25.10.2016 Праваабаронцу Аляксея Колчына падатковая спрабуе зрабіць «дармаедам»
Сябра рады Праваабарончага цэнтру “Вясна” і кіраўнік яе Магілёўскай філіі Аляксей Колчын атрымаў з падатковай інспекцыі па Ленінскаму раёна Магілёва апавяшчэнне з патрабаваннем у найкарацейшы тэрмін наведаць інспекцыю для дачы тлумачэнняў згодна з дэкрэтам «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства».
25.10.2016 Падатак на дармаедства: людзі ўсё часцей скардзяцца праваабаронцам
За апошні тыдзень у Магілёўскае аддзяленне праваабарончага цэнтра “Вясна” звярнуліся некалькі чалавек.
24.10.2016 Алене Танкачовай адмовілі ў скарачэнні тэрміну забароны на ўезд у Беларусь
Па рашэнні суда Алена Танкачова не можа ўехаць у Беларусь да лютага 2018 года, паведамляюць Naviny.by. МУС без тлумачэння прычын адмовіўся скараціць дадзены тэрмін. Праваабаронца настойвае, што яе справа мае палітычны характар.
24.10.2016 Зміцер Паліенка: Мне яшчэ да акцыі сказалі: “Круці адсюль педалі!.."
Пасля вызвалення раварыст Зміцер Паліенка распавёў сайту palitviazni.info пра сваю крымінальную справу, умовы ўтрымання ў СІЗА і зробленыя ўрокі з гэтай гісторыі.
24.10.2016 Суд над Эдуардам Пальчысам: пікет і пратаколы
Раніца каля Мінскага гарадскога суда, дзе працягваецца судовы працэс па справе Эдуарда Пальчыса, пачалася са складання пратаколаў на ўдзельнікаў акцыі салідарнасці з блогерам, якому пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі
24.10.2016 Чыноўнікі: “Издание паспорта туриста на белорусском языке нецелесообразно”
Гарадзенскі публіцыст і праваабаронца Уладзімір Хільмановіч атрымаў афіцыйны адказ на свой зварот у Гарадзенскі абласны выканаўчы камітэт. Як паведамляе “Гарадзенская Вясна”, ён звяртаўся з прапановай надрукаваць так званы пашпарт турыста таксама на беларускай мове.
21.10.2016 На Гомельшчыне забароненыя пікеты ў абарону незалежнасці і суверэнітэту Беларусі
Адміністрацыі раённых цэнтраў Гомельшчыны забаранілі праводзіць на цэнтральных плошчах сваіх гарадах пікеты ў абарону незалежнасці і суперэнітэту Беларусі.
21.10.2016 СК не ўгледзеў злачынства ў збіцці Дзмітрыя Серады супрацоўнікамі міліцыі
Упраўленне Следчага камітэта па горадзе Мінску адмовіла ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў міліцыі, якія ўчынілі гвалтоўнае затрыманне ў кватэры ўрача-педыятара Дзмітрыя Серады ў жніўні гэтага года.
21.10.2016 Вікторыя Пальчыс: Адчаю ў вачах мужа я не бачыла
Вікторыя – жонка Эдуарда – падзялася з сайтам palitviazni.info сваімі ўражаннямі ад працэса. “Ёсць адчуванне, што ўсё будзе добра”, – кажа яна.
21.10.2016 Актывістка Наталля Саматыя аштрафаваная за ўдзел у акцыі 19 верасня
Суд Маскаўскага раёнана Мінску аштрафаваў актывістку Наталлю Саматыя на 1050 рублёў за ўдзел у акцыі “Праспект нацыянальнага сцяга”.
21.10.2016 Чаму Пальчыса могуць вызваліць. Тлумачыць Стэфановіч
Эдуарду Пальчысу, які вёў блог 1863x пад псэўданімам Джон Сільвэр, могуць прысудзіць адбываньне зьняволеньня з адтэрміноўкай альбо даць умоўны тэрмін. Пра гэта сказаў у інтэрвію “Свабодзе” праваабаронца ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч.
21.10.2016 Фельчар СІЗА асуджаны на тры гады за смерць Ігара Пцічкіна
Суд Маскоўскага раёна Мінска паставіў кропку ў крымінальнай справе па факце гібелі ў СІЗА №1 Мінска Ігара Пцічкіна.
21.10.2016 Гарадзенскіх актывістаў засудзілі да штрафу за пікет
Гарадзенскі суд Ленінскага раёна 20 кастрычніка 2016 г. разгледзеў адміністрацыйныя справы дэмакратычных актывістаў Сяргея Верамеенкі, Анатоля Мышкевіча і Віталя Мойсы.
20.10.2016 Магілёўскі суд не задаволіў скаргу Андрэя Бандарэнкі на спагнанне ў бабруйскай калоніі
Згодна з матэрыяламі справы, у студзені 2015 года адміністрацыя бабруйскай папраўчай калоніі №2, дзе Андрэй Бандарэнка сядзеў на той момант, аб’явіла яму вымову за адмову наведаць сталовую падчас абеду.
20.10.2016 Суд па справе Пальчыса: дзень пяты
Дакладнай Інфармацыі аб тым, што робіцца за дзвярыма залы судовых паседжанняў №8 Мінскага гарадскога суда, па-ранейшаму, няма. Тут пяты дзень слухаецца крымінальная справа па абвінавачванні блогера і меркаванага заснавальніка сайта 1863x Эдуарда Пальчыса.










