22.11.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
Госця праграмы - кіраўніца львоўскай праваабарончай арганізацыі “Цэнтр СІМ” Лідзія Тапалеўская. Яна распавядае пра парушэнні правоў вайскоўцаў АТО, а таксама пра самыя гучныя стратэгічныя справы.
22.11.2016 Суд над Кантаровічам перанесены: сведкі блыталіся ў паказаннях
У судзе Савецкага раёна Мінска 21 лістапада разглядалася адміністрацыйная справа сябра Руху «За Свабоду» Дзмітрыя Кантаровіча, якога абвінавачвалі ў незаконных пікетах падчас збору подпісаў у падтрымку бел-чырвона-белага сцяга.
22.11.2016 Камітэт ААН зарэгістраваў скаргу гомельскай журналісткі
Камітэт ААН па правах чалавека прыступіў да разгляду скаргі намесніцы старшыні гомельскага аддзялення Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) журналісткі-фрылансера Ларысы Шчыраковай
21.11.2016 Закон аб «замежных агентах» за чатыры гады скаваў некамерцыйныя арганізацыі Расіі і пазбавіў іх голасу
21 лістапада - чарговая гадавіны ўступлення ў сілу закона «аб замежных агентах». Паводле Amnesty International, за апошнія чатыры гады 148 арганізацый былі ўключаныя ў спіс «замежных агентаў», з іх 27 былі вымушаныя зачыніцца.
21.11.2016 Праваабаронцы заклікаюць да актывізацыі працы па імплементацыі рэкамендацый па выніках назірання за выбарамі
Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" звяртаецца да нацыянальных і міжнародных экспертаў з заклікам да шырокага абмеркавання пытанняў імплементацыі рэкамендацый назіральнікаў па ўдасканаленні выбарчага заканадаўства Беларусі.
21.11.2016 Выніковая аналітычная справаздача па назіранні за выбарамі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 6-га склікання
Назіранне ажыццяўлялася актывістамі РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт" і ПЦ "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары".
21.11.2016 Наваполацк: экалагічныя праблемы абмеркавалі прадстаўнікі грамадскасці і прадстаўнікі адміністрацыі заводаў
У Наваполацку адбыўся круглы стол, арганізаваны праваабарончым цэнтрам «Вясна», на тэму: «Грамадзкае абмеркаваньне мер па паляпшэньні экалягічнай сытуацыі і аздараўленьні насельніцтва ў горадзе Наваполацку».
18.11.2016 Грамадскі актывіст Юры Глебік аштрафаваны на 40 базавых велічынь
18 лістапада ў Свіслачы адбыўся першы працэс па адміністрацыйнай справе за ўдзел у Дні памяці паўстанцаў 1863 году, які прайшоў 30 кастрычніка ў Свіслачы і Якушоўцы.
18.11.2016 Праваабаронцы запытваюць у пракуратуры: Хто прымусіў людзей збіраць кукурузу з-пад снегу?
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч звярнуўся ў пракуратуру па факце прымусовай працы на Вілейшчыне, дзе людзей сагналі збіраць кукурузу.
18.11.2016 Брэст. Актывіста аштрафавалі завочна
Грамадскі актывіст з Брэста Андрэй Шарэнда нечакана атрымаў пастанову суда Маскоўскага раёна Брэста, дзе паведамляецца, што ён пакараны штрафам у 20 базавых велічынь за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 12 верасня ў Мінску.
18.11.2016 Антыцыганскую рыторыку ў “Зоне Х” спісалі на “кадравыя змены”
Валянцін Стэфановіч атрымаў з Белтэлерадыёкампаніі адказ на свой зварот адносна паведамлення перадачы “Зона Х”, у якім трансляваліся негатыўныя стэрэатыпы ў дачыненні да цыган. Прынятых у выніку звароту мераў, пра якія паведамляецца праваабаронцу, на яго думку, недастаткова.
17.11.2016 Іван Барбашынскі баіцца памерці ў СІЗА ўслед за братам
У судзе Слуцкага раёна 16 лістапада распачаўся судовы разгляд справы супраць братоў Барбашынскіх, адзін з якіх – Ігар Барбашынскі – пры невысветленных абставінах 20 верасня 2016 года памёр у СІЗА г. Жодзіна.
17.11.2016 Суды за падтрымку Эдуарда Пальчыса: 130 базавых
Сёння ў Мінску праходзяць суды над удзельнікамі акцый салідарнасці з блогерам Эдуардам Пальчысам, крымінальная справа якога разглядалася ў Мінскім гарадскім судзе з 14 па 25 кастрычніка.
17.11.2016 Свіслацкая міліцыя выклікае барда Зьміцера Захарэвіча
Свіслацкая міліцыя выклікае барда Зьміцера Захарэвіча ў раённы цэнтр. У Менск творцу і грамадскаму актывісту прыйшла позва. У ёй паведамляецца, што ў дачыненні да яго вядзецца адміністрацыйны працэс.
17.11.2016 Пракаповіча за салідарнасць з Пальчысам аштрафавалі на 1050 рублёў
Суд Фрунзенскага раёна Менска аштрафаваў 16 лістапада каардынатара БХД па Менскай вобласці па ч.3 арт.23.34 КаАП за акцыю салідарнасці з Эдуардам Пальчысам 14 кастрычніка на 50 базавых велічыняў.










