16.05.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Каментар эксперта”: Праваабаронца Валянцін Стэфановіч тлумачыць, чаму парушэнні правоў чалавека нельга апраўдваць разнастайнасцю культурных традыцый; “Па-за межамі”: Украінская моладзевая актывістка Ліза Шчэпяцільнікава распавядае пра сітуацыю з правамі студэнтаў ва Украіне.
15.05.2017 Судовае рэха першамайскай акцыі пратэсту
Суд Цэнтральнага раёну Мінска разглядае адміністратыўныя справы ўдзельнікаў несанкцыянаванага мітынга на Кастрычніцкай плошчы Мінска, які адбыўся 1 траўня.
15.05.2017 Следчыя спынілі справу па факце смерці ў турме Алега Багданава
Мінскі абласны аддзел Следчага камітэта прыняў рашэнне аб спыненні крымінальнай справы па факце неналежнага выканання прафесійных абавязкаў медработнікам, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць жыхара Мінска Алега Багданава ў "Турме №8" г. Жодзіна
15.05.2017 Збіты міліцыяй Павел Кірлік: «Думаю, што справу хочуць замяць»
Павел Кірлтк, якога збівалі двое сутак у аддзяленні міліцыі, распавёў, што пакуль Следчы камітэт не спяшаецца распачынаць крымінальную справу па факце катаванняў і бесчалавечнага абыходжання, а наадварот спрабуе ціснуць на яго і яго блізкіх.
15.05.2017 У Гомелі перагледзяць рэзанансную справу пра "гучную лаянку"
Абласны суд у Гомелі 24 траўня разгледзіць скаргу Віктара Казлова на прысуд раённага суда аб «гучнай, нецэнзурнай лаянцы» ў грамадскім месцы. Інтрыга ў тым, што 67-гадовы мужчына пасля анкалагічнай аперацыі на лёгкіх страціў голас і таму размаўляць вымушаны толькі шэптам.
15.05.2017 Пінск: судовы канвеер за «Маршы недармаедаў» працягваецца
У Пінску павялічылася колькасць рэпрэсаваных за сакавіцкія акцыі недармаедаў з 12 да 18 грамадзян. Пра гэта паведаміла Беларускае Радыё Рацыя.
12.05.2017 Затрыманых Вадзіма Жаромскага і Марыю Рабкову праз тры гадзіны адпусцілі з міліцыі
У РУУСе Фрунзенскага раёна на актывістаў склалі пратаколы па артыкуле 17.11 КаАП “Выраб, распаўсюд і (або) захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў”.
12.05.2017 Журналістку «Белсату» Вольгу Чайчыц аштрафавалі на 40 базавых велічыняў
Суд Дзяржынскага раёну (па месцы рэгістрацыі журналісткі) прысудзіў Вользе Чайчыц штраф у памеры Br 920 (40 базавых велічыняў) за онлайн-трансляцыю з Барысава.
11.05.2017 БАЖ заклікае сілавікоў агучыць інфармацыю аб ходзе расследавання "справы патрыётаў" для ўсіх СМІ
Грамадскае аб'яднанне "Беларуская асацыяцыя журналістаў" звярнулася ў Следчы камітэт, Генеральную пракуратуру і КДБ з патрабаваннем арганізаваць прэс-канферэнцыю для прадстаўнікоў усяго спектру сродкаў масавай інфармацыі і падаць афіцыйную інфармацыю аб ходзе расследавання крымінальных спраў, якія атрымалі шырокі грамадскі рэзананс (так званыя “справа “Белага легіёну” і “справа патрыётаў”).
10.05.2017 Алесь Бяляцкі звярнуўся да Генпракурора з прычыны парушэння права на абарону асобаў, якія адбываюць адміністратыўны арышт
У апошні час у кіраўніцтва Мінскага Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП), што на Акрэсціна, з’явілася заганная практыка – не дапускаць адвакатаў да адміністратыўна арыштаваных палітыкаў і актывістаў. Толькі ад пачатку траўня стала вядома пра некалькі выпадкаў парушэння права грамадзян на абарону.
10.05.2017 Міхась Скобла: Ларысу Геніюш адмаўляюцца рэабілітаваць дзеля палітычных матываў
Генэральная пракуратура Беларусі чарговым разам адмовілася рэабілітаваць выдатную беларускую паэтку Ларысу Геніюш. Зварот у Генпракуратуру летась накіравалі актывісты «Моладзі БНФ».
10.05.2017 Кінапаказ у Слуцку 15 траўня ад Валанцёрскай службы "Вясны"
Валанцёрская служба "Вясны" запрашае жыхароў Слуцка на кінапрагляд фільма "Валадар Мух" 15 траўня.
10.05.2017 Віталь Амяльковіч запатрабаваў вярнуць яму канфіскаваную тэхніку
Праваахоўныя органы канфіскавалі ў каардынатара Руху «За Свабоду» па Мінскай вобласці Віталя Амяльковіча ноўтбук, сістэмны блок і тэлефон напярэдадні 25 сакавіка і да гэтага часу не вярнулі.
10.05.2017 Пасля збіцця падчас акцыі 25 сакавіка здароўе Валерыя Шчукіна значна пагоршылася
Пасля выпіскі з ваеннага шпіталя вядомы беларускі праваабаронца Валерый Шчукін знаходзіцца дома, але з кватэры ўжо практычна не выходзіць.
10.05.2017 У Берасці афганец ўзняў бел-чырвона-белы сцяг, складзены пратакол
9 траўня ветэран-афганец Аляксандр Сахарук вырашыў публічна выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю адносна «Дня перамогі».










