12.01.2017 Давераная асоба кандыдата ў дэпутаты звярнуўся ў Брэсцкі абласны суд
11 студзеня 2017 года Рыгор Грык, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу РБ Міколы Чарнавуса, падаў другую скаргу ў Брэсцкі абласны суд. Пра гэта паведамляе “Берасцейская Вясна”.
11.01.2017 Навагодняе затрыманне ў Мінску
11 студзеня на onliner.by з’явілася инфармацыя і фота пра затрыманне двух юнакоў на праспекце Незалежнасці ў навагоднюю ноч, 31 снежня. Па каментар карэспандэнт інфармацыйнага парталу звярнуўся ў ГУУС Мінгарвыканкама. Там не адмаўляюць, што на фота трапіў момант затрымання.
10.01.2017 Беларускія актывісты пераймаюць досвед развіцця акадэмічных свабодаў ва Украіне
Актывісты беларускіх праваабарончых арганізацыяў і студэнцкіх ініцыятываў азнаёміліся з практыкай украінскіх калегаў па рэфармаванні галіны вышэйшай адукацыі, развіцці самакіравання і акадэмічных свабодаў.
10.01.2017 Павел Пракаповіч аштрафаваны на 1150 рублёў за акцыю ў падтрымку Белсата
Суддзя суда Ленінскага раёна Мінска Святлана Мятлянок прысудзіла каардынатару БХД па Мінскай вобласці Паўлу Пракаповічу выплаціць штраф у памеры 50 базавых велічынь (1150 рублёў) за ўдзел у акцыі “Выключыць НТВ, уключыць Белсат” 20 снежня.
10.01.2017 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
Кіраўнік Незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці Генадзь Фядыніч распавядае пра адно з найбольш вострых пытанняў, якое з новай сілай ўстала перад праваабаронцамі і прафсаюзнымі актывістамі ў мінулым годзе, - пра прымусовую працу.
10.01.2017 Абвяшчэнне прысуду па справе праваабаронцы Аскарава нечакана перанеслі
10 студзеня ў Бішкеку прайшло чарговае паседжанне па пераглядзе справы Азімжана Аскарава, на якім чакалася абвяшчэнне прысуду. Аднак, пасля апошняга слова падсуднага, суд перанёс абвяшчэнне прысуду на 17 студзеня.
10.01.2017 Выхаваўчы працэс або працоўныя адносіны: што адкажа Мінскі абласны суд?
Прызначаная дата разгляду касацыйнай скаргі на рашэнне Маладзечанскага раённага суда аб адмове ў прызнанні факту працоўных адносін паміж загінулай на ўборцы бульбы школьніцай Вікторыяй Папчэня і працадаўцам - ААТ "Усход-Агра».
10.01.2017 Журналіста Парфёненку не акрэдытавалі ў восьмы раз
Гарадзенскі журналіст Віктар Парфёненка стаў “чэмпіёнам” па неакрэдытацыі ў якасці журналіста "Беларускага Радыё Рацыя".
09.01.2017 Ці знойдзе прычыну смерці Барбашынскага больш высокі ўзровень следства?
Крымінальнай справай па факту смерці Ігара Барбашынскага будзе займацца упраўленне Следчага камітэту па Мінскай вобласці
09.01.2017 Прызначана дата разгляду касацыйнай скаргі Міхаіла Жамчужнага
На 10 гадзін раніцы 12 студзеня прызначаны разгляд скаргі Міхаіла Жамчужнага ў касацыйным парадку ў Мінскім абласным судзе па вынесеным спагнанні за нібыта самавольнае перамяшчэнне па тэрыторыі калоніі.
09.01.2017 Сяргея Верамеенку затрымала міліцыя, яго будуць судзіць
Па інфармацыі “Гарадзенскай Вясны”, на яго склалі пратакол пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне - непадпарадкаванне патрабаванням судовага выканаўцы.
09.01.2017 Суддзя, які адмовіўся разглядаць скаргу Андрэя Бандарэнкі, дэпрэміраваны
Старшыня Шклоўскага раённага суда прызнаў, што дзеянні суддзі Волкава з’яўляюцца непапушчальнымі і за парушэнне норм ГПК у адрас Магілёўскага абласнога суда было накіраванае прадстаўленне аб выкарыстанні норм матэрыяльнага ўздзеяння ў адносінах да суддзі.
09.01.2017 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Снежань 2016
На працягу месяца ПЦ "Вясна" было зафіксавана некалькі фактаў прымянення прымусовай працы ў шэрагу раёнаў Менскай вобласці, што ў сукупнасці з раней зафіксаванымі фактамі сведчыць пра сістэмны і сістэматычны характар прымянення прымусовай працы ў краіне.
06.01.2017 Скаргу незалежнага гарадзенскага журналіста зарэгістравалі ў КПЧ ААН
Журналіст-фрылансер, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Алесь Кіркевіч атрымаў з Камітэта ААН па правах чалавека паведамленне пра рэгістрацыю ягонай скаргі на рашэнні судоў Беларусі ў дачыненні яго.
06.01.2017 Front Line Defenders: летась ва ўсім свеце пацярпелі больш за 1000 праваабаронцаў
Паводле дакладу, 282 праваабаронцы былі забітыя ў 25 краінах; 49 працэнтаў з іх абаранялі зямельныя і экалагічныя правы, а таксама правы карэнных народаў. Паводле Front Line Defenders, у пераважнай большасці выпадкаў забойствам папярэднічалі папярэджанні, пагрозы забойствам і запалохванні, якія звычайна ігнараваліся з боку паліцыі.










