18.05.2017 У Глыбокім судзяць журналістаў за сюжэт, якога яны не рабілі
Ініцыятарам пераследу Таццяны Смоткінай і Змітра Лупача выступіла міжраённае аддзяленне КДБ.
18.05.2017 Ізноў суды за Першамай: Леаніду Кулакову - 40 базавых, суд над Губарэвічам перанесены
Сёння адбыліся суды над старшынёй Руху «За Свабоду» Юрасем Губарэвічам і актывістам “Еўрапейскай Беларусі” Леанідам Кулаковым за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу на Кастрычніцкай плошчы Мінска, які адбыўся 1 траўня. Справы разглядаліся ў судзе Першамайскага раёна сталіцы.
18.05.2017 У Менску абмяркуюць урадавую справаздачу аб правах чалавека, якую ААН чакала з 1997 году. Прэсу не запрасілі
18 траўня ў Менску адбудзецца кансультацыя экспэртаў наконт 5-га пэрыядычнага дакладу пра выкананьне Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах чалавека. Даклад пададзены ўрадам Беларусі ў Камітэт правоў чалавека ААН.
17.05.2017 «Адвага»: новая глабальная кампанія Amnesty International у падтрымку праваабаронцаў
"Насамрэч, толькі тыя, хто абараняе нашыя правы, абараняюць нас - і за гэта яны сутыкаюцца з пераследамі. У 2017 годзе становішча праваабаронцаў дасягнула крытычнай адзнакі з прычыны мераў, праз якія дзяржавы топчуць нашыя правы".
17.05.2017 Адлічаны пасля Дня Волі студэнт будзе судзіцца з БДПУ
18 траўня ў 14.30 у судзе Маскоўскага раёну Мінска адбудзецца разгляд справы студэнцкага актывіста Крысціяна Шынкевіча супраць БДПУ. Ён скардзіцца на незаконнае адлічэнне з універсітэту.
17.05.2017 #StopLGBTpersecution: Міжнародная кампанія салідарнасці з ЛГБТ Чачні і Данбаса стартуе 17 траўня
У Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй, 17 траўня 2017 года, АДЦ «Мемарыял», Цэнтр грамадзянскіх свабодаў і FIDH (Міжнародная федэрацыя за правы чалавека) запускаюць кампанію пасланняў салідарнасці з ЛГБТ Чачні і Данбаса.
17.05.2017 Актывістаў з Горадні будуць судзіць за здымкі з бела-чырвона-белым сьцягам
Здымкі Сяргея і Вольгі Верамеенкаў зь бела-чырвонымі сьцягамі і надпісамі «У Горадні такія самыя, як Васіль», «Такі самы, як Васіль!!!» міліцыя расцаніла як несанкцыянаваны пікет. Суд над Верамеенкамі прызначаны на 25 траўня.
17.05.2017 Уладзіміра Някляева аштрафавалі за мітынг 1 траўня
Былы кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў 17 траўня аштрафаваны на 50 базавых велічынь (1150 рублёў) за ўдзел у мітынгу, які прайшоў без дазволу гарадзкіх уладаў на Кастрычніцкай плошчы Менску 1 траўня — у Міжнародны дзень салідарнасьці працоўных.
17.05.2017 Міхаіл Жамчужны: Збіраюся падаваць сустрэчны іск на адміністрацыю калоніі ў Навасадах
Перавод у Ваўкавыскую калонію палітвязень расцэньвае, як перамогу над адміністрацыя калоніі ў Навасадах.
16.05.2017 Тактыка дыялогу замест разгону дэманстрацый. Шведскі досвед
«Мы спыняем дзеянні, а не меркаванні». «Даць магчымасць выказацца ўсім бакам - значыць прадаставіць абарону грамадству». На гэтыя пастулаты ў сваёй працы з вулічнымі дэманстрантамі абапіраюцца сілы правапарадку ў Швецыі. Там для забеспячэння канстытуцыйных правоў і абароны ўдзельнікаў публічных маніфэстацыяў працуюць адмыслова навучаныя супрацоўнікі Дыялогавай паліцыі, з якімі давялося сустрэцца беларускім праваабаронцам.
16.05.2017 У Беларусі распачаўся тыдзень даступнасці. Праграма мерапрыемстваў
У межах тыдня ў краіне праходзіць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных розным відам даступнасці для людзей з інваліднасцю.
16.05.2017 Мазыр: Пенсіянера ізноў збіраюцца судзіць за ўдзел у акцыі пратэсту
Капітан міліцыі Яўген Пузанаў склаў на Рыгора Крывіцкага пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па ч.2, арт. 23.34 КаАП РБ (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).
16.05.2017 Актывісты праз суд дамагаюцца паляпшэння ўмоў утрымання ў ІЧУ
Дэмакратычныя актывісты звярнуліся ў суд Савецкага раёна Гомеля са скаргай на бесчалавечныя ўмовы ўтрымання арыштаваных у ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) УУС Гомельскага аблвыканкама.
16.05.2017 На Змітра Паліенку ў калоніі начапілі «жоўтую бірку экстрэміста»
Сацыяльны актывіст Зміцер Паліенка, які адбывае пакаранне ў Бабруйскай папраўчай калоніі №2, даслаў ліст аднаму са сваіх сяброў, у якім распавёў, што на яго начапілі жоўтую «бірку экстрэміста».
16.05.2017 МУС не ўбачыў доказаў пакутаў маці памёрлага ў СІЗА Ігара Пцічкіна
"У турме загубілі майго сына. Якія яшчэ доказы патрэбныя ад мяне, як можна вымераць маё гора і слёзы?" – з болем у голасе распавядае маці Жанна Пцічкіна.










