17.01.2017 Прыярытэтныя рэкамендацыі аб унясенні зменаў у выбарчае заканадаўства Беларусі
Кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” прадстаўляе стратэгічны дакумент з абгрунтаваннем рэкамендацый аб унясенні зменаў у выбарчае заканадаўства Беларусі, якія эксперты лічаць крытычна важнымі для правядзення ў краіне свабодных, справядлівых і дэмакратычных выбараў.
17.01.2017 Алег Корбан аштрафаваны на 805 рублёў за акцыю супраць аўтара «Рэгнума»
16 студзеня суд Савецкага раёна горада Мінска пакараў лідара грамадскага аб’яднання «Альтэрнатыва» Алега Корбана штрафам у памеры 35 базавых велічыняў (805 рублёў).
17.01.2017 Шклоўскі суд пакінуў Андрэя Бандарэнку на прафілактычным уліку
Андрэй Бандарэнка, які зараз адбывае пакаранне ў Магілёўскай турме №4, 16 студзеня абскардзіў у раённым судзе Шклова пастаноўку на прафілактычны ўлік як асобы, «схільнай да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяваў».
16.01.2017 Уладзімір Кондрусь: На ўлік у міліцыю я не станавіўся
Фігурант Плошчы-2010 Уладзімір Кондрусь, які не так даўно выйшаў на волю, распавёў сайту palitviazni.info, чым ён займаецца пасля вызвалення.
16.01.2017 Amnesty International абвясціла тэрміновую акцыю ў абарону Кірыла Казачка
Міжнародная арганізацыя Amnesty International распаўсюдзіла тэрміновы зварот з чарговым заклікам да прэзідэнта Лукашэнкі спыніць смяротнае пакаранне ў Беларусі.
15.01.2017 “Каб законы выконваліся, а правы шанаваліся”. Алесь Бяляцкі заклікаў да новага непалітычнага аб’яднання
На вечарыне памяці Вацлава Гавела ў Мінску 14 студзеня праваабаронца нагадаў пра асноўныя задачы ўдзельнікаў “Хартыі 77” і заклікаў “светлыя галовы” Беларусі да аб’яднання ў аналагічны рух.
13.01.2017 Суд Ленінскага раёну Гародні апраўдаў Сяргея Верамеенку
Cправа расцягнулася ажно на тры судовыя паседжанні, урэшце суддзя Наталля Козел апраўдала Верамеенку, не знайшоўшы ў яго дзеяннях складу адміністрацыйнага правапарушэння.
13.01.2017 Нuman Rights Watch аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі: станоўчая рыторыка не падмацоўвалася рэальным паляпшэннем
Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Нuman rights watch" апублікавала штогадовы Сусветны даклад аб сітуацыі з правамі чалавека за 2016 год. Частка дакладу прысвечаная парушэнням правоў чалавека ў Беларусі.
13.01.2017 Пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу па факце збіцця Дзмітрыя Серады
Урач-педыятр Дмітрый Серада атрымаў пастанову аб узбуджэнні пракуратурай горада Мінска крымінальнай справы ў адносінах да супрацоўніка ўпраўлення ўнутранных спраў па ч.1 арт. 426 Крымінальнага кодэкса.
13.01.2017 Скарга журналісткі Ларысы Шчыраковай зарэгістравана ў ААН
Індывідуальная скарга журналісткі-фрылансера Ларысы Шчыраковай аб парушэнні права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі зарэгістравана ў Камітэце ААН па правах чалавека
13.01.2017 Судовае пасяджэнне па касацыйнай скарзе актывіста з Кобрына
12 снежня ў Брэсцкім абласным судзе адбылося судовае пасяджэнне па касацыйнай скарзе грамадскага актывіста з Кобрына Аляксандра Меха.
12.01.2017 Андрэю Бандарэнку прад’яўлена канчатковае абвінавачванне па артыкуле 411 КК
Як стала вядома праваабаронцам “Вясны”, 11 студзеня Андрэю Бандарэнка было прад’яўлена канчатковае абвінавачванне па ч.2 арт 411 УК – “Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, здзейсненае асобай, асуджанай за цяжкае або асабліва цяжкае злачынства”. Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў.
12.01.2017 Міхаіла Жамчужнага аднеслі да асобаў, схільных да экстрэмізму і іншай дэструктыўнай дзейнасці
Як паведамляюць naviny.by, 12 студзеня на пасяджэнні пад старшынствам Анатоля Карповіча судовая калегія па грамадзянскіх справах Мінскага абласнога суда разгледзела касацыйную скаргу праваабаронцы Міхаіла Жамчужнага на неправамернае, з яго пункту гледжання, спагнанне з боку адміністрацыі калоніі і пастанавіла суду Барысаўскага раёна дадаткова апытаць Жамчужнага і сведак абставінаў.
12.01.2017 Маладафронтаўцы каментуюць дзеянні міліцыі пры сваім затрыманні ў Навагоднюю ноч
Актывісты “Маладога фронту” Павел Пракаповіч і Арцём Леўчанка каментуюць сваё жорсткае затрыманне супрацоўнікамі міліцыі ў Навагоднюю ноч на праспекце Незалежнасці ў Мінску.
12.01.2017 Справа Барбашынскага: ці знойдуць следчыя вінаватых у ягонай смерці?
Маці памёрлага ў Жодзінскай турме Ігара Барбашынскага жыхарка Слуцка Галіна Шаравар 11 студзеня была запрошана ў упраўленне Следчага камітэту па Мінскай вобласці, куды з Жодзінскага СК перадалі крымінальную справу па факце смерці ў турэмнай лякарні яе сына.










