15.02.2017 Ульяна Захаранка прэзідэнту: «У Вас дастаткова паўнамоцтваў, каб расследаваць справу»
Маці зніклага 17 гадоў таму палітыка Юрыя Захаранкі звярнулася да Аляксандра Лукашэнкі з адкрытым лістом, паведамляе Беларускі дакументацыйны цэнтр.
15.02.2017 АБСЕ: Для Беларусі актуальныя пытанні акрэдытацыі замежных журналістаў і прызнання фрылансераў
Дарадца офісу Прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Айдар Батагараў, які браў удзел у працы канферэнцыі “Медыя Беларусі: выклікі і шанцы” адзначыў, што эксперты АБСЕ вядуць цесны дыялог з уладамі Беларусі ў галіне забеспячэння правоў журналістаў.
15.02.2017 Amnesty International: Экстрадыцыяй блогера Лапшына Беларусь парушыла свае міжнародныя абавязальніцтвы
Экстрадыцыяй Аляксандра Лапшына ў Азербайджан, дзе яму пагражаюць катаванні, беларускія ўлады парушылі свае абавязальніцтвы ў рамках міжнароднага права ў галіне правоў чалавека, заявіла АІ.
14.02.2017 Улады сказалі "НЕ" маршу недармаедаў у Магілёве
Улады адмовілі дэмакратычнай кааліцыі Магілёва ў правядзенні 19 лютага ў горадзе Маршу недармаедаў, паведамляе сайт БХД.
14.02.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Асоба”: Аналітык Маскоўскай Хельсінскай групы Мікалай Кастэнка распавядае пра становішча расійскіх праваабаронцаў, якое, дзякуючы прыняццю закону “Аб замежных агентах”, у апошнія некалькі гадоў рэзка пагоршылася.
14.02.2017 "Дармаед" супраць дзяржавы: чыя возьме?
Сёння, 14 лютага, у судзе Цэнтральнага раёна Гомеля пачаўся першы ў гісторыі Беларусі працэс, ініцыяваны жыхаром абласнога цэнтра, які патрапіў пад патрабаванні Дэкрэту №3 аб сацыяльным утрыманстве. Падтрымаць Аляксандра Сямёнава прыйшло каля 50 чалавек.
14.02.2017 Раман Юргель адстойвае права на перасылку карэспандэнцыі Андрэю Бандарэнку
Гарадзенскі праваабаронца Раман Юргель накіраваў скаргу на імя начальніка Упраўлення дэпартаменту выканання пакаранняў МУС па Магілёўскай вобласці палкоўніка Уладзіміра Скамароха.
14.02.2017 Чыноўнікі забаранілі праваабаронцу тлумачыць віцебчукам правы «дармаедаў»
Тлумачыць палажэнні дэкрэту №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» жыхарам Віцебску праваабаронца Леанід Свецік меў намер 15 лютага падчас пікету, заяўку на правядзеньне якога ён падаваў у адміністрацыю Чыгуначнага раёну Віцебска.
13.02.2017 Начная правакацыя супраць Міхаіла Жамчужнага: праваабаронца просіць правесці праверку
У адным са сваіх лістоў да праваабаронцы Таццяны Рэвяка палітвязень Міхаіл Жамчужны ў некалькіх словах ўзгадаў пра інцыдэнт, які здарыўся з ім у папраўчай калоніі №14 у Навасадах, дзе ён адбывае пакаранне.
13.02.2017 У Гародні падчас збору подпісаў затрымалі актывістаў БХД
У першай палове дня 11 лютага ахоўнікі рынка “Паўднёвы” ў Гародні затрымалі некалькі зборшчыкаў подпісаў супраць прэзідэнцкага Дэкрэта №3 аб дармаедах.
13.02.2017 Гарадзенскія улады забаранілі правядзенне “Марша недармаедаў”
Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт адмовіў у правядзенне масавага мерапрыемства 19 лютага 2017 года ў выглядзе дэманстрацыі “Марш недармаедаў”.
11.02.2017 Украінскаму пісьменніку Сяргею Жадану анулявалі забарону на ўезд у Беларусь
Украінскі пісьменнік Сяргей Жадан, які прыехаў на кніжную выставу ў Мінск і Стральцоўскі літаратурны фэст, быў затрыманы сілавікамі. Прычына — знаходжанне ў расійскім «чорным спісе» з фармулёўкай «за датычнасць да тэрарыстычнай дзейнасці». Яму забаранілі ўезд у Беларусь, але пазней анулявалі забарону.
10.02.2017 Скаргі асуджанага не выходзяць з калоніі, пракуратура «папівае гарбатку»
У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнуўся зняволены папраўчай калоніі №13 г. Глыбокае Ігар Міхнавец, які ў лісце паведаміў, што яго звароты ў дзяржаўныя органы не выходзяць за межы ўстановы, дзе ён адбывае пакаранне.
10.02.2017 Міхаіл Жамчужны: Праз тыдзень-два чакаю суду па адпраўцы мяне ў турму
Заснавальнік “Платформ Інавэйшн” Міхаіл Жамчужны, які адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №14 у Навасадах, чакае суду па змене рэжыму ўтрымання цягам тыдня–двух. Пра гэта палітвязень паведаміў у лісце да праваабаронцы Таццяны Рэвяка.
10.02.2017 На зборшчыкаў подпісаў за адмену Дэкрэта №3 складаюць пратаколы
За два дні супрацоўнікі міліцыі склалі чатыры пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння на зборшчыкаў подпісаў за адмену Дэкрэта №3.










