганізацыі ці ўдзел несанкцыянаванага масавага мерапрыемства” у дачыненні актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Арцёма Чарняка.
03.10.2016 Што дасць Беларусі ратыфікацыя Канвенцыі аб правах інвалідаў?
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў шостага склікання на пасяджэнні 3 кастрычніка ратыфікавалі Канвенцыю аб правах інвалідаў, паведамляе Офіс па правах людзей з інваліднасцю.
03.10.2016 Жанна Пцічкіна: “Што адкажа Крылоў на меркаванні іншых дактароў?”
У сераду, 5 кастрычніка ў судзе Маскоўскага раёна працягнецца разгляд крымінальнай справы, узбуджанай па ч. 2 арт 162 Крымінальнага кодэкса за неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў фельчарам медчасткі СІЗА Аляксандрам Крыловым, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць пацыента - жыхара Мінска Ігара Пцічкіна.
03.10.2016 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Верасень 2016
Негатыўнай тэндэнцыяй верасня стала аднаўленне практыкі адвольных затрыманняў палітычных актывістаў.
30.09.2016 Маці Ігара Барбашынскага хоча даведацца, хто вінаваты ў смерці яе сына
У Праваабарончы цэнтр “Вясна” звярнулася па дапамогу маці Ігара Барбашынскага, які раптоўна памёр 20 верасня ў Жодзінскай турме №8.










