31.10.2016 Падатак на дармаедства: што рабіць, калі прыйшло паведамленне
1 лістапада ў Мінску адбудзецца сход незалежных прафсаюзаў, на якім будзе вырашацца, як юрысты і праваабаронцы павінны рэагаваць на звароты, якія тычацца падатку на дармаедства.
30.10.2016 Затрыманых каля КДБ удзельнікаў акцыі вызвалілі
Пяцёра затрыманых падчас акцыі «Дзень памяці» каля будынку КДБ у Менску вызваленыя з Цэнтральнага РУУС Менску. Пра гэта паведамляе Радыё “Свабода”.
29.10.2016 Алесь Бяляцкі: Тое, што Эдуард Пальчыс на волі, гэта і наша невялікая перамога
28 кастрычніка Мінскі гарадскі суд прызнаў вінаватым блогера Эдуарда Пальчыса і прысудзіў яго да 1 году і 9 месяцах без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу. Пальчыса вызвалілі ў зале суда. З улікам ужо праведзенага часу ў СІЗА яму засталося правесці пад падпіскай аб нявыездзе ўсяго месяц.
27.10.2016 У Беларусі прыняты план па рэалізацыі рэкамендацый ААН у сферы правоў чалавека
Міжведамасны план па рэалізацыі рэкамендацый Універсальнага перыядычнага агляду (УПА) на 2016-2019 гады прыняты ў Беларусі. Адпаведная пастанова Савета міністраў № 860 ад 24 кастрычніка апублікавана на сайце ўрада, паведамляе БелаПАН.
27.10.2016 Прысуд па справе Эдуарда Пальчыса абвесцяць публічна а 10-й раніцы 28 кастрычніка
Абвяшчэнне прысуду, нават калі справа разглядалася ў закрытым працэсе, адбываецца публічна.
27.10.2016 HUMRA і АБФ запускаюць майстэрню для асветнікаў ў галіне правоў чалавека ў Мінску
Новая асветніцкая праграма стартуе ў Беларусі: 31 кастрычніка адбудзецца адкрыццё «Майстэрні HUMRA».
27.10.2016 Шэсце і мітынг на “Дзяды” – спосаб папаўнення дзяржбюджэту?
Менскі гарвыканкам і абласны выканаўчы камітэт дазволілі правядзенне Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі – БНФ (КХП-БНФ) мітынга, прысвечанага Дню памяці продкаў “Дзяды” ў Курапатах 30 кастрычніка. Гэта адно з тых нямногіх масавых мерапрыемстваў, якое ўлады ў апошнія гады дазваляюць правесці, ды і то збольшага толькі ў сталіцы.
27.10.2016 У ААН абмяркоўваюць становішча правоў жанчын у Беларусі
На гэтым тыдні ў ААН у Жэневе прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі пры падтрымцы міжнародных праваабарончых арганізацый вядуць працу з Камітэтам па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын (CEDAW), што папярэднічае разгляду Камітэтам афіцыйнага дакладу Беларусі, прызначанага на 28 кастрычніка.
26.10.2016 Валянцін Стэфановіч: У “справе Пальчыса” шэраг розных абставін, якія могуць паўплываць на прысуд
“Магчыма, будзе жаданне прадэманстраваць Расіі, што ў Беларусі пільна сочаць за тым, каб у краіне не было нацыяналістычных настроеў, і што на гэтыя настроі ўлады будуць рэагаваць жорстка, – распавёў сайту palitviazni.info праваабаронца Валянцін Стэфановіч.
26.10.2016 Пракуратура ў апошні дзень апратэставала прысуд Марыі Рымар
Разгляд справы па пратэсту можа цягнуцца да паўгода. Увесь гэты час Марыя Рымар павінна заставацца ў Беларусі.
26.10.2016 Адміністрацыйную справу назіральніцы Маі Навумавай адправілі на перагляд
25 кастрычніка Мінскі гарадскі суд адмяніў пастанову суда Першамайскага раёна ў дачыненні да назіральніцы Маі Навумавай.
26.10.2016 КДБ пагражае актывісту Руху «За Свабоду» адлічэннем з каледжу
Адлічэннем з каледжу ў выпадку працягу актыўнага ўдзелу ў Руху «За Свабоду» пагражаў сябру арганізацыі Вадзіму Бабіну супрацоўнік КДБ.
26.10.2016 Прадстаўнікі Amnesty International сустрэліся з сябрамі Праваабарончага цэнтру “Вясна”
24-26 кастрычніка ў Беларусі праходзіць візіт прадстаўнікоў уплывовай міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International
25.10.2016 Прысуд Эдуарду Пальчысу могуць вынесці ў пятніцу
Прысуд па справе Эдуарда Пальчыса будзе абвешчаны ў пятніцу, 28 кастрычніка, у Мінскім гарадскім судзе.
25.10.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
Праваабаронца з Узбекістану Тамара Чыкунова распавядае, як адбылася сустрэча з Папам Рымскім, на якой яна перадала ліст з заклікам адмяніць смяротнае пакаранне ў Беларусі.










