08.12.2016 "Праца "альтэрнатыўшчыкаў" у доме састарэлых — гэта сусветная практыка"
Ці не парушае альтэрнатыўная служба правы чалавека, Еўрарадыё запыталася ў праваабаронцы Валянціна Стэфановіча.
07.12.2016 Жана Пцічкіна рыхтуе пазоў аб спагнанні кампенсацыі за смерць сына ў СІЗА
Маці загінулага ў Мінскім СІЗА №1 мінчука Ігара Пцічкіна, рыхтуе пазоў аб спагнанні маральнай і матэрыяльнай шкоды з Дэпартамента выканання пакаранняў МУС і фельчара ізалятара Аляксандра Крылова.
07.12.2016 Amnesty International: Апошні беларускі смяротнік у небяспецы
Пасля таго, як 5 лістапада ўлады Беларусі расстралялі трох смяротнікаў, Сяргей Вострыкаў застаецца апошнім вядомым асуджаным да смяротнага пакарання, які чакае выканання свайго прысуду.
07.12.2016 “Пры сабе мець сякеры”. Што адкажа Лагойская пракуратура наконт прымусовай працы ў раёне?
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч накіраваў у пракуратуру Лагойскага раёна скаргу з нагоды арганізацыі выканкамам “суботніка” па ачыстцы лесапалосаў для супрацоўнікаў 21 прадпрыемства. Выкарыстанне “грамадскіх працаў”, як высветлілася, з’яўляецца звычайнай практыкай мясцовых уладаў.
07.12.2016 Дзень правоў чалавека адзначаем уручэннем праваабарончай прэміі і прэзентацыяй кнігі пра Міхася Кукабаку
9 снежня ў 12 гадзін у сталічнай кнігарні “Логвінаў” адбудзецца ўрачыстая імпрэза, прысвечаная Міжнароднаму дню правоў чалавека.
07.12.2016 Мітынг па Плошчы Свабоды не абыйшоўся без складання пратаколаў
24 лістапада на плошчы Свабоды горада Мінска адбылася акцыя, прымеркаваная да 20-й гадавіны антыканстытуцыйнага перавароту. На мітынг па запрашэнні палітыкаў Уладзіміра Някляева і Мікалая Статкевіча сабралася каля 150 удзельнікаў.
07.12.2016 50 базавых за ўшанаванне нацыянальных традыцый
6 снежня завершыўся суд над грамадскім актывістам з Кобрына Аляксандрам Мехам.
06.12.2016 FIDH папярэджвае пра небяспеку канстытуцыйнага рэферэндуму
Міжнародныя праваабаронцы нагадваюць, што стабільнасць Канстытуцыі з'яўляецца найважнейшай умовай ўстойлівасці законнасці і захавання правоў і свабодаў чалавека ў краіне.
06.12.2016 Блог Валянціна Стэфановіча: “Привлечённые”
Валянцін Стэфановіч піша пра выбудаваную ў Беларусі "піраміду прыгону", пры якой чыноўнікі не раздумваючы раздаюць загады-распараджэнні пра прымус людзей да працы.
06.12.2016 Міклаш Харасці: “Крывавая рэальнасць судовай сістэмы Беларусі — пляма на мапе Еўропы”
“Гэтыя тры расстрэлы яшчэ раз сведчаць пра абуральную непавагу беларускіх уладаў да права на жыццё, а таксама іх упартую адмову ад супрацоўніцтва з міжнароднай сістэмай правоў чалавека”.
06.12.2016 Эксперты ААН: расстрэлы ў Беларусі — «абуральная непавага» да міжнароднага права ў галіне правоў чалавека
Камітэт па правах чалавека ААН выказвае абурэнне з нагоды новых расстрэлаў у Беларусі, нягледзячы на канкрэтную просьбу да ўладаў не выконваць запланаваныя пакаранні.
06.12.2016 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
На мінулым тыдні стала вядома, што пятага лістапада ў Беларусі былі прыведзеныя ў выкананне тры смяротныя прысуды. Ад імя рэспублікі Беларусь расстраляныя Іван Кулеш, Сяргей Хмялеўскі і Генадзь Якавіцкі. Такім чынам, у 2016 года ў краіне найвышэйшая мера пакарання была прыменена ў чатырох выпадках.
06.12.2016 Паўла Севярынца аштрафавалі за падтрымку Эдуарда Пальчыса
Суддзя Фрунзенскага раёна Мінска Юры Блізнюк 6 снежня асудзіў сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца да чарговага штрафу ў 50 базавых адзінак (1050 рублёў) за акцыю салідарнасці з блогерам Эдуардам Пальчысам.
05.12.2016 СК прызначыў дадатковую экспертызу па факце смерці ў турме Ігара Барбашынскага
Працягваецца праверка па справе раптоўнай смерці Ігара Барбашынскага ў медчастцы Жодзінскай турмы.
05.12.2016 Асуджанага да смяротнага пакарання Сяргея Вострыкава наведаў адвакат
5 снежня адвакат наведаў асуджанага да смяротнага пакарання Сяргея Вострыкава ў СІЗА-1.










