25.11.2016 Справаздача па маніторынгу масавага мерапрыемства “20-я гадавіна антыканстытуцыйнага перавароту”
24 лістапада 2016 г. на плошчы Свабоды горада Мінска адбылася акцыя, прымеркаваная да 20-й гадавіны антыканстытуцыйнага перавароту.
25.11.2016 Узбуджана крымінальная справа ў адносінах да правабаронцы Андрэя Бандарэнкі
14 лістапада па ініцыятыве адміністрацыі “Турмы №4” Магілёўскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2. арт 411 Крымінальнага кодэкса супраць заснавальніка праваабарончай установы “Платформ інавэйшн” Андрэя Бандарэнкі.
25.11.2016 Ушанаванне памяці паўстанцаў Каліноўскага: штогод - пратаколы і штрафы
Традыцыя ўшанавання памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага ў Свіслачы і Якушоўцы закладзеная больш за дзесяць гадоў таму. Ніводная акцыя за гэты час не прайшла без складання пратаколаў на яе ўдзельнікаў, тых, хто шануе сваю гісторыю і ганарыцца сапраўднымі героямі Беларусі.
24.11.2016 Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю па Беларусі: АЭС, палітвязні, смяротнае пакаранне
24 лістапада Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю па Беларусі. За дакумент прагаласалі 468 дэпутатаў, супраць — 21, устрымаліся — 93.
24.11.2016 Мікалай Малахаў: адраджэнец, актывіст, праваабаронца
У Касцюковічах пасля інсульту пайшоў з жыцця грамадскі дзеяч і даўні сябра БНФ Мікалай Малахаў.
24.11.2016 Цэнтр «Яе правы»: Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын улічыў меркаванні беларускіх НДА
У Мінску 24 лістапада «Цэнтр па прасоўванні правоў жанчын - Яе правы» падвёў вынікі сваёй паўгадавой дзейнасці ў рамках міжнароднай кампаніі «16 дзён супраць гендэрнай гвалту».
24.11.2016 “Бітва за ўраджай”: Кукурузу на Вілейшчыне з-пад снегу вызвалялі па загадзе?
Да праваабаронцаў “Вясны” патрапіў дакумент, які падцвердзіў інфармацыю аб факце прымусовай працы на ўборцы кукурузы ў Вілейскім раёне.
24.11.2016 Актывіста пераследуюць за ўдзел у свіслацкай акцыі, на якой яго не было
Супрацоўнікі міліцыі Лідскага РАУС завіталі да актывіста на падворак пасля 9-й гадзіны вечара і прапанавалі яму даць тлумачэнні па факце ўдзелу ў масавых мерапрыемствах у Свіслачы. На што ён адмовіўся ўпускаць іх у дом і даваць якія-небудзь тлумачэнні.
23.11.2016 Чатыры месяцы расеец сядзіць у ЦІПе ў чаканні дэпартацыі
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру «Вясна», ужо чатыры месяцы ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў змяшчаецца грамадзянін Расійскай Федэрацыі Максім Заматаеў у чаканні дэпартацыі.
23.11.2016 Міліцэйскае бясчынства 2.0: мужчыну білі тварам аб парог на вачах цяжарнай жонкі і дзіцяці
У Праваабарончы цэнтр "Вясна" па дапамогу звярнулася Таццяна Г., жонка збітага міліцыяй пры затрыманні Аляксандра Г., якога падазраюць у адкрытым крадзяжы.
23.11.2016 Як бабруйскія вазочнікі пераадольваюць перашкоды
У Бабруйску правялі эксперымент, з якімі бар'ерамі сутыкаецца інвалід-вазочнік па шляху на працу.
23.11.2016 Украінская праваабаронца Лідзія Тапалеўская: мы маем магчымасць змяняць заканадаўства
Каардынатар арганізацыі Лідзія Тапалеўская распавяла сайту Праваабарончага цэнтру “Вясна” пра супрацоўніцтва з украінскімі ўладамі і пра прававыя праблемы, якія існуюць у вайскоўцаў з зоны АТО.
23.11.2016 Палітвязня Уладзіміра Кондруся пераводзяць у псіхіятрычную лякарню
Сёння, 23 лістапада, палітвязня Уладзіміра Кондруся пераводзяць у Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя ў Навінках для правядзення стацыянарнай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы, якую прызначыў яму суд Маскоўскага раёна Мінска.
22.11.2016 Таемная інструкцыя па парадку наведвання Мінгарсуда – толькі на пасту аховы суда
14 кастрычніка, у першы дзень судовага паседжання па крымінальнай справе блогера Эдуарда Пальчыса, многія грамадзяне не змаглі патрапіць у будынак Мінскага гарадскога суда, дзе адбываўся працэс: іх проста не прапускалі супрацоўнікі міліцыі.
22.11.2016 Міхаілу Жамчужнаму пагражае ШЫЗА
Палітвязень Міхаіл Жамчужны ў апошні час неаднойчы заяўляў пра ўзмацненне ў дачыненні яго ціску з боку адміністрацыі калоніі.










