18.10.2016 Праваабаронцы чакаюць адказу на пытанне: “Ці дарагі адвакатам імідж прафесіі?”
Юрыст-праваабаронца Павел Сапелка просіць Савет Мінскай абласной калегіі адвакатаў выказацца наконт нядаўняй заявы ў судзе адваката Андрэя Міхайлава.
17.10.2016 Добрушскія ўлады забаранілі пікет у абарону суверэнітэту
Добрушскі райвыканкам забараніў актывісткам Гомельскага Цэнтра стратэгічнай цяжбы (ГЦСТ) Наталлі Шчукінай і Але Раманчык правесці на цэнтральнай плошчы райцэнтра пікет.
17.10.2016 Віталя Рымашэўскага аштрафавалі за шэсце пасля парламенцкіх выбараў
17 кастрычніка аднаго з лідараў незарэгістраванай у Беларусі партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Віталя Рымашэўскага асудзілі за ўдзел у апазіцыйным шэсці (арт. 23.34 КаАП), што праходзіла ў Мінску на наступны дзень пасля парламенцкіх выбараў.
17.10.2016 Акрамя абутку і адзежы патрэбныя коўдры, няма памперсаў і сумесяў для малога...
Валанцёры распавялі сайту “Берасцейская Вясна” пра жыццё і побыт бежанцаў з Чачні, якія месяцамі жывуць на Берасцейскім вакзале, каб патрапіць у Польшчу.
17.10.2016 Суд па справе Пальчыса: дзень другі
Другі дзень закрытага судовага паседжання па крымінальнай справе блогера Эдуарда Пальчыса пачаўся з пікету салідарнасці каля будынку Мінскага гарадскога суда.
17.10.2016 Мера бяспекi грамадства або неэфектыўны інструмент помсты? "Дуэль" пра смяротнае пакаранне ў Беларусі
Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда і дырэктар арганізацыі "Рэгіён 119" Алена Красоўская-Каспяровіч у ток-шоў "Дуэль" у эфіры TUT.BY-ТВ.
17.10.2016 Шукалі скрынкі з дынамітам, а знайшлі… вернікаў
Інцыдэнт адбыўся позна ўвечары 17 верасня. Больш за сотню вернікаў з розных гарадоў сабраліся ў актавай залі аднаго з прадпрыемстваў Мінска на супольную службу. Праз некаторы час у памяшканне літаральна ўварваліся амапаўцы.
14.10.2016 У Гомелі СК зноў адмовіў ва ўзбуджэнні справы ў сувязі з сэксуальнымі дамаганнямі да непаўнагадовага ў СІЗА-3
Тое, што 17-гадовы Віталь Г. мае асаблівасці псіхафізічнага развіцця, не прымусіла следчую Людмілу Панамарышкіну, якая праводзіла праверку, распачаць неабходныя дзеянні для забеспячэння яго законных правоў і інтарэсаў.
14.10.2016 Дзмітрый Паліенка апярэдзіў свой ліст на волю
14 кастрычніка, калі Дзмітрый Паліенка па рашэнні суда ўжо быў вызвалены з-пад варты, праваабаронца "Вясны" Наста Лойка атрымала ад яго ліст.
14.10.2016 Журналіст рэчыцкай газеты страціў працу пасля канцэрта Вольскага
Былы журналіст рэчыцкай газеты «Дняпровец» Андрэй Мядзведзеў распавёў на Facebook пра абставіны свайго звальнення. Ён заяўляе, што быў звольнены з палітычных матываў.
14.10.2016 Cуд над блогерам Эдуардам Пальчысам працягнецца ў панядзелак
Праваабаронцы адзначаюць, што ў крымінальным пераследзе Эдуарда Пальчыса ёсць палітычны матыў уладаў, які мае на мэце спыненне ягонай публічнай дзейнасці ці прымус да змянення яе характару.
13.10.2016 Стэфановіч звярнуўся да Давыдзькі з нагоды матэрыяла “Зоны Х”
Праваабаронца ў чарговы раз просіць старшыню Белтэлерадыёкампаніі прыняць захады па прадухіленні праяваў знявагі да любой нацыянальнасці на ўсіх падначаленых яму інфармацыйных рэсурсах.
13.10.2016 "Ці падаўляць свайго ўнутранага фашыста?" Праваабаронцы ладзяць семінар у Брэсце
Моладзевая Праваабарончая Група-Беларусь і праваабарончая ініцыятыва "Human Constanta" запрашаюць Вас 17 кастрычніка на семінар у Брэсце па тэме глыбіннага антыфашызму.
13.10.2016 За што міліцыянты не любяць Зміцера Паліенку?
Самае “кранальнае” прэвентыўнае затрыманне Зміцера Паліенкі адбылося напярэдадні Дня волі 22 сакавіка 2014 года. Захаваўся аудыёзапіс гэта падзеі, на якім добра чуваць, як супрацоўнік міліцыі ўпрошвае актывіста адчыніць дзверы кватэры: «Дима, пожалей меня, открой двери».
12.10.2016 Марыя Рымар: «З улікам беларускіх рэалій, мне варта радавацца»
Расійская актывістка Марыя Рымар пракаментавала ПЦ "Вясна" сённяшняе рашэнне суда, які прызнаў яе вінаватай у «заведама ілжывым паведамленні пра небяспеку» падчас інцыдэнту ў аэрапорце Мінска 7 ліпеня гэтага года.










