14.11.2016 У Светлагорску міліцыя затрымала фрылансераў
11 лістапада ў Светлагорску міліцыя затрымала журналістаў-фрылансераў Аляксея Атрошчанку і Кастуся Жукоўскага, а разам з імі і кіраўніка раённай арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Сяргея Дайнеку.
11.11.2016 Суды Мінска пачынаюць разгляд спраў за акцыі салідарнасці з Пальчысам
Суд Маскоўскага раёна Мінска 17 лістапада разгледзіць адразу тры адміністрацыйныя пратаколы, складзеныя за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах на актывіста Віктара Кулака.
11.11.2016 Валянцін Стэфановіч: Грамадства хутчэй не давярае судовай сістэме
Падобна, Вярхоўны суд таксама занепакоены недаверам да судовай сістэмы і хацеў бы выправіць сітуацыю.
11.11.2016 Назіральніка з Воршы аштрафавалі «за хуліганства на выбарчым участку»
Суд над сябрам партыі БНФ Віталем Паўлавым распачаўся 12 кастрычніка, і роўна праз месяц скончыўся штрафам у дзве базавыя велічыні.
10.11.2016 Суд па справе Аскарава: Сведкі заявілі, што ў дзень забойства міліцыянта праваабаронца быў дома
У судзе сведкі абароны заявілі, што раніцай 13 чэрвеня, калі адбылося забойства міліцыянта, у якім абвінавацілі Азімжана Аскарава, праваабаронца знаходзіўся дома.
10.11.2016 Пачаўся пераслед удзельнікаў Свіслацкага фэсту
9 лістапада на працу да свіслацкага грамадскага актывіста Юры Глебіка прыйшлі два міліцыянты, якія паведамілі, што ў дачыненні да яго складзены адміністрацыйны пратакол за нібыта правядзенне несанкцыянаванага мерапрыемства.
10.11.2016 Баранавічы: актывістаў аштрафавалі за збор подпісаў за бел-чырвона-белы сцяг
Уладзіміра Гундар і Юрыя Казакевіча прызналі вінаватымі ў парушэнні парадку правядзення і арганізацыі масавых мерапрыемстваў.
10.11.2016 Людзям патрэбны элементарныя правы на жыццё, вяртацца ім няма куды
Праваабаронцы “Берасцейскай Вясны” працягваюць клапаціцца лёсам чаченскіх семьяў, якія патрапілі ў складанае становішча.
10.11.2016 Уладзімір Кобец: “Справа Кондруся” можа скончыцца ў зале суда…
Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала Уладзіміра Кондруся палітычным зняволеным і патрабуе ад уладаў спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да яго і неадкладнага вызвалення з-пад варты.
09.11.2016 Палата Прадстаўнікоў: "Усе законы канстытуцыйныя"
Праваабаронца Вікторыя Фёдарава накіравала ініцыятыўныя звароты ўсім суб'ектам, упаўнаважаным на ўнясенне ў Канстытуцыйны Суд прапаноў аб праверцы канстытуцыйнасці Правілаў унутранага распарадку месцаў адбыцця адміністрацыйнага арышту.
09.11.2016 Віктар Сырыца: апантаны адраджэнец Беларусі
Ён даўно ўсвядоміў, што для таго, каб зрабіць Беларусь незалежнай краінай і не патрапіць у расейскую ненажэрную пашчу, – нам патрэбна вярнуцца да сваіх каранёў: мовы, культуры і гісторыі.
08.11.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
1 лістапада ў межах круглага стала прадстаўнікі незалежнага прафсаюза РЭП, праваабаронцы і юрысты са ўсёй краіны абмеркавалі магчымасці грамадзянскай супольнасці супрацьдзейнічаць Дэкрэту №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”.
08.11.2016 828 грамадзянаў Беларусі накіравалі зварот спецдакладчыку ААН Міклашу Харасці
Ініцыятыўныя групы «За справядлівы суд у Беларусі» і «Рух маці 328», якія дамагаюцца перагляду незаконных судовых прысудаў, праінфармавалі спецдакладчыка ААН пра парушэнне сваіх правоў і правоў сваіх блізкіх. Пад зваротам падпісаліся 828 грамадзянаў.
08.11.2016 Тыдзень супраць фашызму і ксенафобіі ў Беларусі: 9 - 18 лістапада
Сённяшні свет - бардак. Зводкі навін штодня складаюцца з сітуацыяў, поўных агрэсіі і нянавісці адных людзей у адносінах да іншых. Ці можам мы на гэта паўплываць?
08.11.2016 Мікалай Аўтуховіч: Будзем рэгістравацца ўсё адно
Мікалай Аўтуховіч у гутарцы з праваабаронцамі падкрэсліў, што хаця вялікіх ілюзій наконт рэгістрацыі няма, прадпрымальнікі маюць цвёрды намер выкарыстаць усе магчымыя сродкі, каб атрымаць афіцыйны статус.










